00:03 14.05.2008
Гісторыя
У размовах пра характар сёньняшняй улады ў Беларусі непазьбежныя пытаньні – адкуль гэтыя людзі паходзяць і з кім у гісторыі сябе атаясамліваюць. Выснова атрымліваецца парадаксальная. Паходзіць большасьць намэнклятуры з тых сем’яў, што пацярпелі ад сталінскіх рэпрэсіяў, а атаясамліваюць яны сябе з тымі, хто гэтыя рэпрэсіі ажыцьцяўляў. Інфармацыя пра рэпрэсаваных па-ранейшаму закрытая ў архівах КГБ, але стакроць глыбей хаваецца тамсама інфармацыя пра тых, хто рэпрэсаваў.
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
15:25 12.05.2008
Гісторыя
На пажарышчы Райхстагу фотакарэспандэнт лейтэнант Халдзей угаварыў знаёмага папазаваць на даху са сьцягам. Здымак зрабіўся адначасова й сымбалем паразы нацысцкай Нямеччыны, і савецкае перамогі.
8 траўня ў Бэрліне адчынілася вялікая рэтраспэктыўная выстава найбуйнейшага савецкага фотажурналіста ХХ стагодзьдзя Яўгена Халдзея, прымеркаваная да гадавіны заканчэньня вайны.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
10:26 12.05.2008
Гісторыя
Паўстанне 1863–1864 гг. у Беларусі было разрозненым, складалася з соцень асобных выступленняў, выбухаў, сутычак. і сапраўдных бітваў. Быў паўстанцкі ўрад, быў генеральны план паўстання, але практычна на тэрыторыі Беларусі існавалі дзесяткі цэнтраў, якія праводзілі сваю палітыку і сваё кіраўніцтва. Гэта адбывалася часткова таму, што паўстанне пачалося раней прызначанага тэрміну і план не мог быць распрацаваны да тонкасцей, часткова таму, што некаторыя сувязі не паспелі наладзіцца або губляліся ў працэсе самога паўстання.
Чытаць далей...
Каментаваць (0)