18.05.2008

Выбары ў ЗША: who is who?

У ЗША бушуюць перадвыбарныя жарсьці. Хоць ужо засталіся за спіной і большасьць праймэрыз (уключаючы так званы супэраўторак) і большасьць кандыдатаў зьнялося з гонкі, у партыі дэмакратаў назіраецца бязьлітасная барацьба паміж двума магутнымі кандыдатурамі. Разгледзем хто ёсьць хто:

Пачнем з Хілары Клінтан, жонкі 42-га прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана, які запомніўся ўсім нам сваімі музычнымі талентамі.

17.05.2008

Учора прайшла традыцыйная акцыя Салідарнасці

На Кастрычніцкай плошча сабралася 60 чалавек. Абсалютна кожны трымае ў руках партрэт палітвязьня -- Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча, а таксама партрэтамі зьніклых грамадзкіх дзеячаў: Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Дзьмітрыя Завадзкага.

Як заўжды, АМАП выцясніў людзей з плошчы. Аднак сутычак не было.

Фотаздымкі

16.05.2008

Прысуды ўдзельнікам учорашняй акцыі

Толькі ў 18:00 пачаліся суды над удзельнікамі нашай учорашняй акцыі.

Хлопцаў звінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Бунтаўцу Глебу Курцову і пазаштатнаму карэспандэнту "Нашай Нівы" Яраславу Сцешыку далі па 5 сутак арышту.

Затрыманага ўчора бунтаўца Зміцера Е. адпусцілі без складання пратакола. Магчыма, хлопца ўратавала пасведчанне "намеснік дырэктара" адной з даволі вядомых менскіх фірмаў, што яны знайшлі ў асабістых рэчах.

Фотаздымкі

16.05.2008

“Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы

Гэта чарговы лагічны крок пасля таго, як прадмет пачалі выкладаць па-руску. Курс “Гісторыі Беларусі” ў нашых школах выкладацца больш не будзе. У праекце вучэбнага плана на наступны год напісана проста – “гісторыя”. Для новага прадмета рыхтуецца і адмысловы падручнік.

Такую інфармацыю пацвердзіла Еўрарадыё намесніца начальніка упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Валянціна Маеўская.

16.05.2008

Сёння - суды над удзельнікамі бунтаўскай акцыі

Сябры, увага.

Сёння пройдуць суды над затрыманымі ўчора ўдзельнікамі акцыі "Ўсе дыктатары аднолькавыя". Ноч затрыманыя правядуць у Цэнтральным РУЎСе ў "абязьянніку".

Заклікаем усіх неабыякавых прыйсці 16 чысла к 10:00 да будынку суда Цэнтральнага раёну Менска (Кірава, 21, былы будынак ліцэю імя Якуба Коласа) і падтрымаць нашых паплечнікаў. Праяві салідарнасць у Дзень Салідарнасці!

15.05.2008

Затрыманні падчас акцыі БУНТ'у ў Менску

Сёння прыкладна ў 19 30 падчас акцыі "Ўсе дыктатары аднолькавыя" ля гандлёвага дому "Няміга" амапаўцамі былі затрыманыя некалькі актывістаў БУНТ'у і журналіст "Нашай Нівы" Яраслаў Сцешык. У дадзены момант іх тэлефоны недаступныя.

Маладыя людзі праводзілі апытанне. Мінакам прапаноўвалася даць адказ на пытанне "Ці падобныя гэтыя людзі?", ацаніўшы характэрныя партрэты дыктатараў Гітлера, Сталіна, Лукашэнкі: з дзецьмі, у вайсковых строях і інш.

Фотаздымкі

14.05.2008

Лукашэнка – латвійскі агент

У размовах пра характар сёньняшняй улады ў Беларусі непазьбежныя пытаньні – адкуль гэтыя людзі паходзяць і з кім у гісторыі сябе атаясамліваюць. Выснова атрымліваецца парадаксальная. Паходзіць большасьць намэнклятуры з тых сем’яў, што пацярпелі ад сталінскіх рэпрэсіяў, а атаясамліваюць яны сябе з тымі, хто гэтыя рэпрэсіі ажыцьцяўляў. Інфармацыя пра рэпрэсаваных па-ранейшаму закрытая ў архівах КГБ, але стакроць глыбей хаваецца тамсама інфармацыя пра тых, хто рэпрэсаваў.

14.05.2008

Тени белорусской приватизации

Теневая финансовая деятельность режима Лукашенко всегда являлась одним из самых тщательно охраняемых табу. Попытки независимых экспертов и политических сил пролить свет на источники финансирования и точки приложения капиталов правящей в Беларуси политической команды привели к промежуточному выводу: режим финансируется исключительно за счет реэкспорта российских энергоносителей и вооружений и распродажи остатков советского военного потенциала бывшего Белорусского военного округа.

13.05.2008

Сербы опять показали России ее место

В парламентских выборах в Сербии победу одержал проевропейский блок "За европейскую Сербию" президента страны Бориса Тадича.

Но ни президентская коалиция, ни радикалы не получили большинства мест в парламенте страны и потому лишены возможности сформировать правительство в одностороннем порядке.

Фотаздымкі

13.05.2008

Станцыя мэтро «Кастрычніцкая» 1 чэрвеня зачыняецца на рамонт

Станцыя Менскага мэтрапалітэну «Кастрычніцкая» зачыняецца 1 чэрвеня бягучага года на рэканструкцыю перасадачнага вузла. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік КУП «Дырэкцыя па будаўніцтве Менскага мэтрапалітэну» Васіль Жыбуль.

"Для правядзення рэканструкцыі перасадачнага вузла "Кастрычніцкая-Купалаўская" станцыя "Кастрычніцкая" будзе зачыненая для пасадкі і высадкі пасажыраў.

13.05.2008

Лукашэнка спрабаваў узброіць FARC

Згодна з інфармацыяй гішпанскай газэты El Pais, вэнэсуэльскі прэзыдэнт Уга Чавэс спрабаваў узброіць калюмбійскіх паўстанцаў з дапамогай Беларусі. Гэтыя меркаваньні заснаваныя на дакумэнтах, знойдзеных у кампутары забітага FARCаўскага лідэра. El Pais цытуе е-мэйл Івана Маркеса, лідэра Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калюмбіі (FARC), датаваны 8 лютага, у якім гаворыцца, што Чавэс разглядаў зь беларускімі ўладамі магчымасьць прадстаўленьня зброі FARC.

12.05.2008

Адзін з найвядомейшых пастановачных здымкаў

На пажарышчы Райхстагу фотакарэспандэнт лейтэнант Халдзей угаварыў знаёмага папазаваць на даху са сьцягам. Здымак зрабіўся адначасова й сымбалем паразы нацысцкай Нямеччыны, і савецкае перамогі.

8 траўня ў Бэрліне адчынілася вялікая рэтраспэктыўная выстава найбуйнейшага савецкага фотажурналіста ХХ стагодзьдзя Яўгена Халдзея, прымеркаваная да гадавіны заканчэньня вайны.

Фотаздымкі

12.05.2008

Паўстанне 1863-64 на Меншчыне

Паўстанне 1863–1864 гг. у Беларусі было разрозненым, складалася з соцень асобных выступленняў, выбухаў, сутычак. і сапраўдных бітваў. Быў паўстанцкі ўрад, быў генеральны план паўстання, але практычна на тэрыторыі Беларусі існавалі дзесяткі цэнтраў, якія праводзілі сваю палітыку і сваё кіраўніцтва. Гэта адбывалася часткова таму, што паўстанне пачалося раней прызначанага тэрміну і план не мог быць распрацаваны да тонкасцей, часткова таму, што некаторыя сувязі не паспелі наладзіцца або губляліся ў працэсе самога паўстання.

12.05.2008

Гос. СМИ официально объявили о младшем сыне Лукашенко (видео)

11.05.2008

Студэнта ЕГУ Алега Грубіча не выпускаюць за мяжу

Студэнт 1 курсу факультэту Гісторыі Беларусі і культурнай антрапалогіі Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэту Алег Гурбіч прыехаў з Вільні ў Менск на сьвяты, аднак выехаць назад ня здолеў. Памежнікі зьнялі яго з цягніка без тлумачэньня прычынаў і 5 гадзінаў прымусілі чакаць, пасьля чаго адправілі ў Менск для далейшага высьвятленьня абставінаў.

Вярнуўшыся дадому, студэнт накіраваўся ў райаддзел міліцыі, каб даведацца, па якой прычыне яму адмоўлена ў выездзе за мяжу.

11.05.2008

Аляксей Шыдлоўскі: Дзёньнік азылянта, альбо Ўцёкі ў нікуды

Піша былы палітвязень Аляксей Шыдлоўскі, які папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі і атрымаў адмову.

Падзеі апошніх пяці месяцаў кардынальна зьмянілі прыярытэты ў маім жыцьці. За гэты час, які падаецца мне ня месяцамі, а доўгімі гадамі, я пасьпеў даведацца пра асабістасьці людзкога характару больш, чым у турме, чым у падпольлі, чым за ўсё папярэдняе існаваньне.

10.05.2008

У палітвязняў Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча праблемы са здароўем

Актывіста Андрэя Кіма перавялі пазаўчора з турэмнага шпіталя зноў у менскі сьледчы ізалятар, паведаміла маці вязьня Тацяна Кім. Дзяжурны ізалятара, які гэта пацьвердзіў, не сказаў, у якім стане здароўя вярнулі Андрэя Кіма.

Болей за два тыдні таму актывіста паклалі ў шпіталь з захворваньнем вачэй. 7-га траўня Тацяна Кім бачылася з сынам у шпіталі. Жанчына кажа, што сын не выглядаў ужо цалкам здаровым. “Лепш сталі вочы, але я лічу, што яшчэ не зусім паправіліся.

10.05.2008

Бунтаўцы з Бабруйску павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі

9 траўня ў Бабруйску падчас святочных мерапрыемстваў на плошчы Перамогі актывісты БУНТ'у павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі - дарылі кветкі, паштоўкі. Трэба адзначыць, што дзядулі і бабулі вельмі прыязна ставіліся да беларускай мовы, выказвалі словы падзякі, ціснулі руку.

Можна па-рознаму адносіцца да мэтазгоднасці той вайны, разважаць адно аб змене акупацыйных рэжымаў і выкарыстанні ўладамі жыццяў простых людзей.

Фотаздымкі

07.05.2008

Расія Мядзьведзева

Улада ад Пуціна пераходзіць да дуумвірату Пуціна і Мядзьведзева. Хто трымае рэальную ўладу ў сёньняшняй Расіі? На каго яна абапіраецца? Як функцыянуе? Пра групу бізнэсоўцаў-сілавікоў, рэшткі «Сям'і», групу «сапраўдных чэкістаў» і іншыя сілы, ад якіх будзе залежаць Мядзьведзеў, піша Эндру Ўілсан.

Прапануем Вашай увазе скарочаны варыянт аналізу, які быў цалкам надрукаваны ў №4 часопісу «ARCHE».

07.05.2008

Фота са "Звитяги-2008"

Актывісты БУНТ'у прынялі ўдзел у спартова-патрыятычнай гульні "Звитяга", арганізаванай украінскай моладзевай арганізацыяй "Нацыянальны Альянс". На фота - прыезд удзельнікаў на месца і інструктаж камандзіраў.

Фотаздымкі

06.05.2008

БРСМ займётся геями

4 мая в Гомеле прошёл семинар по защите прав человека представителей ЛГБТ-сообщества. Помимо активистов из разных городов Беларуси, в нём принял участие секретарь БРСМ ГГУ им. Ф. Скорины, скандально известный Роман Мандрыкин.

Бурная общественная деятельность Романа также не прошла незамеченной в Гомеле и регионе. В 2003-2004-х он назойливо предлагал свои услуги оппозиционным лидерам Гомеля и Минска, обещая создать в своём родном городе Речица структуры.

05.05.2008

Адбылася спартова-патрыятычная гульня "Звитяга"

Актывісты БУНТ'у прынялі ўдзел ва ўкраінскай спартова-патрыятычнай каманднай гульні "Звитяга" ("Перамога").

Рэалізацыю мерапрыемства забяспечыла ўкраінская моладзевая грамадская арганізацыя "Національний Альянс". Табараванне адбывалася з 1 па 4 траўня ў лясным масіве Валынскай вобласці, агулам у гульні прынялі ўдзел каля 200 чалавек з усёй Украіны.