16:45 05.07.2007

Справу Івана Шылы перадаюць у суд

Актывіста МФ з Салігорску Івана Шылу а 10:00 6 ліпеня выклікаюць у гарадскую пракуратуру для азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы, заведзенай гэтай вясною (арт. 193 КК «Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі»).

Сёння Івану ўручылі позву ў пракуратуру, дзе паведамляецца, што яго статус падазраваемага змянілі на абвінавачваемага. Па ўсёй верагоднасці, зусім хутка мае адбыцца суд.

Нагадаем таксама, што такая ж справа вісіць і на баранавіцкім актывісце Яраславе Грышчэні.

Дадаць каментарый