12:37 23.05.2007
"Палатка" прыняла закон аб адмене льготаў

Палата прадстаўнікоў прыняла закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правох і гарантыях для паасобных катэгорыяў грамадзянаў”. У першым чытаньні за яго прагаласавала 99, супраць – 2. У другім: за – 101, супраць – 1.
Згодна з законам, будуць адмененыя многія з існуючых цяпер ільгот. Напрыклад, зьніжка кошту праезду на пасажырскім транспарце для навучэнцаў, вэтэранаў працы, грамадзян пры выкананьні службовых абавязках.
Адмяняюцца ці абмяжоўваюцца льготы для былых вязьнях фашысцкіх канцлягераў. Будуць скарочаныя катэгорыі асобаў, якія маюць ільготы па аплаце жыльлёва-камунальных і мэдычных паслугаў.
Як патлумачыў нашаму карэспандэнту міністар працы і сацыяльнай абароны Уладзімер Патупчык, гэты закон пройдзе звычайную працэдуру. Яго павінны зацьвердзіць у Савеце Рэспублікі, потым ён будзе падпісаны кіраўніком дзяржавы. Толькі прыблізна праз 6 месяцаў закон пачне дзейнічаць.
ІЛЬГОТЫ, ЯКІЯ СТРАЦІЛІ ПААСОБНЫЯ КАТЭГОРЫІ ГРАМАДЗЯНАЎ
Вайскоўцы, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, фінансавых расьсьледаваньняў, злучэньняў па надзвычайных сытуацыях і іх сямейнікаў:
- бясплатнае прадстаўленьне лекаў
- бясплатны праезд у адпачынак
Былыя вязьні фашысцкіх канцлягераў, іншых месцаў прымусовага утрыманьня:
- бясплатныя лекі
- бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў
- бясплатны праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце
Навучэнцы, вэтэраны працы*, грамадзяне пры выкананьні службовых абавязкаў:
- 50-працэнтная зьніжка кошту праезду на пасажырскім транспарце
Вучні і студэнты:
- 50-працэнтная зьніжка на праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце
- 50-працэнтная зьніжка на праезд па краіне з 1 кастрычніка па 30 чэрвеня па суботах, нядзелях і сьвятах
Дзеці да трох гадоў:
- бясплатныя лекі
Дзеці-інваліды:
- 50-працэнтная зьніжка на праезд па краіне
Дзеці з тэрмінальнай стадыяй хранічнай ныркавай няздатнасьці:
- штогадовая грашовая кампэнсацыя выдаткаў на транспарт
Людзі, што перанесьлі прамянёвую хваробу і сталі інвалідамі 1-2 групаў у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС:
- бясплатныя лекі, выдаваныя на рэцэпты
- бясплатны праезд ад месца жыхарства да месца лячэньня
- 50-працэнтная зьніжка на аплату за паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі
- беспрацэнтная пазыка на будаўніцтва жытла з пагашэньнем 50 працэнтаў за кошт бюджэту.
Абмежаваная колькасьць катэгорыяў асобаў, якім прадстаўляюцца льготы па аплаце жыльлёва-камунальных паслугаў, мэдычных і паслугаў сувязі.
Большасьці існуючых сёньня льготаў пазбаўляюцца чальцы сем’яў ільготніка, асабліва па аплаце жыльлёва-камунальных паслугаў і паслугаў сувязі.
Паводле svaboda.org




Каментарыі (16)
23.05.2007 22:10
Гады!!!
23.05.2007 23:25
сцуки!!! трэба пераймаць вопыт францускiх студэнтау
23.05.2007 23:25
трэба пераймаць вопыт францускiх студэнтау!!! усе на вулiцы
23.05.2007 23:31
выйдзем
23.05.2007 23:35
А почему суки?
Где были сегодня чернобыльцы?
Где были сегодня узники?
Где были сегодня дети-инвалиды с родителями?
Где ветераны труда?
И в конце-концов где студенты- будущее нашей нации?
Вот это позор!
Значит несколько десятков настоящих личностей должны все-таки отдуваться за остальных,а остальные что?
Отсидимся,посмотрим из-за угла(будут тырить или нет,если нет,то сообщим остальным-подтянутся,случай от 19 марта).
Долбанная нация, недоделанная.
Жаль тех,кто еще не потерял веру.
Жыве Беларусь
23.05.2007 23:45
Я согласна с Алексом(особенно про долбаную нацию)
Пока ВСЕ не поднимут задницы с дивана, столько и будем в дерьме жить
24.05.2007 00:11
Поднимутся?
Интеллекта не хватает поднятся.
Какую нравоучительную беседу провели с массой народа за этот год.
Итог- кто верил по-настоящему- тот продолжает верить.
Остальные нечистоты подняли красно-зеленые флаги,так же проще:
И хлебушек подкинут,и угольком обеспечат,а главное,главное у большинства нашей нации- теплые сартиры.
Не воняет и добра,извините за пафос,бываешь за кордоном чаще - видишь все сразу.
Дерьмо бросается в глаза сразу-же.
Не теряем веру(это для тех,у кого совесть - понятие благородное),а остальное быдло,на то оно и быдло- ляжет под любую власть,поставим им кондиционеры в сартиры и .....
24.05.2007 03:04
2 Slach і алекс:
а дзе былі вы, ці той хто арганізоўваў акцыі. абсалютна не было інфармацыі. я бачыў 3 віды улётак на 20га. на кожнай рознае месца і час збору. нават калі б чалавек і хацеў, то не ведаў куды ісці. улётку (зялёную) я убачыў толькі за дзень да акцыі. і тое яна мне дасталася толькі таму, што спрацоўвае рэфлекс хапаць увесь матэрыял што бачыш. чаму не раздавўся матэрыял раней? пад улёткай падпісаліся ўсе хто толькі мог. спіс не маленькі.
абсалютна правалена агітацыя. чаго вы чакалі?
а быдла яно ўсюды ёсць. і ў францыя працэнт быдла будзе такі ж як і ў нас. прасцей за ўсё сказаць што людзі не выйшлі, бо ім бракуе інтэлекту.
трэба нешта і рабіць каб яны воходзілі. а то усе чакаюць
24.05.2007 12:17
@ я бачыў 3 віды улётак на 20га. на кожнай рознае месца і час збору. нават калі б чалавек і хацеў, то не ведаў куды ісці. улётку (зялёную) я убачыў толькі за дзень да акцыі. @
Я гэтых зялёных пару штук узяў, каб можа якім знаёмым даць... Не адразу пачытаў, што на іх напісана. Але калі раздаваць такое - дык людзі хутчэй свядома не пойдуць на такую акцыю. Змест можа выклікаць ці то спачуванне (у дрэнным сэнсе), ці то пагарду... Моладзь БНФ... "Аргкамітэт"!... Пфу...
Нешта тут не тое.
24.05.2007 13:38
мала макулатуры. мала. замест адной зялёнай можна было зрабіць 7 звычайных. як мінімум.
але тое, што пазаўчора-учора не было фактычна ніводнага "левага", насцярожвае....
24.05.2007 21:00
2 aa
Все знали что льготы будут отменять!!! Или тебе персонально надо приглашение высылать!!!!!?????
24.05.2007 22:25
2Шлях(?):
Дзе там усе...
25.05.2007 12:04
2 Fields Of Negura
Ты что в бункере последние месяца полтора сидел? Если об этом не говорит БТ(уроды, ненавижу), это не значит, что ничего не происходит!!!!!!!!!!!
P.S И не ШЛЯХ, а СЛЭШ
25.05.2007 18:11
Может кто-нибудь вспомнит когда была великотупая революция лентяев,воров и шизика ильича,насколоько я помню в начале прошлого века,т.е. почти сто лет назад и все эти сто лет нас мешали со всем чем только можно.Не было в этой стране ни одной минуты НАСТОЯЩЕЙ СВОБОДЫ,СВОБОДЫ ЛИЧНОСТИ,СВОБОДЫ ДУХА и никто в этой стране этого никогда не получит,потому что это никому не надо,а следовательно ВСЕ МЫ БЕЗ ИСКЛЮЧЕНИЯ БЫДЛО
26.05.2007 00:25
Калі СЛЭШ, дык тады SLASH.
Ты не бузі. Я ж не пра сябе кажу. Я ведаў, а вось мае, скажам, аднагрупнікі - чорта лысага яны ведаюць.
А БТ не гляджу, як і астатні тэлевізар, ужо некалькі год.
27.05.2007 18:33
2 Fields Of Negura
и всетаки это Slach
Не обижайси, а инфу надо среди всех распространять( у меня вся группа как узнала, так листик с подписями чуть не порвали-так хотели подписаться против!!!!)
Дадаць каментарый