14:28 25.05.2007

Абаронім Горадню!

У Горадні новыя разбурэнні. Учора ўлады пачалі руйнаванне млыну канца ХІХ стагоддзя. 15 маладзёнаў паспрабавалі спыніць акт вандалізму, але былі разагнаны міліцыяй. 13 чалавек было затрымана. Акрамя гэтага працягнуліся працы па разбурэнні флігелю палацу адміністратара (80-я гады XVIII стагоддзя).

У бліжэйшы час іх ахвярамі павінны стаць: — квартал «Новы Свет» паміж вуліцамі Горкага — Міцкевіча — 17 верасня — Дзяржынскага — Астроўскага. (Забудова пачатку ХХ стагоддзя) — шэраг будынкаў кварталу Тэльмана — Гараднічанская — Калючынская — Кірава. (Забудова канца ХІХ стагоддзя) — унікальны для Беларусі і Гародні будынак ў стылі мадэрн па вул. Сацыялістычная 44.

На месцы помнікаў архітэктуры паўстануць катэджы для чынавенства, якое лабіруе зьнішчэнне, і офісы для «россійскіх ребят».

Але мы яшчэ маем шанец захаваць старажытную забудову найпрыгажэйшага гораду Беларусі. Гародні важная любая падтрымка, але, асабліва, патрэбны ЛЮДЗІ для ўдзелу ў вартаванні будынкаў, прызначаных «пад знос». Нумары тэлефонаў людзей, якія каардынуюць акцыі выратаваньня Гародні: Алесь Залеўскі — (+375) 29 566-18-42 Ігар Лапеха — (+375) 29 288-28-22 Вадзім Саранчукоў — (+375) 29 780-90-52, (+375) 29 654-05-34 Эдуард Дмухоўскі — (+375) 29 133-87-17 Павал Мажэйка — (+375) 29 660-72-99

Сябры, калі вы маеце ІДЭІ па акцыях у падтрымку Гародні альбо можаце дапамагчы з аплатай квіткоў іншагароднім - калі ласка, звяртайцеся на кантактны e-mail: bunt@buntby.com альбо тэлефануйце па пазначаных вышэй нумарах.

Каментарыі (3)

# 1-1
25.05.2007 15:20

Трэба ехаць у Гародню і дапамагаць! Але проста так ехаць таксама не мае сэнсу! Трэба прадумаць добры план. Можа што ў Менску зрабіць?

# admin
30.05.2007 17:37

"Здагадаешся":
Твой каментар быў выдалены адміністратарам. Яшчэ адна абраза ў бок актывістаў супраціву, і твой айпі-адрас і нік будуць блакаваныя на гэтым сайце.

# zmagarka
30.05.2007 21:42

2 Здагадваешся:

мне перадалі тваё паведамленне. дзякуй за "кампліменты" перадусім. я ніколі не была ні фашысткай, ні антыфашысткай. я нацыяналістка, хаця знаходжу для сябе пазітыўныя моманты і ў правае, і ў левае ідэалогіі, схіляючыся больш, канечне, да правае (хаця ў 21-м стагоддзі такое лінейнае падзяленне немагчымае, правізна-левізна-цэнтрызм - катэгорыі мадэрнасці).

усё астатняе - твае хворыя домыслы. Б.В. - фашысцкая структура, створаная і кантралюемая ФСБ для адцягвання радыкальна настроеных людзей з супраціву рэжыму лукашэнкі. гэта - зло. я адназначна супраць яе.

Дадаць каментарый