|
|
01:53 31.03.2007 Парады
Юлия Латынина, «Новая газета»
Разновидности манипуляций, ежедневно употребляемые СМИ:
1. Событие, которого нет
Самое простое, что можно сделать с Событием, — это не упомянуть его вовсе. Вы, увы, не услышите по государственному телевидению о многих вещах, которые в любой стране стали бы поводом для системного и ежедневного скандала.
Чытаць далей...
Каментаваць (2)
14:51 30.03.2007 Навіны
Из спецприемника-распределителя на Окрестина продолжат выходить активисты оппозиции, задержанные накануне и в день празднования 89-летия провозглашения Белорусской Народной Республики.
Вчера на свободу вышел молодежный активист Александр Отрощенков. Активиста задержали вечером 24 марта и приговорили к пяти суткам ареста. При задержании его избили и заковали в наручники. «Задержание происходило достаточно жестко. По дороге домой, у станции метро «Пушкинская», на меня одного набросились не менее десяти сотрудников полка милиции специального назначения в штатском. Повалили в грязь, надели наручники, несколько раз ударили по ногам, один раз по голове. Потом отвезли во Фрунзенский РУВД, где составили протокол, что я якобы нецензурно выражался в общественном месте. В отделении мне стало плохо, сильно болела голова. Когда приехала «скорая помощь», выяснилось, что у меня повышенное давление. Мне сделали укол, но в больницу не забрали. На теле после побоев остались синяки, ушибы, на руках - следы от наручников».
Чытаць далей...
Каментаваць (3)
11:50 30.03.2007 Акцыі
Маршрут Чарнобыльскага Шляху
Партыйная беларуская апазіцыя ізноў прадэманстравала сваё жаданне захоўваць сітуацыю ў Беларусі такой, якая яна ёсць зараз.
Арганізацыйны камітэт па правядзенні Чарнобыльскага Шляху вызначыў наступны маршрут акцыі: ад пл.Якуба Коласа да Нацыянальнай бібліятэкі. Заяўка ў Менгарвыкангам будзе пададзена ў наступны аўторак.
Здаецца, падзеі мінулае вясны "ўзаконілі" знаходжанне беларускіх патрыётаў у цэнтры горада, на Кастрычніцкай плошчы. Дык не - ізноў трэба паварочваць назад - ціха-мірна, "абы не было вайны" нас заклікаюць з гэтага самага цэнтру аддаляцца. Так і да "сабачніка" дайсці можна. Зразумела, такім шляхам да рэвалюцыі не прыйдзеш.
Як зразумела таксама і тое, што ўлады не дазволяць заяўлены маршрут акцыі. Дык навошта пад іх падстройвацца?
Каментаваць (10)
21:48 29.03.2007 Акцыі
Падаруй свабоду палітвязню!
Дзяніс Дзянісаў больш месяца знаходзіцца за кратамі Віцебскага СІЗА, чакае суда. Калі дакладна адбудзецца суд - невядома. Дзяніс Дзянісаў праходзіць падазраваемым у межах крымінальнай справы “арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, узбуджанай на падставе правядзення БУНТ'ам у чэрвені 2006 году шэрагу акцый (тады на цэнтральнай плошчы гораду быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг і расцяжка, былі распаўсюджаны ўлёткі, праведзена акцыя графіці).
Стала вядома, што Дзяніса да суда могуць выпусціць пад грашовы заклад. Гэта 7.5 тысячы даляраў ЗША.
Партыі і праваабарончыя цэнтры сказалі, што ў іх на такія справы грошай няма. Аднак, дзякуючы сябрам і проста неабыякавым людзям, на сённяшні момант атрымалася сабраць каля двух тысяч даляраў.
Калі кожны з нас скінецца па 5-10 даляраў, Дзяніс будзе на свабодзе.
Кантакты:
WEBMONEY WMZ: Z402256804641
Тэлефон + 37529 1904641
e-mail: keytopetra@gmail.com
Будзь салідарным! Падаруй свабоду палітвязню!
Каментаваць (10)
21:42 29.03.2007 Навіны
"Белорусский Партизан"
В Твери, по пути из Украины в Эстонию, российскими правоохранительными органами был задержан технический координатор «Третьего Пути» Андрей Обозов, разыскиваемый белорусскими властями по делу «Мультклуба». Андрей был снят с поезда №34 Москва-Таллинн 25 марта. Милиционеры, проводившие задержание, заявили, что он находится в федеральном розыске России.
Данная информация в дальнейшем не подтвердилась, о чем очень быстро известил Андрея из Москвы российский политолог, депортированный в 2006 г. из Беларуси, А. Суздальцев, который, как только ему стало известно об инциденте, немедленно обратился в Совет Безопасности РФ. Как позднее выяснилось, Андрей Обозов был объявлен в розыск только на данном направлении российской железной дороги. Это дает основание думать, что в МВД РФ есть «кроты», работающие на белорусские спецслужбы, которые и организовали его задержание по заданию Минска, ссылаясь на федеральный розыск.
Чытаць далей...
Каментаваць (4)
21:39 28.03.2007 Супраціў у свеце
Лідэр апазіцыі Зімбабвэ Морган Цвангірай быў арыштаваны ў выніку паліцэйскай аперацыі ў офісе сваёй партыі - Руху за дэмакратычныя перамены (РДП). Разам з Цвангіраем арыштаваныя яшчэ некалькі чалавек, якія знаходзіліся ў офісе.
Некалькі тыдняў назад Цвангірай быў моцна збіты, паліцыя праламала яму чэрап. Палітык ледзь не памёр, у бальніцы яму зрабілі пераліванне крыві.
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
21:38 28.03.2007 Навіны
Лукашэнка ні кроплі не змяніўся
Лукашэнка нарэшце з'явіўся на публіцы пасля 17-дзённай адсутнасці, даў інтэрв'ю падчас паездкі па Менскім раёне. Ён абверг чуткі пра сваю цяжкую хваробу і патлумачыў адсутнасць на тэлеэкранах тым, што трошкі прытаміўся. Тым не менш, па яго словах, «у гэты час не спыняў хакейныя трэніроўкі».
Як заўжды, па-хамску, не прамінуў Лукашэнка выказацца наконт апазіцыі: «Вы бачылі, як гэтыя шалудзівыя людзі, найгоршыя людзі нашага грамадзтва, напярэдадні 25 Сакавіка пісалі мне пісьмы і прапаноўвалі штосці там правесці разам. Мы аддалі ім найлепшыя пляцоўкі. І яны што, прыйшлі? Замест таго, каб прыйсці і правесці арганізаваную акцыю, паўтары‑дзьве тысячы, гэты баявы атрад пачаў расхажваць па горадзе». Ён заявіў: «Краіну ім не аддамо. Вось тут, па‑руску кажучы, па мордзе надаём таму, хто пасмее звярнуць гэты працэс, які ідзе ў краіне, цяжкі, стваральны працэс».
Пра беларускую моладзь: «Мая пазіцыя застаецца нязменнай: мы ні за кога не будзем змагацца і нікому не будзем навязваць ніякіх ідэй. У нас праблем досыць, каб змагацца за моладзь на плошчах з апазыцыяй, безь яе. Змагацца за моладзь трэба на прадпрыемствах, паказваючы, што мы тут ствараем у неймаверна складаных умовах».
Каментаваць (11)
21:33 28.03.2007 Аналітыка
Андрэй Казакевіч
Ідэалягічная сфэра не зьяўляецца самай дынамічнай часткаю палітычнай сыстэмы. Ейная эвалюцыя адбываецца дастаткова павольна, а зьмены часам не зьяўляюцца відавочнымі. Але афіцыйная ідэалягічная сфэра Беларусі ў апошнія некалькі гадоў перажывала пэрыяд бурнага росту, якасныя і колькасныя змены. Гэты артыкул ставіць на мэце апісаньне інфраструктуры і ўмоваў разгортваньня ідэалягічнага праекту, а таксама некаторыя ягоныя вынікі. Такім чынам, аналізавацца будзе пераважна інстытуцыйны бок гэтага фэномэну.
Вызначэньне таго, чым зьяўляецца ідэалёгія ў сучаснай палітычнай сыстэме Беларусі, — справа няпростая.
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
21:31 28.03.2007 Супраціў у свеце
Віталь Сіліцкі, часопіс «ARCHE»
2006 год быў надзвычай няўдалы для дыктатараў. Слабадан Мілошавіч, Фідэль Кастра (які фактычна, нягледзячы на заявы дактароў, ужо адной нагой на тым свеце), Аўгуста Піначэт, Сапармурат Ніязаў і, наапошку, Садам Хусэйн... Яны адышлі ў розных абставінах: хто ў палацавым ложку, хто ў астрогу, хто на шыбеніцы. Зыход адных стаўся сапраўдным шокам, для іншых палітычная смерць наступіла ўжо даўно.
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
13:25 28.03.2007 Акцыі
Вывешваннем нацыянальнага сцягу адзначылі Дзень Волі актывісты супраціву горада Баранавічы.
Бел-чырвона-белы сцяг быў узняты на вышцы ля чыгуначнага вакзалу і правісеў 2 гадзіны. Сымбаль беларускага змагання змаглі ўбачыць шматлікія мінакі і кіроўцы аўтатранспарту.
Ніхто затрыманы не быў.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (4)
21:23 27.03.2007 Навіны
Сёньня ў Мёрах родныя і сябры разьвітваюцца з Алесем Юршэвічам. Гэта быў адзін з самых актыўных удзельнікаў Саюзу беларускіх патрыётаў — паваеннай падпольнай моладзевай арганізацыі, якая ставіла на мэце супраціў русіфікацыі і стварэньне незалежнай Беларусі.
Глыбоцкія і пастаўскія юнакі і дзяўчаты ўступалі ў Саюз беларускіх патрыётаў, даючы прысягу, у якой былі наступныя словы:
“Я, уступаючы ў Саюз беларускіх патрыётаў, прысягаю перад Бацькаўшчынай і беларускім народам, што заўсёды буду верны ідэалам свабоды і незалежнасьці Беларусі. Калі ж па слабасьці сваёй або па злому намеру я парушу гэтую прысягу і выдам тайну сяброў, хай пакарае мяне Бог ганебнай сьмерцю здрадніка Радзімы”.
Чытаць далей...
Каментаваць (4)
21:16 27.03.2007 Навіны
Палітвязням адмовіліся перадаваць харчы
Праваабаронцам не дазволілі перадаць харчы палітвязням у менскую турму на вуліцы Акрэсціна. Міліцыянты спаслаліся на новы Адміністрацыйны кодэкс, паводле якога арыштаваным можна перадаваць толькі гігіенічныя прыналежнасці і вопратку. Між тым, харчаванне ў турме пагоршала.
Сёння на Акрэсьціна арыштаваным на сняданак прыносяць шклянку гарбаты і кавалак хлеба. Абед і вячэру спалучылі і ўсё прыносяць а пятай вечара — гэта талерка супу, каша з катлетай-"тапачак" і тая ж шклянка гарбаты.
Раней жа ж, да 1 сакавіка, калі пачаў дзейнічаць новы Адміністрацыйны кодэкс, кожны вязень мог атрымліваць у перадачы некалькі кілаграмаў харчавання.
Каментаваць (2)
02:14 27.03.2007 Аналітыка
Мы публікуем допіс з livejournal.com Іллі Баранава, расейца, які прыехаў 25 сакавіка ў Беларусь, каб прыняць удзел у святкаванні Дня Волі і на свае вочы ўбачыць, што такое беларуская апазіцыя.
Минское. Мысли
Проспект Независимости перекрыт, я выскакиваю из подземного перехода и сталкиваюсь в Владимиром Рыжковым.
Люди собираются, ОМОН наступает. Из звукоуселителя призывают в автобусах поехать на правительственный митинг, а люди хохочут, скандируют "Жыве Беларусь" и идут своим путем.
Чытаць далей...
Каментаваць (2)
19:11 26.03.2007 Аналітыка
Алексей Золотницкий, "Белорусские Новости"
На 25 марта оппозиционные силы Беларуси делали определенную ставку. И хотя, как кажется, традиции «горячей весны» уже потеряли свое сакральное значение в умах политических лидеров, улица для них остается фактически единственным более-менее действенным инструментом. Правда, его эффективность с каждым годом снижается и снижается.
Яркой вспышкой был уличный протест после президентских выборов 2006 года. 30-тысячный стихийный митинг на Октябрьской площади в день голосования, палаточный городок в последующие дни и разгон мирной демонстрации 25 марта сообразно масштабу события и предвыборной подготовке отобразили настроения общества. Раскол по линии граждане-власть был продемонстрирован более чем отчетливо. Тут бы и вбить клин в эту зияющую рану, не дать ей зажить и затянуться повседневной рутиной…
Чытаць далей...
Каментаваць (2)
19:10 26.03.2007 Навіны
Галоўны міліцыянер Менску пагражае крымінальнай справаю
Начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Анатоль Куляшоў абвяргае інфармацыю пра масавыя затрыманні апазіцыі ў Менску 25 сакавіка. "Ни одного человека из тех, кто принимал участие в акции оппозиции в минувшее воскресенье в Минске, не было задержано", - паведаміў ён у інтэрв'ю "Інтэрфаксу".
Разам з тым ён дадаў, што "участники данной акции грубо нарушили решение минских городских властей о маршруте проведения акции и должны за это нести ответственность. На минувшей неделе было возбуждено уголовное дело по факту подготовки к беспорядкам во время уличной акции оппозиции 25 марта, расследование этого уголовного дела продолжается. Я не исключаю, что фигурантами данного уголовного дела могут стать и Вечерко, и Милинкевич".
Па словах Куляшова, крымінальная справа ўзбуджана па артыкуле 342 КК РБ - "арганізацыя групавых дзеянняў, парушаючых грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Ён таксама ўдакладніў, што па гэтай справе ўжо затрымана некалькі чалавек.
Каментаваць (0)
16:03 26.03.2007 Акцыі
Больш за 100 актывістаў дэмакратычнага руху знаходзяцца пад арыштам.
Cёння судзяць затрыманых цягам апошніх трох сутак актывістаў апазыцыі ў Мінску і ў рэгіёнах. Усіх затрыманых абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Паводле міліцыянтаў, апазіцыянеры нецэнзурна лаяліся.
На дадзены момант вядомыя прозвішчы наступных затрыманых:
-
Астроўскі Алесь (Гродна) – затрыманы
-
Батуеў Павал (Мінск) - затрыманы
-
Барадуля Зміцер (Віцебск) – затрыманы
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
13:56 26.03.2007 Акцыі
Падборка фота і відэа з Дня Волі
Каментаваць (0)
13:53 26.03.2007 Акцыі
Масавым шэсцем і мітынгам былі адзначаныя 89-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР - Дзень Волі. У акцыі прынялі удзел больш за 10000 чалавек. Акрамя таго, прайшоў шэраг невялікіх акцый у іншых гарадах Беларусі.
Улады не дазволілі людзям адзначыць нацыянальнае свята ў цэнтры Менску, сагнаўшы на Кастрычніцкую плошчу і яе наваколля супрацоўнікаў міліцыі і спецназа і арыштаваўшы прэвентыўна больш за сотню апазіцыянераў. Падчас акцыі адбыліся пэўныя сутычкі моладзі з міліцыяй, справакаваныя тым, што АМАП выціскаў людзей з цэнтру горада і рассякаў натоўп на часткі, не даючы сабрацца разам.
Чытаць далей...
Каментаваць (5)
15:00 25.03.2007 Акцыі
Публікуем на нашым сайце навіны з акцыі на Дзень Волі ў рэжыме нон-стоп, якія перадаюць нашыя сябры па скайпу і тэлефону з розных кропак гораду.
Абноўлена 27.03.3007, Admin: Асобныя навіны былі змешчаныя ў адзін артыкул для зручнасці наведвальнікаў
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
06:00 25.03.2007 Гісторыя
Дзень Волі
Шаноўныя сябры, беларусы! Шчыра віншуем вас з Днём Волі!
89 год назад Радай БНР была прынятая Трэцяя ўстаўная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Акт 25 сакавіка быў рашучым пратэстам супроць падзелу Беларусі бальшавікамі і немцамі сугодна Берасцейскаму мірнаму дагавогу. Увесь этнічны беларускі абшар упершыню абвяшчаўся адзінаю дэмакратычнай дзяржавай. Народны Сакратарыят зацвердзіў дзяржаўную пячатку з выяваю «Пагоні». У Менску прадугледжвалася стварыць Беларускі ўніверсітэт і Беларускую калегію для падрыхтоўкі кадраў новага дзяржаўнага апарату. Адкрыліся курсы беларусазнаўства для беларусаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. Наладжваліся эканамічныя і гандлёвыя сувязі БНР з іншымі дзяржавамі. У Кіеве пачала дзейнічаць Беларуская гандлёвая палата і Беларуска-ўкраінскае таварыства збліжэння.
Незалежную Беларускую Народную Рэспубліку афіцыйна прызналі Арменія, Аўстрыя, Грузія, Латвія, Летува, Польшча, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Чэхаславакія і Эстонія.
Ніхто ўжо не мог заяўляць, што беларускага народа не існуе.
Як бы ім таго ні хацелася, ідэю нашай дзяржаўнасці не маглі ігнараваць і бальшавікі ў Расеі, якія мусілі даць беларускім камуністам дазвол на стварэнне БССР.
Дзень 25 сакавіка 1918 года стаўся пачаткам доўгага і пакутнага шляху да набыцця Беларуссю сапраўднай незалежнасці.
На двары 2007 год, але наша краіна і народ застаюцца пад прыгнётам, сёння ўжо ўнутранага ворага – хворага дыктатара. Не здрадзім жа памяці нашых славутых продкаў!
Змагайся за волю Бацькаўшчыны, каб вечна жыла Беларусь!
рух супраціву БУНТ
Каментаваць (5)
Архіў »
2007 »
03
|
|
|