16:10 10.10.2007
Заява руху супраціву БУНТ адносна маршруту правядзення Еўрапейскага Маршу

Сёння адбылася прэс-канферэнцыя, на якой арганізатары Еўрапейскага Маршу прынялі сумеснае рашэнне наконт яго правядзення. Імі быў агалошаны той жа маршрут, які быў дазволены ўладамі: Акадэмія Навук - пл.Бангалор.
Іншымі словамі, партыйныя лідэры ў чарговы раз здрадзілі сваім. Людзям, якія штодня працуюць на вуліцы, распраўсюджваючы інфармацыйныя матэрыялы, праводзячы акцыі, падстаўляючыся пад рэпрэсіі дыктатуры. Здрадзілі тым, хто давярае ім і спадзяецца на іх правільныя рашэнні.
Мала таго, што апазіцыя пайшла на ганебны і няўчасны "дыялог з уладамі" (які пакуль праяўляецца адно што ў выглядзе турмаў, збіцця, выгнання з універсітэтаў для дзесяткаў актывістаў супраціву), мала таго, што партыйныя лідэры абралі абсурдную мэту правядзення акцыі - прызнавацца ў любові да Еўразвяза ў той час, калі ў краіне пануе дыктатура і нішчыцца ўсё нацыянальнае, дык цяпер яны цалкам граюць па правілах гэтай дыктатуры!
Колькі людзей пішуць на форумах і гасцёўнях аб тым, што не пойдуць на Марш з-за правакацыі партыйцаў, хаця спачатку збіраліся ісці абавязкова? Колькі людзей прыйдуць да Кастрычніцкай - бо так было напісана ў агітацыйных матэрыялах да Маршу - і будуць там блакаваныя, ачэпленыя спецназам і невялікімі купкамі дастаўленыя пад канвоем да "ўзгодненага з арганізатарамі месца правядзення акцыі"? Чаму арганізатары не падумалі аб гэтым загадзя? Ці сам Марш - толькі сродак для атрымання палітычных дывідэнтаў і матэрыяльных узнагародаў ад грантадаўцаў? Ісці на паваду ва ўладаў - гэта ідэальны механізм легітымацыі рыторыкі Лукашэнкі аб дэмакрытычнасці, свабодзе слова і сходаў у дзяржаве.
Чым далей, тым больш з'яўляецца думак аб непасрэдным дачыненні КДБ да кіравання партыйнымі структурамі беларускай апазіцыі.
Мілінкевіч, на якога заставаліся пэўныя спадзевы (асабліва пасля вясновага выказвання, што ён больш ніколі не пойдзе на Бангалор), канчаткова зацвердзіў сябе ў ролі непаслядоўнага і марыянетачнага палітыка: "Але ёсць некаторыя абставіны, калі я, сціснуўшы зубы, пайду, бо на Бангалоры могуць выступіць прадстаўнікі Еўразвязу. Там і толькі там, бо на несанкцыянаваны мітынг яны не пойдуць", - сказаў Мілінкевіч пад час сённяшняй прэс-канферэнцыі. Яшчэ адзін з арганізатараў, спадар Івашкевіч, увогуле назваў "мірны характар акцыі" прыярытэтнай задачай як правядзення. Не ўдакладніў толькі, што "мірная" акцыя - гэта акцыя цалкам па правілах улады, а значыцца, загаддзя правальная.
Рух супраціву БУНТ катэгарычна асуджае прынятае партыйнымі лідэрамі рашэнне адносна маршруту правядзення Еўрапейскага Маршу і заклікае ўдзельнікаў акцыі прытрымлівацца яе першапачаткова заяўленага маршруту: пл.Кастрычніцкая (Цырк) - Нацыянальная Бібліятэка.
10.10.2007 Прэс-цэнтр руху супраціву БУНТ





Каментарыі (30)
10.10.2007 18:59
Цалкам падтрымліваю!!!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
10.10.2007 19:15
калі ласка, прашу не падыходзіць да кастрычніцкай з боку макдональдса і метро - усё будзе ачэплена. толькі цырк.
10.10.2007 19:51
Они предали всех! Я им не верил, но теперь точно против. Вовсе бы не пошел, но обещал ребятам. Стыдно даже идти, таккак люди ассоциируют тебя с этими неудачниками. А свои синие хустки пусть сами носят, у нас есть бело-красно-белый флаг нашей страны и флаг нашего движения БУНТ, что означает борьбу против диктатуры, а не жеполизание буржуям.
10.10.2007 19:52
Згодзен з бунтам!
Салiгорскiя хлопцы таксама не па правiлах улады баставалi --- i выйгралi!
Вось гэта i ёсць прыклад барацьбы с рэжымам! Мая прапанова не iсцi з гэтыми партыйцами а застацца на акадэмii --- няхай паглядзяць колькi людзеё не за ix, а супраць улады! А збiрацца трэба сапруды у першапачаткова азначанам месцы!
10.10.2007 19:59
2 Kan100n10:
зараз вядуцца перамовы між моладзевымі структурамі аб каардынацыі дзеянняў на ЕМ. варыянт разыходжання на акадэмцы таксама разглядаецца. але тут можам патрапіць у пастку: як гаворыцца, у каго мегафон грамчэй, за тым і ідуць. +безліч людзей туды пойдзе проста так.. (а"а раптам нешта будзе? я што , проста так прыйшоў - пастаяць і паехаць дахаты..")
нешта будзе. у любым выпадку, не тое, што "ўзгаднілі з уладамі" партыйныя лідэры.
10.10.2007 22:55
Ух, жестко Вы их сделали. Будем ждать реакции. Мот в прессе напишут......Хотя как обычно проигнорируют скорее.......
11.10.2007 00:27
Дык да чаго ж дажыліся: сорамна йсці на мітынг. Нарэшце!
Гэтыя лідэры, мне здаецца, зусім не "няўдачнікі". Наадварот, яны ўжо даўно паспяхова выконваюць нейкія свае функцыі (невядомыя шырокай аўдыторыі), бо каб не выконвалі, нешта б змянілі ў стратэгіі і тактыцы. За ўвесь-та гэты час!
Хадзіць на такія маршы - ліць ваду на млын усім магчымым ворагам тутэйшага чалавека. (Акрамя варыянту, калі ўсе прыйдуць даць па мордзе якому-небудзь Вячорку.)
11.10.2007 09:45
Гэта, канешне, сумна -- што яны пагадзіліся на такі маршрут. Але ж... БУНТаўцы, хацелася б большай дакладнасці. Не "Вашкевіч", а "ІВАШКЕВІЧ". "Загаддзя" -- цікавае слова, ў беларускай мове я яго яшчэ не чуў. "пл.Кастрычніцкая (Цырк)"... Дзе вы бачылі цырк на Кастрычніцкай?
То Чип: в прессе не напишут. БУНТ не зарегистрирован. А если напишут -- предупреждение от министерства информации и закрытие газеты. Вы хотите убить те независимые СМИ, которые у нас еще остались? Я -- нет.
А наконт акцыі -- ісці трэба. Незалежна ад апазіцыі і ад іх пазіцыі (прабачце за каламбур). Калі не мы, то хто?
11.10.2007 12:15
ХЛОПЦЫ-ДЗЕЎКІ! СУСТРАКАЕМСЯ 14 КАСТРЫЧНІКА Ў 14:00 НА КАСТРЫЧНІЦКАЙ ПЛОШЧЫ АЛЬБО НА ЦЫРКУ! ДАЛЕЙ - РАЗБЯРЭМСЯ НА МЕСЦЫ!
11.10.2007 12:40
2 S.V.Yozh:
наконт Івашкевіча, сапраўды, апіска. дзякуем за заўвагу.
наконт астатняга - падумайце галавой.
11.10.2007 12:44
Маша Дзелавая это прикол чтоль такой? Сейчас на админа нарвёшься, полудурок.
11.10.2007 13:03
<<S.V.Yozh А ты залезь в поисковик и посмотри,сколько про БУНТ написано (ссылки, акции и другое). В т.числе и <<заявлений по поводу различных вещей! Так что не прав ты! Не владеешь информацией, а огрызаешься.
11.10.2007 21:46
Супер! Миля сразу прореагировал и пошел на уступки. Трепло одно, сегодня одно, вчера и завтра совсем другое. В корень непоследовательный. Один смех, лидер должен быть жестким и однозначным, принципиальным и непрогибаемым.
11.10.2007 22:22
A mne zausedy zdavalasja shto naadvarot bylo lepej... Kali rushyli u centr... a ne u bok MKADu
11.10.2007 23:59
Toha:
гэта бясспрэчна, што лепей. але не на гэтай акцыі.
12.10.2007 00:38
Дакладна!!! Згодзен з усемi!!!
Асаблiва з "Актывiстам"/
Раней мне здавалася, што толькi я так думаю.
Перш за усё трэба скiнуць гэтую "партыйную элiту"!!!!
А потым ужо змагацца!!!!
НIЯКIХ КАМПРАМIСАУ З АНТЫБЕЛАРУСКАЙ УЛАДАЮ I НIЯКIХ ДЫЯЛОГАУ З ВОРАГАМI БЕЛАРУСI !!!!!!!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! СЛАВА НАЦЫI I CМЕРЦЬ ВОРАГАМ!!!!
12.10.2007 01:16
PATRYET 1918 BNR:::
Жыве вечна! Слава Нацыі - смерць ворагам!
12.10.2007 14:38
Аляксандар Мілінкевіч, у прыватнасьці, заявіў:
«Я прайду на Кастрычніцкую з боку цырку. Улада дазволіла «Эўрапэйскі марш» ад Акадэміі навук да Бангалору. Паколькі большасць людзей зьбярэцца на Кастрычніцкай плошчы, арганізатары прыйдуць туды і разам з удзельнікамі пойдуць па праспэкце да Акадэміі навук, а потым да Бангалору. Я супраць таго, каб хадзіць на Бангалор. Бо гэта парушэньне нашых канстытуцыйных правоў. Але на гэты раз, сьціснуўшы зубы, пайду разам з усімі, бо толькі ў дазволеным месцы могуць выступіць прадстаўнікі Эўразьвязу, якіх мы запрасілі да ўдзелу ў «маршы». Нам вельмі важна пачуць іх слова. Бо ў іх і ў нас агульная мэта — Эўрапэйская Беларусь».
ТАК ШТО НА бАНГАЛОР НІХТО НЕ ЗЬБІРАЕЦЦА! )())))))
12.10.2007 16:19
Да, ребяты, раздрай у вас полный. Партии - туда, вы - сюда. А договориться слабо? Или вы новое поколение оппозиционеров, на которое надеется Европа? То бишь, новые грантососы. Пойду - не пойду. Устроили тут "ромашку".
Ну идите словим путем. Ваши действия очень похожи на суетень предпринимателей, когда одни бастуют, другие работают, или наооборот. "Разбивка по интересам" - это все, что нужно власти. не стоит обвинять лидеров партий в работе на КГБ, больше похоже, что лидеры Бунта - сотрудники спецслужб, если дейтсвуют по принципу "разделяй и властвуй".
12.10.2007 16:22
Во-во! Лошадка со звезадми на черном поле, прям - РНЕ, то есть БНЕ.
12.10.2007 17:11
RAZDRAJ, Рот прыкрый, быдла тупое.
12.10.2007 17:15
СЬНЕГ, Ён заявіў гэта задоўга пасля таго, як была зроблена намі і яшчэ некаторымі маладзёвымі структурамі заява!! Пад ціскам памяняў рашэнне, як заўжды, быў непаслядоўным. Сёння адно, заўтра іншае. Адразу казаў зусім адваротнае!! Пачытай на Хартыі і Нашай Ніве!!!
13.10.2007 11:21
КАЛІНОЎСКАГА,ЕЎРАПЕЙСКІ МАРШ,І “ДЫЯЛОГАВАЯ АПАЗІЦЫЯ”
Чаму такія Настроі на Мілю??? Мілінкевіч цяпер хоча ўсім быць карысным!!! Ён гуляе на 3 фронтах! (Менавіта гуляе)
Еўрапейскі-вядома чаму!
Беларускі ! Чаму ?
Пытанне! Асноўнай мэтай маршу з’яўляецца патрабаванне ад уладаў выканання дванаццаці патрабаванняў Еўразвязу. На мой погляд гэтыя патрабаваньні павінны патрабаваць перш за ўсё беларусы. Чаму не назвалі гэта мерапрыемства "Беларускі марш"? Дзякуй за адказ. Сяржук Сямёнаў.
Адказ : Справа ў тым, што беларусы могуць пайсьці толькі па беларускім шляху, а накірунак у Эўропу – гэта мэта.
І Лукашэнкаўскі . Мілінкевіч так выказваўся супраць! А цяпер падтрымаў дыялогавы прынцып АПАЗІЦЫІ! Г.ЗН. падлізаць у ўлады. З аднаго боку прЫнцып добры,але без рэпрэсіяў,затрыманьняў, якія існуюць у Беларусі.
Мілінкевіч: Але на гэты раз, сьціснуўшы зубы, пайду разам з усімі, бо толькі ў дазволеным месцы могуць выступіць прадстаўнікі Эўразьвязу, якіх мы запрасілі да ўдзелу ў «маршы». Нам вельмі важна пачуць іх слова. Бо ў іх і ў нас агульная мэта — Эўрапэйская Беларусь».
Што за словы?? Чаму менавіта так!! Ён сказаў шчэ,што проста прадстаўнікі Эўразьвязу не пойдуць на нескакц. Мітынг. А я скажу так. Эўропа ведае,што мы вядзем барацьбу і ведае,што ў нас адбываецца. Эўропа ж не дасылала нам паштоўкі з просьбай “МЫ ВЫСТУПІМ ТОЛЬКІ ,НА СЬВЯТЫМ ДЛЯ КОЖНАГА БЕЛАРУСА , ПЛОШЧЫ БАНГАЛОР”
Мы павінны весьці барацьбу па сваіх правілах,па правілах Беларусі(і па законных). Але не па Эўрапейскіх(тым болей Міля іх выдумаў- “Але на гэты раз, сьціснуўшы зубы...”)
Міля: “Але на гэты раз, сьціснуўшы зубы, пайду разам з усімі!!” З кім з усімі ,калі народ хоча ісьці на Каліноўскага. Апошні зварот Мілінкевіча-гэта спроба “падстроіцца” пад усіх. Каб праз тыдзень яго не “злілі”.
А чаму ж так баяцца “лідэры-рэвалюцыянеры” ісьці на Каліноўскага,тым болей што за час да любога мітынга заўсёды заклікаюць іьсці на Каліноўскага???? Як жа мы можам называць Плошчу Каліноўскім,калі баімся туды пайсьці???
Акцыі Саладарнасьці (НЕ “ДЗЕНЬ САЛІДАРНСАЬЦІ” НЕ 16ага) праходзілі на Каліноўскага!
Флэш-мобы да 2006 праходзілі на Каліноўскага.
Дні Салідарнасьці 16ага кожнага месяца праходзілі на Каліноўскага.
Плошча 2006 была менавіта на Каліноўскага.
Хваля флэш-мобаў была на Каліноўскага.
А чаму ў 2007 мы не разу не выйшлі на НАШУ ПЛОШЧУ.
Баіцца ”дыялогавая апазіцыя”!? ЯНА такім чынам праводзіць рэвалюцыйны лад у бок сумленьнага народа,а дыялогавы лад у бок улады. Няхай лепей правядзе дыялог з сумленным народам... А то яна(дыялогавая апазіцыя) дыктатарскі ставіцца да народа,а з пацалункамі да ўлады.- гэты і ёсьць ПЛЯН ДЫЯЛОГА НАШАЙ АПАЗІЦЫІ...
Таму прашу(напэўна так) ІСЬЦІ ўсіх на Каліноўскага.
Председатель БСДП(НГ) Николай Статкевич заявил, что не подписывал заявку в Мингорисполком на проведение акции 14 октября, несмотря на то, что сам политик входит в оргкомитет по проведению этой акции.
Николай Статкевич : «Я тоже приду на Октябрьскую площадь», - заявил политик. – «Но на Бангалор я не пойду. Видите ли, у меня, к сожалению, собака давно умерла. А больше повода быть на Бангалоре я не вижу...»
Согласие организаторов с маршрутом, предложенным белорусскими властями - от Академии Наук до пл.Бангалор, Николай Статкевич объяснил очень лаконично.
«Есть банальная причина – потому что страшно», - сказал он.
А КОЛЬКІ простых людзей падтрымліваюць паход на Бангалор???
Дакладна адстокаў 15(%)...Мы ж выйшлі на “Каліноўскага” 19.Мы ж прыйшлі 20! 19-20 НЯМА ТАКІХ’ ДЗЁН. ГЭТА Дні цішыні ў шматтысячнай арміі беларусаў.Спачатку гулялі па вашых правілах(правілах “дыялогавай апазіцыі”). А ўжо раніца 21 нам ніхто не мог сказаць “ХОПіць,Спыніцеся!” Мы ішлі наперад. Пад намі плясаў толькі Мілінкевіч. Флэш-мобы ладзіліся кожны тыдзень,і па тры разы. Я памятаю.Там сапраўды была СЬПЯКОТНАЯ ВЯСНА.
А цяпер??
Няўдалыя акцыі, правальныя кампаніі,пафігізм.
РАСПАЧЫНАЕМ СЬПЯКОТНУЮ ВОСЕНЬ!!!
Я думаў сто разоў перад,тым каб напісаць гэты артыкул,думаў над кожным словам.
Грунтоўна выказаўся Алесь Сьнег. Дапаможа нам БОГ!!!Жыве Беларусь!!!
13.10.2007 14:13
Яны не вартыя нават згадкі. Пагатоў дурная справа абсмоктваць іх нейкія "рашэнні" - тых, хто падпісваў заяву на марш у гарвыканкам. Марш, які толькі зноў дасць дурням нагоду пасмяяцца з беларускай мовы, Радзімы і тых, хто да яе неабыякавы...
"Нажаль, узніклі тэхнічныя непаладкі і канцэрта не будзе. У наступны раз - абавязкова. А цяпер, я думаю, мы ўсе спакойна пойдзем дахаты." (Вячорка)
15.10.2007 18:19
http://nicolaev.livejournal.com/498378.h... :)
17.10.2007 11:40
Активисту: ты чей, такой активный, не Конторы ли Глубокого Бурения? У них такие же аргументы как и у тебя - типа "заткнись". И это "белорусский путь" в Европу, демократы хреновы? А мне затыкающие рот у власти не нужны, хватит с нас луковских бандитов.
17.10.2007 11:45
Патрыёты! Хіба вы з глузду з'ехалі? Што за лозунгі: жыве нацыя, а астатнім на беларусі што рабіць, напрыклад, рускамоўным? Паглядзіце навокал ды запытайцеся, каму вы патрэбныя з вашымі фашыстскімі ідэямі?
17.10.2007 12:44
Ты думаешь, нация - это что? (МЛЫН) Я говорю по-русски, но я горжут тем, что родился на этой земле и живу здесь. Я часть белорусской нации. А у тебя ее какое-то извращенное понимание (как ты сам сказал, фашистское). Или ты не понимаешь разницы между гражданским национализмом, когда человек ощущает себя частью этой страны и любит ее и свой народ - об этом говорится выше, и этническим национализмом (близко к нему стоят расизм, шовинизм и нацизм), когда восхваляется этнос (это не нация, точнее нация - это не только и не столько этнос, это общность, основанная на немного других солидирующих связях, читай книги по этнополитологии), а другие ставятся ниже животного?
17.10.2007 12:54
.. мне очень приятно говорить такие слова, как Жыве Беларусь! і Слава Нацыі! Нация не делит народ на своих и чужих, а наоборот, объединяет.
"Паглядзіце навокал ды запытайцеся, каму вы патрэбныя з вашымі фашыстскімі ідэямі?" - А тебе могу ответить, что кому нужно, тот поймёт. Про что говорю я и про что Бунт.
21.10.2007 16:09
Активіст правильно говорить. Білорусь має стати Білоруською! Або безлюдною. Мілінкевич це щось на зразок Ющенка, така сама поступливість, нецікавий одним словом. Однак якщо в Україні події розвиваються ліберально, то в Білорусі буде національно-визвольна революція, котра приведе до влади патріотів, що здобудуть її силою зброї, а не виборчих маніпуляцій, словоблудства і популізму.
Дадаць каментарый