17:30 30.05.2007

КДБ затрымаў дырэктара «Белнафтахіму»

Затрыманы старшыня дзяржаўнага прадпрыемства «Белнафтахім» Аляксандар Бароўскі. Яго падазраюць у крадзяжы і злоўжываньні службовым становішчам. Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў Генэральны пракурор Беларусі Пётар Міклашэвіч.

А.Бароўскі знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. У яго канфіскавана шмат грошай і матэрыяльныя каштоўнасьці. У інтарэсах следзтва КДБ не паведамляе, кіраўнікі якіх структур затрыманыя разам з кіраўніком «Белнафтахіму» Аляксандрам Бароўскім 29 мая.

Аб затрыманьні А.Бароўскага і шэрагу іншых грамадзянаў па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні карупцыйных злачынстваў — службовых злачынстваў і злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі — паведаміў на сустрэчы з журналістамі 30 мая генэральны пракурор Пётра Міклашэвіч.

Як стала вядома БелаПАН зь неафіцыйных крыніцаў, ператрус у кіраўніка «Белнафтахіму» праводзіўся ўвечары ў аўторак. Затрыманыя, паводле словаў П.Міклашэвіча, зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ. У ходзе першапачатковых сьледчых дзеяньняў у іх канфіскаваныя буйныя сумы грошай, каштоўнасьці, дакумэнты. Цяпер па справе працягваюцца неадкладныя сьледчыя дзеяньні, сказаў П.Міклашэвіч.

У сувязі з гэтай справай генпракурор зазначыў, што яна ёсьць вынікам «актыўных сумесных дзеяньняў праваахоўных органаў: МУС, КДБ і пракуратуры».

Як піша БелаПАН, абвінавачаньне затрыманым павінна быць прад’яўлена на працягу 10 дзён. У асобных выпадках гэты тэрмін можа быць і падоўжаны.

А.Бароўскі ўзначаліў «Белнафтахім» у сьнежні 2005 году. На гэтую пасаду ён прыйшоў з дырэктарства ў наваполацкім «Паліміры», а да таго працаваў у Бабруйску на «Белшыне».

«Беларускі партызан» паведамляе, што разам з Бароўскім затрыманыя некаторыя ягоныя намесьнікі. «Беларускі партызан» называе Бароўскага чалавекам Канаплёва і расцэньвае затрыманьне вялікім ударам па бізнэс‑групе Канаплёва, які доўгі час быў найбліжшым сябром А.Лукашэнкі і верным палітычным паплечнікам.

Паводле Нашай Нівы

Каментарыі (4)

# Маўглі
30.05.2007 17:40

Старая песьня на новы лад. Калі пачынае баяцца сваіх, то саджае іх у вязьніцу.

# ЧК
30.05.2007 20:01

death&decate... пускай грызутся...

# Злодзей
02.06.2007 03:20

Злодзею - злодзева :)

# Серега
09.06.2007 01:41

Походу чел незахотел деньгами делится...Фишка в том наскока я знаю что за него стали боротся КГБ и МВД)))Неподелили и решили что и не тем и не тем)))

Дадаць каментарый