01:36 31.10.2007

Суд над Дашкевічам - 6 лістапада

Суд над лідэрам "Маладога Фронту" Змітром Дашкевічам прызначаны на 6 лістапада. Пра гэта БелаПАН паведаміў Павал Севярынец. Працэс будзе праходзіць у калоніі, дзе Дашкевіч адбывае пакаранне.

"Я думаю, што гэта зробленае спецыяльна. Па-першае, у калонію не дапусцяць тых, хто хацеў бы прысутнічаць на працэсе ў якасці назіральнікаў: прэсу, дыпламатаў, сяброў Змітра. Па-другое, на 6 лістапада ў Менску запланаваная канферэнцыя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, і большасць сяброў Змітра будуць у ёй удзельнічаць. Гэта не дасць ім магчымасці прыехаць хаця б да сцен калоніі, каб падтрымаць свайго таварыша", – адзначыў П.Севярынец.

Нагадаем, З.Дашкевіч адбывае пакаранне ў шклоўскай калоніі агульнага рэжыму № 17. 1 лістапада 2006 года ён быў прызнаны вінаватым па артыкуле 193-1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) і асуджаны на паўтара года пазбаўлення свабоды. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Новая крымінальная справа ў дачыненні моладзевага актывіста была заведзеная яшчэ 14 жніўня па артыкуле 402 КК (адмова альбо ўхіленне сведкі або пацярпелага ад дачы сведчанняў альбо эксперта або перакладчыка ад выканання ўскладзеных на іх абавязкаў). Дашкевіч адмовіўся даваць сведчанні па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні Івана Шыла, які таксама абвінавачваўся ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" (4 верасня Шыла быў прызнаны вінаватым, суд вынес яму афіцыйнае папярэджанне).

Артыкул 402 КК прадугледжвае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення свабоды.

Каментарыі (8)

# СЬНЕГ
31.10.2007 06:23

БЛЯ .... ЯК ТАК??????

# читатель
31.10.2007 07:38

будний день, съезд БХД, ехать не близко...
бЪ, всё против.

# сьнег
02.11.2007 09:53

так хто паедзе на суд ???
трэба што небудзь рабіць!?

# zmagarka
02.11.2007 17:01

сьнег

суд будзе закрытым, у памяшканні калоніі. макс. што мы можам зрабіць - пад'ехаць да сценаў турмы. ну альбо акцыя падтрымкі ў менску, што тэхнічней, зразумела, зрабіць лягчэй.

калі маеш альтэрнатыўныя прапановы акрамя прыеўшыхся партрэтаў і расцяжак, то , калі ласка, выказвай. будзем рэалізоўваць.

# читатель
02.11.2007 19:39

поедет же кто то ведь (друзья, родители, корреспонденты), может передать слова поддержки в виде хотя бы то письма.

# СЬНЕГ
04.11.2007 12:16

читатель , каб мы дасылалі! або каб перадаць тым хто паедзе??!!
Я СТУЖКІ ПАДРЫХТАВАЎ! ЦЭДУЛЬКІ
А ТРЭБА НЕШТА ДУМАЦЬ!!!!!!!!АБАВЯЗКОВА!!!!

# дзядзюля
06.11.2007 21:13

ничего хорошего у вас не получится - суд уже пренесли на 8 число! Вот так вот! И вообще будет дежурить автобус с омоном! Всех подряд будут отлавливать на подходе! Ничего хорошего из этого не получится, только хуже ему сделаете! Лучше пишите письма с поддержкой! Удачи Вам!

Змагайцеся за СВАБОДУ!

# читатель
07.11.2007 15:25

дзядзюля, во-первых перенесли на 9 ноября.
во-вторых вижу понятия неверные.
в-третьих, что значит "змагайцеся", а сам?

Дадаць каментарый