23:26 27.07.2007

"Лёгкі хапун" на Дзень Незалежнасці

17 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 г., была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Сёння ў Менску з гэтай нагоды павінны былі адбыцца вулічныя акцыі. Аднак міліцыя не пусціла людзей на Плошчу Незалежнасці, а потым выціснула са скверу Янкі Купалы. Усяго было затрымана некалькі дзесяткаў чалавек, на сённяшні момант амаль усіх адпусцілі. Некалькі чалавек будуць знаходзіцці ў спецпрыёмніку на Акрэсціна да суда. Іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве і распаўсюдзе незарэгістраванай прадукцыі.

Фота Юліі Дарашкевіч і Радыё Свабода

Фотаздымкі:

Каментарыі (5)

# 1-1
28.07.2007 13:29

зусім мала людзей было ,агулам ці не 70 чалавек толькі, ды і тое гэта разам з журналюгамі.

# хорхе
28.07.2007 18:53

а объясните дебилу. где здесь были акции. собрались. ни флага ни расцяжки. или там анекдоты расказывали по случаю дня независимость.
некому даже акцию организовать? где партийные структуры? выслали вязаные береты в бой и винтовки им забыли даже даць. ржунимагу!

# zmagarka
28.07.2007 19:36

2 хорхе:

там напісана "павінны былі адбыцца вулічныя акцыі." што праўда, на той жа "свабодзе" напісалі, што акцыі прайшлі... вельмі так бодранька адпісалі.....

пытаеш дзе былі партыйныя структуры? мне самой сорамна. мы акцыю не праводзілі. раз'ехаліся людзі па адпачынках.
іншыя не ведаю што рабілі. драчылі мабыць. але пра берэты ты праўду кажаш. 10 вязаных берэтаў і 1 мастацкі дзеяч Вальжына. што праўда, маладзец.

# Uladz
30.07.2007 15:45

Але ж, прабачце, ня змог паўдзельнічаць, бо адпачываў у гэты дзень у санаторыі, што на Акрэсьціна.

# zmagarka
31.07.2007 20:01

Уладзь, з вызваленнем.

Дадаць каментарый