15:30 31.07.2007
Навіны

Уся праўда пра студэнцкія атрады БРСМ

Хлопцы і дзяўчаты, якія едуць улетку ў будаўнічыя студэнцкія атрады, арганізаваныя БРСМ, ня ведаюць чым рызыкуюць. Гісторыя менскага студэнта Мікалая скончылася ў рэанімацыі, і добра яшчэ, што гэта не зашло крыху далей...

Напэўна кожны студэнт бачыў у сваім універсітэце плякаты з лягатыпам БРСМ і рэклямай студэнцкіх атрадаў, дзе можна "зарабіць грошы, адпачнуць, знайсці сяброў". Студэнт аднаго з Менскіх універсітэтаў, Мікалай, вырашыў паспрабаваць і запісаўся ў такі атрад. Пасля паспяховай сессіі, у пачатку ліпеня, іх накіравалі ў горад Паставы, а адтуль - у нейкую вёску ў пастаўскім раёне.

13:49 31.07.2007
Навіны

За нацыянальны сцяг на канцэрце «Акіяна Эльзы» зламалі руку

28 ліпеня, на канцэрце гурту “Акіян Эльзы”, які праходзіў у Гародні ў рамках рэкламнага тура сотавага аператара “Velcom”, супрацоўнікі спецназа збілі і зламалі руку Аляксандру Шумкевічу, сябру “Маладых дэмакратаў”.

Інцыдэнт адбыўся за 15 хвілін да заканчэння канцэрта, калі некалькі моладзевых актывістаў разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг і паднялі яго над натоўпам. Да Аляксандра Шумкевіча ззаду падышлі некалькі чалавек, сярод якіх былі як міліцыянты, так і людзі ў цывільным, заламалі рукі і выцягнулі з Савецкай плошчы, дзе праходзіў канцэрт.

12:02 31.07.2007
Гісторыя

Тайна шасьці мільёнаў

Нацыянальная ідэя пачынаецца з назвы.

Таму каб адшукаць вытокі беларускай ідэі, мы мусілі б высьветліць, хто й калі ўпершыню назваў сябе беларусам — у тым сэнсе, у якім ужываем гэтую назву мы — як самавызначэньне сябе й сваёй супольнасьці, на якое адгукаюцца ня толькі нашы веды, але й нашы сэрцы, наша неўсьвядомленае. Гэта мусіць быць гістарычны выпадак, які стаў азарэньнем і адкрыцьцём, а ў выніку — прэцэдэнтам, які «зачапіўся» ў пэўным коле і пачаў пашырацца на іншыя асяродкі.

11:26 30.07.2007
Гісторыя

1991-2006. Вынікі ад Уладзімера Арлова

У інтэрвію газеце «Салідарнасць» пісьменьнік і гісторык Уладзімер Арлоў распавёў пра тое, што цяпер існуюць дзьве Беларусі, ці маглі падзеі разгортвацца ў іншым накірунку і чаму мы маем падставы для аптымізму.

— Хто і што застанецца ў гісторыі з гэтых 15 гадоў?

— Самая галоўная падзея, безумоўна, набыцьцё і ўмацаваньне нашай незалежнасьці. Тое, што на палітычнай мапе сьвету зьявілася краіна пад назваю Рэспубліка Беларусь.

15:15 28.07.2007
Супраціў у свеце

Ответ один - отказ. Валерия Новодворская

Первой крупной акцией ДС («Демократического Союза») должен был стать митинг 21 августа 1988 года, призванный в массовом масштабе повторить подвиг диссидентской семерки в 1968 году на Красной площади. Тем более что оккупация Чехословакии продолжалась.

На Красную площадь мы не пошли, у нас была своя, "прикормленная" Пушкинская площадь. Мы расклеили чуть ли не 100 000 листовок. И мы можем гордиться тем, что заставили горбачевскую перестройку, которая так хотела щеголять в бархатных перчатках, показать железные когти: 28 июля по специальному Указу были приняты драконовские правила о демонстрациях.

11:45 28.07.2007
Аналітыка

15 сутак, ці Хата № 22

Я пачаў весьці свой кароткі дзённік толькі на 8‑я суткі, але жаданьне пачаць пісаць прыйшло раней, бо з‑за недахопу фізічнае актыўнасьці шматлікія думкі проста запатрабавалі пераносіць іх на паперу.

Тут, на Акрэсьціна звычайныя рэчы — бялюткая папера для друкаркі, асадка з лягатыпам фірмы, дзе працуе любая дзяўчына — набываюць асобую каштоўнасьць — адчуваньне, што на волі цябе чакаюць каханая і паплечнікі. Ну ды ладна, бадай, пачну.

Суткі першыя

23:26 27.07.2007
Навіны

"Лёгкі хапун" на Дзень Незалежнасці

17 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 г., была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Сёння ў Менску з гэтай нагоды павінны былі адбыцца вулічныя акцыі. Аднак міліцыя не пусціла людзей на Плошчу Незалежнасці, а потым выціснула са скверу Янкі Купалы. Усяго было затрымана некалькі дзесяткаў чалавек, на сённяшні момант амаль усіх адпусцілі. Некалькі чалавек будуць знаходзіцці ў спецпрыёмніку на Акрэсціна да суда.

Фотаздымкі

01:41 18.07.2007
Аналітыка

Дзьве краіны, дзьве розныя Плошчы

Прынята думаць, што ўсе сучасныя дыктатуры ў сваіх асноўных рысах аднолькавыя і перадусім клапоцяцца пра максімальна доўгае захаванне ўлады, а значыцца, падобнымі могуць быць і механізмы іх звяржэння.

Негвалтоўныя рэвалюцыі, што прайшлі апошнімі дзесяцігоддзямі ў свеце, падцвярджаюць гэтае правіла. Аднак падзеі беларускага сакавіка'2006 прымушаюць задумацца над тым фактам, што акрамя "чароўнай формулы ОТПАР'у" існуе йшчэ нешта, на што не варта забывацца..

18:03 17.07.2007
Навіны

Сухарэнка звольнены

Сёння «ў сувязі з пераводам на іншую працу» Лукашэнка вызваліў указамі ад сваіх пасад Старшыню КДБ генерал-лейтэнанта Сцяпана Сухарэнку і яго Першага намесніка генерал-маёра Васіля Дземянцея.

Старшынёй КДБ прызначаны генерал-маёр Юры Жадобін, які займаў да гэтага пасаду начальніка службы бяспекі прэзідэнта. На месца Жадобіна прызначаны падпалкоўнік Андрэй Вцюрын, які займаў пасаду начальніка ўпраўлення асабістай аховы прэзідэнта. Новаму кіраўніцтву КДБ даручанае ў самыя кароткія тэрміны занесці прапановы аб кадравым умацаванні Камітэта дзяржбяспекі.

16:04 17.07.2007
Навіны

Святкаванне 27 ліпеня пачнецца на плошчы Незалежнасці

Святкаванне 27 ліпеня пачнецца ў Менску з сустрэчы з дэпутатамі Вярхоўнага Савету 12 склікання, якія у 1990 годзе прымалі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь.

Дэпутаты маюць намер сустрэцца ў 16.00 з моладдзю на плошчы Незалежнасці, каля касцёлу святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл). Пасля, у 17.00, актывісты апазіцыі ўскладуць кветкі да помніка беларускаму паэту Янку Купале, дзе таксама выступяць вядомыя пісьменнікі і паэты. У 18.00 плануецца правядзенне на плошчы Бангалор канцэрта з удзелам вядомых беларускіх рок-гуртоў.

16:38 16.07.2007
Супраціў у свеце

Каудильо в красном берете

Президент Венесуэлы Уго Чавес недавно побывал с визитом в России. Его приняли не на таком высоком уровне, как он рассчитывал. Тем не менее Чавес уехал, оставив после себя восторженные отзывы идейных соратников. В Саранске местное отделение КПРФ, призывая Геннадия Зюганова баллотироваться в президенты, назвало его "нашим Уго Чавесом". Но много ли мы в действительности знаем о политическом кредо венесуэльского лидера, о том, что означает провозглашенный им "социализм XXI века"?

15:48 16.07.2007
Навіны

Литва: даже пенсии забыли о СССР

Моя мать – бывшая учительница русского языка и литературы – получает пенсию в сумме 400 долларов в месяц. Ее коллега, тоже учительница, работавшая когда-то в одной с ней школе под Видзами в Браславском районе и имеющая такой же стаж, получает пенсию в 330 000 белорусских рублей (150 долларов).

Разница между ними в том, что моя мать живет в литовском городе Игналина, а ее коллега - в белорусском поселке Видзы Ловчинские.

…Много лет назад они работали вместе. А потом, в те времена, когда никто еще и в самых кошмарных снах не мог представить себе суверенную Литву, наша семья туда переехала.

18:48 14.07.2007
Супраціў у свеце

Грузия: вчера и сегодня

По просьбе моих ЖЖ-друзей решил написать немного о Грузии.

Итак, после ухода Шеварднадзе много чего в Грузии изменилось, многое в лучшую сторону, некоторое - в худшую. Постараюсь как можно объективнее и непредвзято описать сегодняшную ситуацию.

Начну с проблем. Самая большая проблема Грузии - временно нарушенная территориальная целостность, на большей части территории Абхазии и около половины Южной Осетии не распространяется юрисдикция Грузии.

18:02 14.07.2007
Супраціў у свеце

"Революция роз"

В ноябре 2003 года в Грузии закончилась эпоха диктатора Эдуарда Шеварднадзе.

На смену ему пришли молодые политики, которые, одержав победу в ходе "бархатной революции", готовятся вести республику по новому пути. О событиях, послуживших прологом к смене власти в Тбилиси, о "революции роз" и ее руководителях читайте далее.

Революцией роз (груз. “вардебис революция”) метафорично называют смену власти в Грузии в результате уличных протестов осенью 2003 года.

Фотаздымкі

16:14 13.07.2007
Аналітыка

Это наша молодёЖЖь

На постсоветском пространстве сформировалось поколение молодежи, которое сильно отличается от своих предшественников.

Образ молодого карьериста, нагляд­но отображенный в рекламе «Мегафона» — «Будущее зависит от тебя», — остался в 90−х. Поколение 2000−х равнодушно к карьере, отвергает массовую культуру и безудержное потребительство. Для части современной молодежи более актуален слоган «Будущее от тебя не зависит».

20:06 12.07.2007
Навіны

Спынен пераслед Саюзу палякаў

Спынена крымінальная справа супраць чатырох актывістаў Саюзу палякаў, што не прызнаецца ўладамі. Гэта — Веслаў Кеўляк, Юзаф Пажэцкі, Анджэй Пісальнік і Андрэй Пачобут. Яны спачатку былі прызнаныя падазраванымі ў справе аб запалохваньні Віктара Богдана — дырэктара Дому польскага ў Шчучыне.

Галоўны рэдактар часопісу “Magazyn Polski na uchodźstwie” Андрэй Пачобут паведаміў, што днямі была прызначаная дата яго допыту.

00:00 11.07.2007
Навіны

Павіншуй Змітра Дашкевіча!

20 ліпеня Змітру Дашкевічу - беларускаму патрыёту і лідэру Маладога Фронту - спаўняецца 26 год. Аднак гэты дзень Зміцер сустрэне не дома за святочным сталом, а на нарах, у Шклоўскай калоніі.

Нагадаем, што Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтары гады зняволення па артыкулу 193.1 КК РБ - "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі", з 15 верасня 2006 года знаходзіцца ў турме.

Сябры, заклікаем вас праявіць салідарнасць са Змітром, даслаўшы яму ліст падтрымкі, паштоўку, віншаванні з днём народзінаў на адрас:

213004, Магілёўская вобласць, г. Шклоў, ВК-17, Змітру Дашкевічу.


Разам мы пераможам!

17:32 10.07.2007
Акцыі

Новая акцыя ў Гародні

У Горадні адбыўся флэш-моб супраць рэканструкцыі гістарычнай забудовы, якую праводзяць улады. Акцыя адбылася на пешаходнай вул.Савецкай, пакрыцьцё якой гэтымі днямі замяняюць, пры гэтым пілуюць цалкам здаровыя дрэвы.

Чацьвёра маладзёнаў трымалі аркушы паперы са словамі "Вярніце нашу гісторыю". Двое іншых капалі пясок дзіцячымі шуфлікамі, яны мелі прымацаваныя да галавы партрэты старшыні гарвыканкаму Аляксандра Антоненкі і кіраўніка аблвыканкаму Уладзіміра Саўчанкі.

Фотаздымкі

17:30 10.07.2007
Навіны

Стужкі Макара: тлумачыць Алег Алкаеў

У пятніцу на сайце былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Аляксандра Казуліна (www.kozylin.com) зьявіўся артыкул «Тайнае становіцца яўным» экс‑начальніка менскага сьледчага ізалятара Алега Алкаева, які цяпер жыве ў Нямеччыне.

Сярод іншага, у артыкуле, які збольшага прысьвечаны асобе Аляксандра Казуліна, зьмяшчаецца раздрукоўка леташняй сакавіцкай размовы міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава і былога спэцназаўца Ігара Макара, які ў той час працаваў у выбарчым штабе Аляксандра Казуліна.

15:50 10.07.2007
Навіны

Атака хакераў

Сябры! Сёння на наш сайт была здзейснена хакерская атака. У дадзены момант нашыя спецыялісты займаюцца аднаўленнем пашкоджаных элементаў. Просім прабачэння за магчымыя перабоі ў працы рэсурсу.

03:26 08.07.2007
Гісторыя

"Вільня наша!" альбо Адзін крок да вайны

“Вільня наша! З танкамі ці без!” - часта можна пачуць у асяродку беларускіх патрыётаў.

Гаворыцца гэта звычайна жартаўліва, з характэрным ударам кулака па сталу і прымешкам крыўды на “гістарычную несправядлівасць”, калі этнічныя беларускія зямлі воляю захопнікаў адышлі пад уладу суседніх дзяржаваў – Вільня і Коўна (Каўнас) – да Літвы, Смаленшчына – да Расеі, Чарнігаўшчына і Беласточчына – адпаведна да Ўкраіны і Польшчы.

Усур’ёз пра вяртанне “спадчыннай” зямлі, няхай гэта нават Вільня – духоўная і культурная сталіца беларусаў, гаварыць не прыходзіцца.

Фотаздымкі

21:34 07.07.2007
Акцыі

Акция памяти Дмитрия Завадского

Сегодня в Минске прошла акция в память о Дмитрии Завадском, операторе ОРТ, который бесследно исчез ровно семь лет назад.

Примерно 15 членов общественного объединения "Белорусская ассоциация журналистов" (БАЖ) собрались возле дома на улице Данилы Сердича, где жил Д.Завадский с семьей и откуда он уехал 7 июля 2000 года в Национальный аэропорт "Минск" встречать коллегу - тележурналиста ОРТ Павла Шеремета.

Фотаздымкі

16:44 06.07.2007
Супраціў у свеце

Северная Корея на пути перемен?

По всей вероятности, еще одним диктатором скоро станет меньше на планете.

Как утверждают источники в разведке США и независимая северокорейская пресса, состояние здоровья Ким Чен Ира в последнее время ухудшилось, у него прогрессирует диабет и сердечное заболевание. Он похудел и заметно облысел.

С начала года северокорейский лидер принимал участие в официальных мероприятиях в два раза меньше, чем за тот же период прошлого года.

Фотаздымкі

16:27 06.07.2007
Навіны

У цэнтры Менску зноў разбурылі гістарычныя будынкі

У гістарычным цэнтры Менску зьнішчылі чарговыя будынкі зь дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў.

Гэта дамы ХІХ стагодзьдзя ў дварох вуліцы Інтэрнацыянальнай. Стала вядома, што наступнымі ахвярамі “бульдозэрнай рэстаўрацыі” будуць старыя дамы на вуліцы Камсамольскай, якія “замінаюць” функцыянаваньню новага офісна-паркінгавага комплексу на Нямізе.

Фотаздымкі

16:45 05.07.2007
Навіны

Справу Івана Шылы перадаюць у суд

Актывіста МФ з Салігорску Івана Шылу а 10:00 6 ліпеня выклікаюць у гарадскую пракуратуру для азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы, заведзенай гэтай вясною (арт. 193 КК «Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі»).

Сёння Івану ўручылі позву ў пракуратуру, дзе паведамляецца, што яго статус падазраваемага змянілі на абвінавачваемага. Па ўсёй верагоднасці, зусім хутка мае адбыцца суд.

Нагадаем таксама, што такая ж справа вісіць і на баранавіцкім актывісце Яраславе Грышчэні.

21:52 04.07.2007
Навіны

Моладзевыя актывісты арыштаваныя на 15 і 10 сутак

Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў арыштам двух моладзевых актывістаў: Алеся Каліту з партыі БНФ – на 15 сутак, Паўла Серадзенку з руху За свабоду! – на 10. Актывістаў затрымалі спэцназаўцы 3 ліпеня і абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Адміністрацыйныя справы Алеся Каліты і Паўла Серадзенкі разглядала судзьдзя Тацяна Паўлючук. У кабінэт судзьдзі трапілі ня ўсе ахвотныя, якія ад 9 раніцы чакалі хлопцаў каля будынку суда.

15:33 04.07.2007
Навіны

5 рэчаў, якія трэба ведаць пра Басовішча

Што такое Басовішча

«Басовішча» – фэстываль музыкі маладой Беларусі. Заснаваны ў пачатку 90-х Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў у Польшчы (БАС), сябры якога і ладзяць фэстываль штогод. Гэта фэст пад адкрытым небам, у намётах і зь, пераважна, беларускай рок-музыкай. Зараз гэта найбуйнейшы беларускі фэст. Толькі праходзіць ён у Польшчы – зусім недалёка ад беларускай мяжы, у мястэчку Гарадок Беластоцкага ваяводзтва, а калі зусім дакладней – у лесе (у борыку) на ўскрайку Гарадка.

Фотаздымкі

22:14 03.07.2007
Гісторыя

3 ліпеня 1655 году маскалі захапілі Менск

Сёньня ў Беларусі адзначаюць афіцыйны Дзень Незалежнасьці (Дзень Рэспублікі). У гэты дзень у 1944 годзе Менск вызвалілі ад фашысцкіх войскаў.

Аднак больш за 350 гадоў таму 3 ліпеня 1655 году Менск быў захоплены войскамі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. Многія гісторыкі зьвяртаюць увагу на наступную акалічнасьць: калі ў часе другой усясьветнай вайны загінуў кожны чацьверты беларускі жыхар, то падчас вайны 1654 – 1667 гадоў, якую Расея вяла супраць ВКЛ, на тэрыторыі цяперашняй Беларусі загінуў кожны другі.

15:14 03.07.2007
Навіны

Будслаўскі фэст сабраў 45 тысяч удзельнікаў

Паводле ацэнак сьвятароў-арганізатараў фэсту, сёлета ў Будслаў зьехалася каля 45 тысяч чалавек.

Зь Менску ў пяцідзённую пілігрымку выйшлі 380 паломнікаў. Сярод іх ня толькі каталікі, але й праваслаўныя, пратэстанты, уніяты. Пілігрымаў цёпла сустракалі ў прыдарожных вёсках – бралі да сябе на ноч, кармілі, нават рабілі лазьню. Кожная дэлегацыя мела свае апазнавальныя рысы. На сталічных пілігрымах былі жоўтыя хусьцінкі, баранавіцкія мелі сінія, маладачанцы трымалі ў руках жоўтыя сланечнікі.

Фотаздымкі

14:44 02.07.2007
Акцыі

Флэш-моб у Горадні: міліцыянты спазьніліся

Каля дзьвюх гадзінаў група моладзі праводзіла ў Горадні флэш-моб, накіраваны супраць рэканструкцыі, якую праводзяць улады ў гістарычнай забудове.

Актывісты стаялі з плякатамі “Я дрэва — сьсячыце мяне”, раздавалі газэту і налепкі “Руйнаваць — не будаваць” ды іншыя. Акцыя адбывалася якраз на вуліцы Савецкай, дзе напалову зьнішчаны старыя тратуары і дрэвы, якія заменяць іншымі.

Фотаздымкі