|
|
16:02 31.05.2007 Парады
Сябры! Прапануем вашай увазе Iнструкцыю па кампутарнай бяспецы, падрыхтаваную нашымі спецыялістамі. Больш за ўсё пытанняў у гэтай сферы выклікае шыфраванне дадзеных - усе шмат пра гэта чулі, але як рабіць, мала хто ведае. У інструкцыі вы знойдзеце падрабязнае тлумачэнне гэтага працэсу, аздобленае малюнкамі.
Чытаць далей...
Каментаваць (19)
21:00 30.05.2007 Навіны
Стала вядома, што гэтымі днямі за адсутнасцю складу злачынства былі спынены крымінальныя справы ("Арганізацыя і ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак") супраць актывісткі БУНТ'у Таццяны Елавой і Дзяніса Дзянісава, а таксама супраць Аляксандра Урыўскага, Аляксандры Ясюк і Наталлі Старасцінай, якіх абвінавачвалі ў падрыхтоўцы беспарадкаў на Дзень Волі.
Днямі раней быў часова (?) спынены пераслед актывістаў МФ з Баранавіч і Салігорску, зачынена крымінальная справа супраць Мікіты Краснова, незразумелы стан справы супраць актывістаў Трэцяга Шляху.
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
17:30 30.05.2007 Навіны
Затрыманы старшыня дзяржаўнага прадпрыемства «Белнафтахім» Аляксандар Бароўскі. Яго падазраюць у крадзяжы і злоўжываньні службовым становішчам. Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў Генэральны пракурор Беларусі Пётар Міклашэвіч.
А.Бароўскі знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. У яго канфіскавана шмат грошай і матэрыяльныя каштоўнасьці. У інтарэсах следзтва КДБ не паведамляе, кіраўнікі якіх структур затрыманыя разам з кіраўніком «Белнафтахіму» Аляксандрам Бароўскім 29 мая.
Чытаць далей...
Каментаваць (4)
17:54 29.05.2007 Навіны
Суд над МФ скончыўся. Суддзя Руслан Аніскевіч прызнаў сябраў МФ вінаватымі ў парушэнні арт. 193 КК, сугодна з якім Зміцер Хведарук атрымаў 40 б.в. штрафу (1 млн 240 тыс.), Алег Корбан, Аляксей Янушэўскі, Барыс Гарэцкі - па 30 б.в. (930 тыс.), Насце Палажанцы вынесена папярэджанне.
Без прыкрас можна сказаць, што ўсе неабыякавыя былі шакаваныя вынікам: мы па-просту прызвычаіліся да турмаў, збіванняў і жорскіх выракаў.
Чытаць далей...
Каментаваць (5)
23:00 28.05.2007 Акцыі
Абвінаваўца запатрабаваў пакараць Хведарука, Гарэцкага, Корбана, Янушэўскага штрафам у 500 базавых велічыняў. Насту Палажанку -- выхаваўчымі працамі. Прычына — МФ не ўяўляе сабой значнае небясьпекі.
З самае раніцы ля будынку суду Савецкага р‑ну Менска (Лагойскі тракт, 3) дзяжурылі людзі ў цывільным з рацыямі. Яны нікога не пускалі да будынку, дзе а 10‑й павінен быў пачацца суд. Людзі ў цывільным мелі загад пускаць толькі тых, хто мае позвы. Але ж праз некаторы час міліцыянты дазволілі, каб у залю ўвайшлі родныя, прадстаўнікі дыпмісіяў, палітыкі і журналісты. Зьміцер Хведарук, Алег Корбан, Аляксей Янушэўскі і Барыс Гарэцкі ў 10:40 занялі месца на лаве падсудных. Празь дзесяць хвілін судзьдзя Руслан Аніскевіч распачаў працэс.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (16)
17:53 26.05.2007 Навіны
Сябры!
Нагадваем вам, што 28 траўня, у панядзелак, а 10-й раніцы ў судзе Савецкага раёна (Лагойскі тракт, 3) пачынаецца суд над пяццю сябрамі Маладога Фронту. Іх абвінавачваюць па артыкулу 193.1 Крымальнага кодэксу “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”, які прадугледжае да 2-х гадоў зняволення.
Заклікаем усіх беларускіх патрыётаў прыйсці і выказаць сваю падтрымку нашым паплечнікам.
Не будзь абыякавам! Выкажы салідарнасць са Змітром Хведаруком, Алегам Корбанам, Настай Палажанкай, Барысам Гарэцкім і Аляксеем Янушэўскім! Сёння судзяць МФ, заўтра могуць прыйсці за табой.
Чытаць далей...
Каментаваць (7)
19:43 25.05.2007 Акцыі
Сёння актывісты БУНТ'у правялі ў цэнтры Менску сцёбную акцыю,
скіраваную супраць адмены ільготаў на праезд для студэнтаў і
школьнікаў. Некалькі маладзёнаў разгарнулі ля кінатэатру "Кастрычнік" і станцыі метро "Няміга"
плакат "Правительство отменило льготы! БЕСПЛАТНО! Типография
раздет лишние билеты!» і пачалі раздачу бясплатных ільготных
талончыкаў.
Людзі цікавіліся, што адбываецца. У адказ атрымлівалі
льготны квіток і падрабязны расповяд пра "новаўвядзенне" Лукашэнкі.
Усяго пад час акцыі было раздана 300 квіткоў.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (12)
14:28 25.05.2007 Навіны
У Горадні новыя разбурэнні. Учора ўлады пачалі руйнаванне млыну канца ХІХ стагоддзя. 15 маладзёнаў паспрабавалі спыніць акт вандалізму, але былі разагнаны міліцыяй. 13 чалавек было затрымана. Акрамя гэтага працягнуліся працы па разбурэнні флігелю палацу адміністратара (80-я гады XVIII стагоддзя).
У бліжэйшы час іх ахвярамі павінны стаць:
— квартал «Новы Свет» паміж вуліцамі Горкага — Міцкевіча — 17 верасня — Дзяржынскага — Астроўскага. (Забудова пачатку ХХ стагоддзя)
— шэраг будынкаў кварталу Тэльмана — Гараднічанская — Калючынская — Кірава. (Забудова канца ХІХ стагоддзя)
— унікальны для Беларусі і Гародні будынак ў стылі мадэрн па вул. Сацыялістычная 44.
Чытаць далей...
Каментаваць (3)
13:58 25.05.2007 Навіны
Кацярына Садоўская выйшла на волю
Сёння з гомельскай жаночай калоніі на волю датэрмінова выйшаў яшчэ адзін палітвязень - праваабаронца Кацярына Садоўская, якую летась пакаралі двума гадамі зняволення за абразу Лукашэнкі.
Каментаваць (0)
18:53 24.05.2007 Навіны
Андрей Климов госпитализирован
В СИЗО № 1 Минска 24 мая подтвердили информацию, что политзаключенный Андрей Климов отправлен в больницу.
Накануне, 23 мая, родные политзаключенного посетили СИЗО. Начальник медчасти Алла Мехедова сказала им, что Климова на следующий день отправят в больницу. Андрей Климов жаловался на головные боли и боли в сердце. Продолжительное время в СИЗО не отдавали лекарства, которые Климову передали родные. Мать политзаключенного, Алла Климова, дважды обращалась к министру здравоохранения Василию Жарко с просьбой о срочной госпитализации сына.
Паводле Прэс-службы АГП
Каментаваць (0)
15:54 24.05.2007 Аналітыка
26-27 мая в Минске будет проходить Конкресс Объединённых демократических сил. Оппозиционные лидеры планируют решить на Конгрессе демократических сил две задачи. Во-первых, разобраться с организационными проблемами функционирования оппозиционной коалиции, прежде всего с лидерством А. Милинкевича. Одни хотят закрепить его нынешний статус лидера, другие, наоборот, лишить экс-кандидата в президенты этого статуса, учредить институт сопредседателей Политического совета Объединенных демократических сил (ОДС).
Чытаць далей...
Каментаваць (8)
12:37 23.05.2007 Навіны
Палата прадстаўнікоў прыняла закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правох і гарантыях для паасобных катэгорыяў грамадзянаў”. У першым чытаньні за яго прагаласавала 99, супраць – 2. У другім: за – 101, супраць – 1.
Згодна з законам, будуць адмененыя многія з існуючых цяпер ільгот. Напрыклад, зьніжка кошту праезду на пасажырскім транспарце для навучэнцаў, вэтэранаў працы, грамадзян пры выкананьні службовых абавязках.
Чытаць далей...
Каментаваць (16)
22:42 22.05.2007 Навіны
Беларускія палітвязні Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец датэрмінова вызваленыя. Тэрмін пакарання палітыкаў – абмежаванне свабоды ў выглядзе выпраўленчых прац – мінае ўлетку гэтага года. Аднак улады вырашылі вызваліць вязняў сумлення некалькімі месяцамі раней.
Чытаць далей...
Каментаваць (2)
14:42 17.05.2007 Акцыі
16 траўня, у Дзень беларускай салідарнасці, моладзь а 19 гадзіне прыйшла са свечкамі да кляштара бернардынцаў і касцёла святога Язэпа ў Менску. У супольнай малітве за вяртанне касцёлу Святога Язэпа вернікам прынялі ўдзел некалькі соцень чалавек. За імі назіралі некалькі дзесяткаў спецназаўцаў, побач стяў аўтазак. Маладыя людзі трымалі ў руках запаленыя свечкі. Некаторыя трымалі ў руках літары, якія ўтваралі надпіс: «Вярніце храм вернікам». Быў выкананы нацыянальны беларускі гімн "Магутны Божа". Пасля прысутныя паставілі свечкі ля ўваходу і разыйшліся.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (5)
02:20 16.05.2007 Гісторыя
Сябры! прапануем вашай увазе аповяд аднаго беларускага патрыёта пра тое, як праходзілі масавыя акцыі 10 год таму.
Не атрымаецца адразу напісаць пра ўвесь шлях да Свабоды. Напішу пра падзеі аднаго дня. Пра крок да Свабоды. Пра дэманстрцыю людской салідарнасці, якая была штуршком да працягу барацьбы.
Гэта было амаль 10 год таму. 23 траўня 1997 году. Лукашэнка ў Маскве падпісваў чарговую саюзніцкую дамову. А ў Мінску моладзь другі дзень запар пратэставала супраць Лукашэнкі, супраць Масквы і супраць дамовы. Акцыя праходзіла ля Кастрычніцкай, у самым цэнтры горада.
Чытаць далей...
Каментаваць (9)
23:47 14.05.2007 Акцыі
Сёння, 14 траўня, актывісты БУНТ'у правялі акцыю, прымеркаваную да гадавіны сумнавядомага рэферэндуму 1995 года па адмене нацыянальнай сімволікі і замене яе савецкай з "лукашысцкім" аздабленнем.
У цэнтры Менску, на праспекце Скарыны, насупраць помніку яшчэ аднаму "герою" савецкай эпохі Калініну бунтаўцы разгарнулі расцяжку "14.05.1995 НЕ - савецкай сімволіцы!", спалілі чырвона-зялёную анучу і разгарнулі бел-чырвона-белы-сцяг. Такім спосабам моладзь выказала пратэст уладам і ўшанавала сапраўдныя беларускія сымбалі.
Падчас акцыі ніхто затрыманы не быў.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (62)
05:50 14.05.2007 Акцыі
Мы, прадстаўнікі новага палітычнага пакалення беларусаў, поўныя цвёрдага жадання рашуча дзейнічаць для абароны суверэнітэту Беларусі, яе дэмакратызацыі і барацьбы за эканамічную самадастатковасць, заклікаем удзельнікаў грамадскіх групаў і супольнасцяў , усіх беларусаў , зацікаўленых у пераменах, да салідарнасці на падставе наступных палітычных прынцыпаў:
Мы выступаем за рэальнае аб'яднанне высілкаў апазіцыйных сілаў не для "кансалідацыі" інтарэсаў і амбіцый лідэраў, а для перамогі над рэжымам А . Лукашэнкі , пры якім Беларусь асуджаная заставацца палітычна і эканамічна неразвітай. Мы прапануем прыхільнікам дзейнага супраціву дыктатуры далучацца да нас , а не дапамагаць імітаваць барацьбу ў "лялечным каралеўстве" апазіцыі.
Чытаць далей...
Каментаваць (34)
01:31 14.05.2007 Гісторыя
У апошнія час па постсавецкай інфармацыйнай прасторы зноў прагучала ўсё яшчэ актуальная праз 16 гадоў пасьля распаду СССР тэма рудымэнтаў камуністычнай дыктатуры ў выглядзе помнікаў і назваў на геаграфічнай мапе. У краінах Балтыі не засталося ніводнага помніку Леніну і ніводнай вуліцы з камуністычнай назваю. Польшча таксама вяртае сваю спадчыну.
Чытаць далей...
Каментаваць (13)
20:34 13.05.2007 Парады
"Некаторыя з палітызаваных арганізацый экстрэмісцкага толку, такія як <…>, выкарыстоўваюць і прапагандуюць агрэсіўныя формы і метады пратэсту. Акрамя гэтага ў апошні час адзначаецца тэндэнцыя кансалідацыі разрозненых груп нацыянал-радыкальных структур, у тым ліку адзначаныя спробы правядзення сумесных мерапрыемстваў.
Чытаць далей...
Каментаваць (11)
22:01 11.05.2007 Аналітыка
Прапануем для азнаямлення артыкул нашага таварыша, вакаліста гурта “Чырвоным па белым” Кроў'а.
Каб вы зразумелі ў чым справа... Нейкі час таму я размаўляў з маім добрым знаёмым, былым генеральным дырэктарам польскай аўтамабільнай фабрыкі Daewoo-FSO. Гутарка датычыла часоў калі яны яшчэ рабілі польскі аўтамабіль - "Палянэз" (Polonez). Я яго запытаў, ці ведае ён, колькі падатку ў Палянэзе. Ён адказаў "Так, мы лічылі, атрымалася 50,6%". Я пытаюся: "А як вы лічылі напрыклад колы ці пакрышку кола?". Адказ: "Ну як... Кола гэта кола, а не падатак....".
Чытаць далей...
Каментаваць (3)
20:12 10.05.2007 Акцыі
Акцыя супраць адмены льготаў студэнтам прайшла пад мурамі Міністэрства адукацыі ў Менску.
Каля трох дзясяткаў маладзёнаў cкінулі зь сябе кашулі і пракрычалі "Падавіцеся вашымі ільготамі!". Пасьля актывісты апранулі байкі з надпісам "За свабоду" ды зьніклі.
За акцыей назіраў ахоўнік будынку, які адабраў у маладых людзей мэгафон і прыгразіў выклікаць міліцыю. Дзяўчаты ўдзел у акцыі ня бралі.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (12)
19:15 10.05.2007 Аналітыка
Вызначыць, што такое эліта і акрэсьліць ступень яе ўплыву на грамадзтва практычна немагчыма. Звычайна гэта адчуваецца інтуітыўна. Тым больш складана весьці размову пра погляды беларускае эліты. Праблема нават ня ў тым, што эліта вельмі фрагмэнтаваная (адсутнічае нават мінімальны палітычны кансэнсус), але і ў тым, што яе візіі часта вельмі дынамічныя і хістаюцца ў залежнасьці ад многіх унутраных і вонкавых фактараў. Дастаткова цяжка вызначыць розьніцу паміж сапраўдным меркаваньнем, сымуляцыяй, ідэалягічным тэзісам, эпатажам ці імкненьнем сказаць тое, што чакаецца.
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
16:38 10.05.2007 Навіны
Предлагаем для ознакомления список льгот, которые в ближайшее время собирается отменить власть.
I. Ветераны труда: 1) Лекарства,которые выдавались с 50% скидкой людям, достигшим 70 лет. 2) Бесплатное изготовление и ремонт зубных протезов. 3) 50%-ая скидка на проезд в городском и пригородном транспорте. II. Бывшие узники (в т.ч. и несовершеннолетние) фашистских лагерей, тюрем, гетто и пр.:
Чытаць далей...
Каментаваць (7)
15:23 09.05.2007 Парады
Принято считать, что БРСМ – один из основных форпостов Лукашенко в Беларуси. Тошнотворные пропагандистские акции в поддержку режима, советская красно-зелёная символика, провокации в сторону оппозиции, еженедельные никому не нужные заседания в стенах наших университетов, вседозволенность и попсовые дискотеки со скидкой в 50% - вот то, что мы знаем о БРСМ. Но действительно ли их – молодых приверженцев «единоверного курса» - так много и действительно они так любят своего «бацьку»?
Чытаць далей...
Каментаваць (42)
00:16 08.05.2007 Акцыі
Сёння актывісты БУНТ’у ў межах кампаніі “STOP БРСМ” правялі гумарыстычную акцыю, у якой высмейвалі амаральныя якасці чальцоў гэтай арганізацыі.
На дзьвярах галоўнага офіса БРСМ БНТУ, а таксама на шыльзе БРСМ ў адным з карпусоў універсітэта былі прымацаваныя дзіцячыя лялькі з шыльдамі “Гонар”, “Сумленне”, “Свабода”. Вакол шыі кожнай лялькі быў завязаны БРСМаўскі гальштук, на якім яны і былі “павешаныя”, сымбалізуючы забой здзек лукашыстскай арганізацыі над святымі для кожнага нармальнага чалавека паняткамі. Акрамя таго, актывісты заляпілі універсітэт і прылеглыя тэрыторыі налепкамі “Сдай друга и получи зачёт автоматом”, “Живи веселей, стучи на друзей”.
Акцыя выклікала вялікі рэзананс сярод студэнтаў, яны нават фатаграфаваліся на фоне лялек і прасілі даць ім налепак.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (16)
15:52 07.05.2007 Аналітыка
Хуткі эканамічны рост, сотні мільёнаў эўра з Брусэлю i дзясяткі тысячаў маладых палякаў, якія працуюць у краінах старога Эўразьвязу — так выглядае Польшча праз тры гады пасьля ўваходу ў Эўразьвяз.
За гэтыя тры гады нават эўраскептыкі зразумелі, што ЭЗ можа прынесьці сапраўды шмат карысьці. Напрыклад, дырэктар «Радыё Марыя» айцец Тадэвуш Рыдзык хоча атрымаць у межах праграмы «Інавацыйная эканоміка» 23 млн эўра на разьвіцьцё заснаванай ім навучальнай установы — Вышэйшай школы сацыяльнай і мэдыйнай культуры.
Чытаць далей...
Каментаваць (2)
15:44 07.05.2007 Навіны
Экс-міністр унутраных спраў, генерал міліцыі Юры Мікалаевіч Захаранка быў выкрадзены ўвечары 7 траўня 1999 года недалёка ад уласнага дома.
Расследаванне знікнення, якое вялося дзяржаўнымі следчымі органамі, не прынесла вынікаў. Сведкі выкрадання, знойдзеныя грамадскай камісіяй па пошуку прапаўшага генерала, сцвярджаюць, што Юры Захаранка быў схоплены і гвалтоўна звезены ў аўтамабілі невядомымі людзьмі.
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
00:25 06.05.2007 Акцыі
У Менску інваліды-вазочнікі перадалі петыцыю ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі. Удзельнікі акцыі прыехалі ў адміністрацыю на калясках ад плошчы Бангалор, дзе праходзіў іх мітынг. Каля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, размешчанага ў некалькіх дзесятках метрах ад будынка адміністрацыі, інвалідаў спынілі байцы палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП). Яны заявілі, што гэта рэжымная тэрыторыя і праход да будынка забаронены. Такім чынам, да галоўнага ўваходу ў Адміністрацыю прэзідэнта ўдзельнікі маршу дапушчаныя не былі.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (3)
15:21 04.05.2007 Аналітыка
Лучший способ помочь России - исправить сфальсифицированную российскими лидерами картину европейской истории. Март Лаар, бывший премьер-министр Эстонии
Россия полна нефтедолларами, а в западном лагере разброд и шатания - неудивительно, что Россия снова надеется восстановить потерянную империю.
Обращение к обеим палатам парламента, с которым выступил Владимир Путин на прошлой неделе - лишь очередной сигнал.
Чытаць далей...
Каментаваць (3)
15:19 04.05.2007 Навіны
У Беларусі ствараецца рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Аднак шматлікія эксперты лічаць, што ў краіне можа адбыцца падмена паняццяў і барацьба з экстрэмізмам ператварыцца ў барацьбу з іншадумствам.
Як абвяшчае Вялікая Савецкая энцыклапедыя, экстрэмізм – гэта прыхільнасць да крайніх поглядаў і мераў (звычайна ў палітыцы). Беларускае ж заканадаўства тлумачыць экстрэмізм як дзейнасць, накіраваную на падрыў нацыянальнай бяспекі, гвалтоўную змену канстытуцыйнага ладу і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, захоп або прысваенне ўладных паўнамоцтваў.
Чытаць далей...
Каментаваць (2)
15:16 04.05.2007 Навіны
“Трэба было перадужаць сябе і пайсці радыкальна – адмяніць ільготы ўсім да аднаго", – такую заяву зрабіла намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч 3 траўня падчас сустрэчы з беларускімі «парламентарамі» і прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый. Мерапрыемства было арганізаванае з ініцыятывы Адміністрацыі прэзідэнта і “палаты прадстаўнікоў” для абмеркавання праекту закона "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян”.
Чытаць далей...
Каментаваць (4)
15:15 03.05.2007 Навіны
Прыпынена крымінальная справа супраць Яраслава Грышчэні
Стала вядома, што яшчэ напярэдадні «Чарнобыльскага шляху» 24 красавіка баранавіцкая міліцыя прыпыніла крымінальную справу праз недахоп доказаў супраць мясцовага моладзевага актывіста Яраслава Грышчэні.
Нагадаем, што цяпер па справе «Маладога фронту» ідуць пяцёра чалавек: Зьміцер Хведарук, Аляксей Янушэўскі, Барыс Гарэцкі, Наста Палажанка і Алег Корбан.
8 траўня стане вядома, калі пачнецца суд над сябрамі МФ.
Каментаваць (0)
15:11 03.05.2007 Парады
Акцыі - абавязковая частка грамадзянскага супраціву. Чым больш якаснымі, а гэта значыць - мэтаскіраванымі, крэатыўнымі, цікавымі, новымі, уражваючымі, драйвовымі будуць нашыя акцыі, тым больш людзей далучыцца да супраціву.
Пры планаванні любой, нават самай маленькай, акцыі трэба скласці яе дакладную схему.
Чытаць далей...
Каментаваць (4)
15:06 02.05.2007 Навіны
Сёння ў Гародні пачаліся земляныя працы каля будынку Харальнай Сінагогі. Нягледзячы на тое, што гэта амаль цэнтар археалягічнага запаведніка, працы пачаліся без папярэдніх выратавальных раскопак.
Каля 20 маладзёнаў, неабыякавых да гісторыі Гародні, паспрабавалі перакрыць уласнымі целамі шлях “добраўпарадкоўваючага” бульдозера і спыніць знішчэнне каштоўнага культурнага слою (утрымліваючага археалягічныя аб’екты з 9 па 18 стагоддзі).
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (7)
Архіў »
2007 »
05
|
|
|