16:59 30.04.2008
Навіны

Шок! У Менску міліцыянт згвалціў студэнтку

Гэтая гісторыя здарылася 8 сакавіка ў цэнтры Менска. Студэнтка малодшых курсаў аднаго з беларускіх ВНУ вярталася дахаты з піцэрыі. Яе спыніў супрацоўнік міліцыі ў форме і папрасіў прайсці разам з ім у службовую машыну. У міліцэйскім аўто дзяўчыну згвалцілі…

- Калі мы з сяброўкамі выйшлі з піцэрыі, было, напэўна, каля паловы на адзінаццатую вечара, - распавядае Вольга "Народнай волі" (імя гераіні гэтай дзікай гісторыі змененае).

01:18 30.04.2008
Навіны

Лукашэнка выступіў са штогадовым пасланнем

Лукашэнка выступіў са штогадовым пасланьнем да народу і парлямэнту. «Тэму з вязьнямі закрываем. Пяцёра на свабодзе, адзін адмовіўся. Якія прэтэнзіі?..» «У сьвеце мільёнам людзей жраць няма чаго, а мы пры льготы...». «Павялічваецца паток інвэстыцый, прычым мы на ўзроўні прэзыдэнта ўжо выбіраем, каго пусьціць у Беларусь. Да мяне ў кабінэт не прыходзіць мелачоўка, а кіты!..». «Задача дзяржавы – даць чалавеку сваімі рукамі забясьпечыць сабе дабрабыт»...

09:33 29.04.2008
Супраціў у свеце

Восточная Европа: другой 1968 год

В Париже, Западном Берлине, Лондоне и Риме весна 1968 года была отмечена студенческими протестами против Вьетнамской войны. В Варшаве студенты тоже протестовали, хоть и по другому поводу, нежели их западные сверстники. Молодые поляки выходили на улицы Варшавы не для того, чтобы скандировать “Хo, Хo, Хо Ши Мин” в знак солидарности с вьетконговцами, а чтобы защитить свободу и культуру своей собственной страны от удушающего коммунистического режима.

09:30 29.04.2008
Навіны

Лукашэнка: "прэзыдэнтам Беларусі будзе мой малодшы сын"

Выступаючы ў Хойніках, А. Лукашэнка паўтарыў: прэзыдэнтам Беларусі будзе мой малодшы сын. Лукашэнкаўскае агенцтва «Інтэрфакс» упершыню суправадзіла сваю інфармацыю даведкай, што ў Лукашэнкі «тры сыны, наймалодшаму, Мікалаю, 4 гады», а пасьля без тлумачэньняў зьняло яе.

Дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА працягвае настойліва тыражаваць фоты А. Лукашэнкі з маленькім хлопчыкам. Чарговая порцыя іх зьявілася з Турава, дзе А. Лукашэнка правёў Вялікдзень.

Фотаздымкі

13:54 28.04.2008
Навіны

«Русские такие добрые. Почему они нас убивают?!»

...Маленькая - метр 58, с царапиной на носу, она сидит и испуганно смотрит на меня из глубины кресла. На виске - еще один шрамчик плюс шесть на руках и один на левой груди. Врачи сказали: повезло, лезвие ножа, застряв в дутой куртке, остановилось всего в полусантиметре от сердца. Это Назик Эйгешева, двадцатилетняя кыргызская девушка, выжившая после того, как на нее напали скинхеды.

Она прожила в Москве почти год, мечтая поступить в Медицинскую академию, и совершенно ничего не боялась.

12:20 28.04.2008
Аналітыка

“Чарнобыльскі шлях" – правал альбо посьпех?

Пра высновы,якія можна зрабіць, падводзячы вынікі сёлетняга "Чарнобыльскага шляху," разам зь Віталем Цыганковым разважалі Віктар Марціновіч і Алесь Лагвінец.

Адзін з удзельнікаў нашай перадачы, журналіст Віктар Марціновіч, лічыць гэту акцыю правальнай, іншы, палітоляг Алесь Лагвінец, здавальняючай. Адзін называе ідэю збору подпісаў супраць АЭС шляхам у нікуды, іншы – неабходнасьцю.

16:52 27.04.2008
Акцыі

Чарнобыльскі шлях 2008 у Нью-Йорку

26 красавіка ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў дэманстрацыю, прысвечаную 22-й гадавіне тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

У дэманстрацыі ўдзельнічала каля 35 чалавек якія прыехалі з розных куткоў Амэрыкі – Нью-Йорку, Нью-Джэрсі, Мэіна і другіх штатаў. На пікеце выступіў старшыня Беларускага Народнага Фронту і лідэр КПХ-БНФ Зянон Пазьняк.

Фотаздымкі

16:32 27.04.2008
Акцыі

БУНТ-Баранавічы: акцыя ўшанавання памяці ахвяр сталінізму

Актывісты БУНТ'у з Баранавіч разам з іншымі мясцовымі прадстаўнікамі дэмакратычнага руху добраўпарадкавалі месца былой турмы НКУС “Крывое кола”. У 1992 годзе на гэтым месцы быў усталяваны Крыж памяці сталінскіх ахвяраў.

Актывісты прыбралі тэрыторыю ад смецця, пасадзілі кветкі вакол крыжа, зрабілі шпакоўні для птушак. Напрыканцы супольна праспявалі беларускі гімн "Магутны Божа".

Фотаздымкі

23:55 26.04.2008
Акцыі

У Менску прайшоў Чарнобыльскі Шлях. + Фота і відэарэпартаж

Акцыя ў гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС сёлета была нешматлюднай: у ёй прынялі ўдзел каля 1500 чалавек, пераважна моладзь. Менская міліцыя дае афіцыйную лічбу ў 750 чалавек. На гэты раз абышлося без затрыманняў.

Ля Акадэміі навук адбыўся мітынг, на якім па пытаннях будаўніцтва АЭС і наступствах Чарнобыльскай катастрофы выступілі грамадскія і палітычныя дзеячы, навукоўцы.

Фотаздымкі

10:38 26.04.2008
Навіны

Сёння - "Чарнобыльскі Шлях"

Нагадваем, што «Чарнобыльскі шлях» пачнецца 26 красавіка ў 14.00 каля будынку Акадэміі навук.

Пасля гэтага ўдзельнікі заяўнікі акцыі заклікаюць прайсці па вуліцы Сурганава да храма-помніка ў гонар іконы Божай Маці «Спагнанне загінуўшых» на скрыжаванні вуліц Карастаянавай і Арлоўскай. Каля царквы будзе абвешчаная хвіліна маўчання. Праводзіць там мітынг не плануецца.

10:24 26.04.2008
Навіны

Андрэя Кіма паклалі ў турэмны шпіталь

Як стала вядома, ад 24 красавіка Андрэй Кім знаходзіцца ў рэспубліканскім турэмным шпіталі.

У актывіста запаленьне вачэй, якое пачалося падчас знаходжаньня ў ізалятары на вуліцы Валадарскага.

14:44 25.04.2008
Акцыі

Выстава палітычнай налепкі

На ўправе БНФ Машэрава (былая Варвашэні), 8 сёньня а 19-й гадзіне адкрыецца выстава палітычных налепак розных гадоў і розных краін. На сьценах управы будуць налепленыя заклікі да шэсьцяў, налепкі з выбарчых кампаніяў, налепкі-візытоўкі моладзевых рухаў і палітычных арганізацый.

Выстава будзе працаваць у фармаце пастаяннага абнаўленьня, апроч тэматычных будзе прэзэнтаваны вольны стэнд, на які будуць дадавацца налепкі, што прынясуць наведнікі.

12:56 25.04.2008
Навіны

БДЭУ: падаўленне студэнцкай салідарнасці

Трэці дзень аміністрацыя Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсітэту выклікае на размову кожнага студэнта, хто не пабаяўся паставіць подпіс пад пратэстам аб магчымым выключэньні з унівэрсітэту маладафронтаўкі Людвісі Атакулавай. У выніку, рэктар Шымаў абмежаваўся адно строгаю вымоваю.

Кожнага з падпісантаў выклікаюць у дэканат факультэта (подпісы зьбіраліся з 9 факультэтаў!).

13:43 24.04.2008
Аналітыка

Пэрспэктывы беларускага рэжыму

Наколькі ўстойлівы і эфэктыўны беларускі рэжым? У якой ступені хаду найноўшай беларускай гісторыі вызначаў і вызначае брак нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў? Якія варыянты трансфармацыі мае беларуская сацыяльна-эканамічная сыстэма?

Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць дактарант “European University Institute” ва Флярэнцыі Аляксей Пікулік, палітоляг Юры Чавусаў і аглядальнік нашага радыё Віталь Цыганкоў.

19:11 23.04.2008
Навіны

Другі дзень суду над Сяргеем Парсюкевічам

20.39 Сяргея Парсюкевіча асудзілі да 2.5 гадоў турмы. Зь яго вырашана спагнаць 1 млн 100 тыс. рублёў у якасьці маральнай кампэнсацыі Сяргею Дулупу.

Прысуд быў сустрэты крыкамі "Ганьба".

Прысуд можа быць абскарджаны цягам дзесяці дзён у Менскім гарадзкім судзе.

20.28 Судзьдзя прызнаў С. Парсюкевіча вінаватым у зьбіцьці міліцыянта Дулуба.

10:25 23.04.2008
Навіны

Маці Андрэя Кіма: «Я табой ганаруся, сынок!»

Калі ўчора зачыталі прысуд моладзеваму актывісту Андрэю Кіму, яго маці Таццяна Кім крыкнула проста ў зале суда: "Я табой ганаруся, сынок!". Гэтыя словы пачулі ўсё. Шмат у каго выступілі слёзы на вачах. Калі маці, сын якой сыходзіць на доўгія 1,5 гады ў калонію, кажа такія словы, гэта значыць, то яна не толькі любіць, але і вельмі добра разумее свайго сына.

Раней у інтэрвію журналістам Таццяна Кім казала: "Я ўдзячная сыну за тое, што ён такі. Дзякуючы яму, я далучылася ў жыцці да ўсяго добрага і сапраўднага.

00:06 23.04.2008
Аналітыка

Люстрацыі: ачышчэньне агнём

Уявім сабе, якой магла б быць паваенная Нямеччына, калі б ва ўладзе засталіся ўчорашнія нацысты. Людзі, што некалькі гадоў перад гэтым ладзілі ці абслугоўвалі Галякост, ажыцьцяўлялі і арганізоўвалі і рэпрэсіі супраць іншадумцаў.

Калі адкінуць вонкавыя фактары, праглядаецца падазорна знаёмы сцэнар. Спачатку яні ініцыявалі б дыскурс пра тое, што "ня ўсё было дрэнна", пра "вялікую дзяржаву" і "парадак".

00:06 23.04.2008
Навіны

«Чарнобыльскі шлях» пройдзе па Сурганава

Заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» адмовіліся ад заяўленага раней маршруту акцыі ад Акадэміі Навук па праспекце Скарыны да пл.Незалежнасці.

Учора на пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні акцыі было вырашана сабраць людзей а 14:00 на Акадэміі Навук і весці па вуліцы Сурганава да храма‑помніка ў гонар абраза Божай Маці «Спатоленне загінулых» на скрыжаванні вуліц Карастаянавай і Арлоўскай.

20:19 22.04.2008
Навіны

Суд над Парсюкевічам. Дзень першы

17:15 Дапыталі двух сьведкаў з боку пацярпелага: міліцыянта Якімчука і медработніка спэцпрыёмніка Салаўёву.

Працяг суду заўтра. Пачатак а 12-й. Працэс ідзе ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы (праспэкт газэты "Правда", 27, за ГЦ "Кірмаш").

16:25 Зараз ідзе допыт сьведкаў з боку пацярпелага. Усяго павінны апытаць шэсьць чалавек.

Фотаздымкі

11:32 22.04.2008
Навіны

"Працэс 14-ці" - фінал

Андрэй Кім пойдзе ў турму на паўтара году, Уладзімер Сяргееў і Антон Койпіш заплацяць 3,5 млн рублёў штрафу, астатнія 7 чалавек атрымалі па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёніі адкрытага тыпу.

Далей - он-лайн рэпартаж з сённяшняга судовага працэсу.

11:29 22.04.2008
Навіны

Сёння - суд над Сяргеем Парсюкевічам

Сёння а 12-й гадзіне ў у судзе Маскоўскага раёну сталіцы (праспэкт газэты «Правда», 27. Гэта побач з гандлёвым цэнтрам «Кірмаш») пачнецца крымінальны працэс над віцебскім прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам. Судзьдзя – Уладзімер Аўдзеенка, адвакатка – Вера Страмкоўская.

Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на Валадарскага 4 сакавіка, калі прыйшоў на допыт да сьледчага Дзьмітрыя Разанкі.

12:14 21.04.2008
Навіны

«Працэс 14-ці». Дзень чацьвёрты

16.20 Тацяна Цішкевіч: “Прававая сыстэма скацілася да савецкіх палітычных працэсаў 20-30-гадоў”.

16.15 Пачаў выступаць Аляксей Бондар: “Я ганаруся, што знаходжуся сярод гэтых людзей”.

16.05 М.Крываў: "Таталітарная сыстэма наступае ў тых народаў, якія ня цэняць свабоды".

16.00 Міхась Крываў: “Гэты працэс – ганьба для краіны, якая ў ХХІ стагодзьдзі прэтэндуе на званьне эўрапейскай дзяржавы”.

00:07 21.04.2008
Навіны

Антон Койпиш: «Судья с каждым днём всё больше исполняет роль второго прокурора»

Один из участников «дела 14-ти» Антон Койпиш – выпускник лицея при Белорусском государственном университете. Минчанин. До поступления на механико-математический факультет БГУ принимал участие в многочисленных математических олимпиадах.

Был исключен 5 марта 2008 года – якобы за академическую неуспеваемость. На следующий день узнал о том, что признан подозреваемым в рамках уголовного дела, возбужденного после акции протеста предпринимателей.

23:41 20.04.2008
Навіны

У Лукашэнкі новы ідэолаг

У свой традыцыйны кадравы дзень, пятніцу, Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэньняў. Ён прызначыў Усевалада Янчэўскага памочнікам прэзыдэнта Беларусі — начальнікам галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта. Экс-гэбісту Дземянцею знайшлі пасаду на мытні, а міністрам сельскай гаспадаркі паставілі прарынкавага дырэктара Шапіру.

Аляксандр Лукашэнка сёння назначыў Усевалада Янчэўскага памочнікам прэзідэнта Беларусі — начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта.

23:35 20.04.2008
Навіны

Абрынулася Валадарка

Абвалілася вежа Пішчалаўскага замку, дзе месьціцца сумнавядомая турма Валадарка.

Як паведаміў дзяжурны ізалятара, надзвычайнае здарэнне зафіксавана 20 красавіка ў 8.20. «Пацярпелых няма, гэта нежылое памяшканне», — сказаў дзяжурны.

Пішчалаўскі замак быў пабудаваны ў 1825 годзе на грошы багатага шляхціча Пішчалы. Узьведзены ў стылі раньняга класіцызму, ён адразу пачаў выкарыстоўвацца ў якасьці турмы і арсэналу.

Фотаздымкі

13:13 18.04.2008
Навіны

«Працэс 14-ці». Дзень трэці

18:10 Судовае сьледства па справе скончана. Абвешчаны перапынак да панядзелка. Працягнецца працэс а 11-й.

17:39 Усе абвінавачаныя па справе заявілі хадайніцтва аб прыцягненьні да крымінальнай справы намесьніка начальніка УДАІ ГУУС Менгарвыканкаму Максіма Падбярозкіна, які засьведчыў на працэсе, што ўдзельнікі мітынгу прадпрымальнікаў былі п'яныя і не прапускалі машыны "хуткай дапамогі". Відэаматэрыялы, у прыватнасьці, засьведчылі, што дэманстранты прапускалі машыны "хуткай дапамогі".

00:09 18.04.2008
Акцыі

Акцыя салідарнасці ў Варшаве

11:06 17.04.2008
Акцыі

Акцыя ў Вільні: "Гуляйцеся з цацкамі, а не з лёсамі людзей!"

У Вільні адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і абвінавачваемымі па "справе 14-ці".

Увечары 16 красавіка студэнтамі ЕГУ (маладзёвая ініцыятыва "StudAlliance") каля беларускай амбасады быў усталяваны стэнд з надпісам "Гуляйцеся з цацкамі, але не лёсамі людзей!". Маладыя людзі паклалі па цаццы да партрэтаў Лукашэнкі, міністра ўнутраных справа Навумава і старшыні КДБ Жадобіна. Побач з амбасадай студэнты раздавалі мінакам інфармацыйныя матэрыялы пра суд над удзельнікамі мітынгу прадпрымальнікаў.

Фотаздымкі

10:39 17.04.2008
Навіны

"Працэс 14-ці". Другі дзень

18:19 Судовы дзень скончаны. Працяг працэсу заўтра а 10-й.

Раніца пачнецца са знаёмства зь відэаматэрыяламі.

17:56 Зьявіўся сьведка Аляксей Корзюк.

17:12 Ідзе азнаямленне зь пісьмовымі матэрыяламі па справе Кіма.

01:25 17.04.2008
Навіны

Скандал в армии: после избиения умер солдат элитной бригады ВДВ

Вадима Юшко из Лепеля призвали в белорусскую армию летом 2005 года. Через полгода службы он попал в больницу. И через три месяца умер.

По официальной версии прокурорской проверки - от заболевания, «полученного в период военной службы». Родители парня не согласны с такой формулировкой, пишет "Комсомольская правда в Беларуси".

Отец сына не узнал - прошел мимо

21:10 16.04.2008
Акцыі

У Маскве адбылася акцыя салідарнасці

Сёння ў Маскве расейскіх моладзевых арганізацый ("Оборона", "Смена" і іншыя) разам з прадстаўнікамі беларускага зямляцтва, сярод якіх былі і актывісты БУНТ'у, правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і ўдзельнікамі працэсу па "справе 14-ці".

Ля амбасады РБ была ўсталяваная жалезная клетка, сімвалізучая лукашысцкую турму, унутры якой сядзела дзяўчына з бел-чырвона-белым сцягам на плячах. Затым пікетоўцы, скандуючы "Жыве Беларусь!" "вызвалілі" нявольніцу.

Фотаздымкі

13:34 16.04.2008
Акцыі

БУНТ-Бабруйск: распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі па "справе 14-ці"

15 красавіка ў Бабруйску актывісты БУНТ'у правялі Дзень інфармацыйнай кампаніі. Акцыя праходзіла каля гандлёвых цэнтраў "Марка" і "Айсберг".

Былі распаўсюджаныя ўлёткі і газеты з інфармацыяй аб судовым працэсе па "справе 14-ці", які распачаўся сёння ў Менску. Таксама бунтаўцы мелі пры сабе шарыкі з надпісамі "Свабоду Андрэю Кіму!" і сайтам руху, якія пасля сканчэння акцыі былі прывязаныя да дзьвярэй крамаў.

Фотаздымкі

12:12 16.04.2008
Акцыі

Фота і відэа з акцыі салідарнасці ля будынку суда

Фотарэпартаж з акцыі салідарнасці ля будынку суда Цэнтральнага раёну Менска, дзе сёння распачаўся працэс па "справе 14-ці".

Фотаздымкі

10:58 16.04.2008
Навіны

Пачаўся суд па справе "14-ці". Абнаўляецца

17.45 Апыталі ўсіх сьведак з боку міліцыі. Абвясьцілі перапынак да заўтра.

17.40 Дапытваюць кіраўніа падразьдзяленьня ДАІ Ўладзімера Гаркуна. Супрацоўнікі ДАІ не адказаюць, чаму выклікалі спэцназ міліцыі, чаму не забясьпечылі нармалёвы рух.

16.30 Працэс аднавіўся. Дапытваюць спэцназаўца міліцыі Зьмітра Коршуна.

21:55 15.04.2008
Навіны

Заўтра - пачатак судовага працэсу па "справе 14-ці"

16 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску (Кірава, 21. Былы будынак ліцэю імя Якуба Коласа) а 10:00 пачнецца судовы працэс па справе вулічных маніфэстацый 10 студзеня. Судзьдзя — Алена Ільіна.

На лаве падсудных адначасова апынуцца аж 10 чалавек — актывіст БУНТ'у Антон Койпіш, Андрэй Кім, Міхаіл Пашкевіч, Аляксей Бондар, Уладзімер Сяргееў, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Міхаіл Крываў і Тацяна Цішкевіч.

12:13 15.04.2008
Навіны

Чвэрць жыхароў Пухавіцкага раёна супраць будаўніцтва завода “Август-Бел”

Учора ініцыятыўная група грамадзянаў, што пражываюць у пасёлках Дружны, Рудня і Свіслач Пухавіцкага раёна перадалі ў Савет міністраў, Мінаблвыканкам, райвыканкам подпісы, сабраныя супраць будаўніцтва расійскага прадпрыемства па вытворчасці сродкаў абароны раслінаў “Август-Бел”. Усяго за чатыры дні былі сабраныя 5.262 подпісы. Гэта больш за чвэрць ад агульнай кольскасці жыхароў рэгіёна.

12:04 15.04.2008
Навіны

У ПАРЭ разгледзяць «жорстка крытычны даклад» аб Беларусі

У Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы прадставяць даклад аб злоўжываннях у сістэме крымінальнага правасуддзя Беларусі.

Дакумэнт падрыхтаваны дакладчыкам камітэту ПАРЭ па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека Хрыстасам Пургурыдэсам. Ён будзе разгледжаны на сэсіі ПАРЭ ўвечары 15 красавіка. Па выніках абмеркаваньня дакладу ПАРЭ мае ўхваліць рэзалюцыю і рэкамэндацыю.

22:07 13.04.2008
Навіны

Палітвязень Парсюкевіч задыхаецца ў турме ад астмы

UPD: Cтала вядома, што суд над Сяргеем Парсюкевічам адбудзецца 22 красавіка ў Маскоўскім судзе сталіцы а 12 гадзіне, судзьдзём будзе Ўладзімер Аўдзеенка.

Сяргея Парсюкевіча ў Менскім сьледчым ізалятары наведала адвакатка Вера Страмкоўская. Паводле яе, Сяргей Парсюкевіч падаў скаргу на тое, што яго ўтрыманьне ў сьледчым ізалятары працягнута да 30 красавіка. Такое рашэньне напярэдадні прыняў судзьдзя Маскоўскага суду Менска Ўладзімер Аўдзеенка, які будзе разглядаць справу.

01:54 13.04.2008
Навіны

Могилёвский СОБР отличается умом и сообразительностью

Место действия - суды после событий 25 марта 2008 года:

милиционер Сергеев, 1976 г.р.

Адвокат: Как Вы определили, что это было шествие?
Сергеев: Люди идут навстречу. Толпа. Много людей.
Адвокат: Так что, люди по городу не могут просто идти, у них нет права на это?
Сергеев: Так у них платки завязаны. Зачем прятать лицо? Надо пресечь.

01:52 12.04.2008
Акцыі

Актывізацыя БУНТ'у ў Брэсце

Гэтымі днямі актывісты БУНТ'у з Брэста правялі масіраваную хвалю агітацыі.

Вялікая колькасць налепак "БУНТ. Перемен не ждут, их делают!", сотні графіці з сайтам руху, лозунгам "Жыве Беларусь!" і гербам "Пагоня" з'явіліся ў розных раёнах горада.

Хуткае рэагаванне ўладаў на "апазіцыйныя злачынствы" ўжо стала традыцыяй. На ранак была замаляваная палова графіці, частка друкаванай прадукцыі сарваная са сценаў і рэкламных тумбаў.

Фотаздымкі

00:30 12.04.2008
Навіны

Чалавечае і палітычнае: Анатоль Лябедзька

«Наша Ніва» распачынае новую сэрыю гутарак з палітыкамі. Да першага журналісты «НН» выправіліся да Анатоля Лябедзькі, які рыхтуецца да зьезду Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

«Катастрофы не адбылося»

«Наша Ніва»: Пасьля таго, як сталі першым палітычным невязным з краіны, дома бываеце часьцей?

Анатоль Лябедзька: Натуральна. Нічога катастрафічнага не адбылося.

00:02 12.04.2008
Аналітыка

Турэмны дзёньнік Касі Галіцкай

Актывістка “Маладога Фронта” Кася Галіцкая была арыштавана на 10 сутак за ўдзел у акцыі ў Дзень Волі 25 сакавіка. Сёньня Кася Галіцкая друкуе свой дзёньнік, які яна пісала ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсьціна.

25 сакавіка, позьні вечар

Яскравы ўспамін, баюся, доўга яшчэ будзе прыгадвацца:

00:06 11.04.2008
Аналітыка

Откат демократии в Европе и Евразии?

К концу 2004 г. пять электоральных революций ознаменовали вторую большую волну трансформаций, которой было суждено пронестись по посткоммунистической Европе и Евразии. Это были выборы Виктора Ющенко президентом Украины в 2004 году, грузинская «революция роз» годом ранее, а также подобные демократические прорывы в Словакии (1998), Хорватии (2000) и Сербии (2000).

00:01 11.04.2008
Акцыі

Палітвязні выходзяць з Акрэсціна. Відэа

22:09 10.04.2008
Навіны

Юрася Губарэвіча выключаюць з Партыі БНФ

9 красавіка адбылося паседжаньне камісіі партыйнага кантролю Партыі БНФ. Першым на камісію, якая засядала ў складзе двух чалавек -- Юрася Хадыкі й Галіны Сямдзянавай, быў выкліканы намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Губарэвіч.

Камісію партыйнага кантролю цікавілі перадусім пытаньні супрацоўніцтва Юрася з рухам «За Свабоду». Рашэньне пра стварэньне падобнай камісіі было прынятае на адным з апошніх Соймаў, ужо пасьля сьнежаньскага зьезду.

18:17 10.04.2008
Навіны

Праца прыёмнай камісіі. З вопыту актывіста апазіцыі

Моладзёжны актывiст Франак Вячорка, не так даўно адлiчаны з факультэта журналiстыкi БДУ быццам бы за непаспяховасць, вырашыў зараз iзноў прайсцi на родным факультэце сумоўе. Што з гэтага атрымалася?

— Паўторна паступаць на журфак я не збiраюся нi ў якiм разе, бо гэта прынцыпова. Калi я i працягну там вучобу, то толькi праз аднаўленне. Дарэчы, 5 красавiка я падаў у суд на рэктара БДУ. А сумоўе — гэта было такiм ходам, контратакай...

23:25 09.04.2008
Акцыі

З Акрэсціна выйшлі ўсе асуджаныя за Дзень Волі

Сёння выйшлі на волю затрыманыя падчас Дня Волі актывісты. Гэта моладзевыя актывісты Зміцер Дашкевіч, Артур Фінкевіч, Павал Севярын, Дзяніс Карноў, Ілля Богдан, Уладзімер Сяргееў, прадпрымальнік Віктар Калей, журналіст “Нашай нівы” Сямён Печанко.

Змітра Дашкевіча выпусцілі на пяць з паловай гадзінаў раней, чым было пазначана ў ягоным пратаколе, відавочна для таго, каб сябры і знаёмыя не змаглі сустрэць яго з турмы.

Фотаздымкі

01:39 09.04.2008
Гісторыя

4. У віхурах манархічных змоваў. Невядомая БНР.

Бэрлін, люты 1920

Леанід Баркоў, кіраўнік беларускай місіі, ідучы адчыняць дзьверы спадзяваўся пабачыць што заўгодна. Месца, дзе было нанятае памяшканьне для місіі, рабілася ўсё больш неспакойным –навакольле пляцу Нолендорф і сама Моцштрасэ паступова ператвараліся ў галоўны асяродак бэрлінскага gay-жыцьця. Розныя дзівосныя пэрсанажы грукалі ў дзьверы ўдзень і ўначы з самымі нечаканымі просьбамі і прапановамі. Што заўгодна, але ня гэта.

00:01 09.04.2008
Аналітыка

Диктатура. Всё дело в генах?

Ученые предполагают, что диктаторское поведение отчасти обусловлено генетическим особенностями. Могут ли гены нести частичную ответственность за поведение некоторых отъявленных мировых деспотов?

По данным исследования, которое обнаружило генетические предпосылки жестокости, эгоистичные диктаторы, возможно, отчасти обязаны своим поведением генетическим особенностям.

18:21 08.04.2008
Акцыі

Вырак суда над Касяй Салаўёвай - 1.750 тысяч штрафу

Полацкі гарадскі суд прысудзіў моладзевай актывістцы Кацярыне Салаўёвай штраф у памеры 50 базавых велічынь – 1 750 000 беларускіх рублёў (820 даляраў ЗША). Прысуд вынесла суддзя Е. Марозава.

Нагадаем, што дзяўчыну абвінавацілі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт», ёй пагражала да двух гадоў пазбаўлення волі. Пракурор запатрабаваў пакараць актывістку выплатай штрафу ў памеры 200 базавых велічынь – 7 мільёнаў рублёў.

Фотаздымкі

00:01 08.04.2008
Акцыі

Акцыя "За МТС па-беларуску!"

Прапануем ўсім актыўным людзям падтрымаць спробу беларусізацыі апэратару мабільнай сувязі МТС. Паспрабуем давесьці кампаніі пра неабходнасьць зьяўленьня галасавой інфармацыйнай сыстэмы МТС па-беларуску. Калі кіраўніцтва кампаніі пойдзе на гэты цалкам натуральны крок, то больш за тры мільёны беларусаў змогуць штодня чуць у сваіх слухаўках родную мову.

11:00 07.04.2008
Навіны

«Чарнобыльскі Шлях» – да плошчы Незалежнасці

У Менску прайшло паседжанне аргкамітэту па падрыхтоўцы «Чарнобыльскага Шляху». Вызначаны час правядзення і маршрут акцыі.

Прынятае рашэнне прызначыць збор удзельнікаў мерапрыемства 26 красавіка а 14 гадзіне каля Акадэміі Навук. Шэсце плянуецца ладзіць па галоўным праспэкце да плошчы Незалежнасці.

10:50 07.04.2008
Навіны

О выгодах предательства. Реальная история

Ввели мы в прошлом году актера в спектакль "Быть Гарольдом Пинтером", взамен уехавшего на учебу в Москву Леши Размахова. Актер, не сыграв ни одного спектакля, съездил с нами на гастроли в Швецию и Финляндию. Играя у нас, он продолжал работать в ТЮЗе, коим, по его словам, не дорожил нисколько. А накануне лондонских гастролей с этим актером стали происходить странные вещи.

01:38 06.04.2008
Навіны

Канцэрт „Włącz głos dla Białorusi", Варшава, 30.03.2008. Відэа

+ 2,3 часткі глядзіце далей.

18:05 05.04.2008
Навіны

Каcю Салаўёву будуць судзіць 8 красавіка

8 красавіка ў 10:30 пачнецца суд над полацкай актывісткай МФ Касяй Салаўёвай. Дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

Летась у снежні Касю адлічылі з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, дзе яна вучылася на настаўніцу ангельскай мовы.

17:59 05.04.2008
Навіны

Чакалі дзевяцёх, а выйшлі сямёра

Учора ўвечары выйшлі на волю сямёра асуджаных на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у Дні Волі: Ігар Панфілаў, Андрэй Салангін, Аляксандар Станкевіч, Яўген Афнагель, Алесь Ванчук, Максім Вінярскі і Кася Галіцкая.

Меліся таксама выйсьці Арцём Скарабагаты і Зьміцер Курза, але ім давядзецца ноч правесьці на Акрэсьціна. Аказалася, што судзьдзя ўпісала ў пастанову суду дзень затрыманьня 26 сакавіка, а не 25‑га.

Фотаздымкі

02:26 04.04.2008
Навіны

"Працэс 14-ці" пачнецца 16 красавіка

16‑га красавіка (серада) а 10:00 у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы (вул. Кірава, 21) пачнецца судовае паседжаньне па «справе 14‑ці».

А.Койпіш (БУНТ), М.Пашкевіч, А.Бондар, А.Баразенка, П.Вінаградаў, У.Сяргееў, А.Дубскі, А.Стральцоў, А.Чарнышоў, А.Кім, М.Крываў, М.Субач, Т.Цішкевіч, М.Дашук праходзяць па справе мітынгу прадпрымальнікаў, што адбыўся 10 студзеня ў Менску.

13:43 03.04.2008
Навіны

10 сутак за акцыю супраць саюза

Сёння адбыўся суд над затрыманай учора падчас акцыі ля расейскай амбасады Палінай Кур'яновіч. Дзяўчыну звінавацілі ва "ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве" і пакаралі 10 суткамі арышту.

Справу затрыманай учора Паліны Дзьякавай будзе разглядаць камісія па справах непаўналетніх.

13:07 03.04.2008
Навіны

Дэпутаты рыхтуюць праект "расплаты" за вышэйшую адукацыю. Відэа

21:40 02.04.2008
Акцыі

Разагнаная акцыя супраць саюзнай дамовы




















Сёння - гадавіна падпісання ганебнай дамовы аб стварэнні саюзнай расейска-беларускай дзяржавы ў 1996 годзе. З гэтай нагоды ў Менску адбыўся пікет ля расейскай амбасады.

Фотаздымкі

16:50 02.04.2008
Акцыі

Акцыя салідарнасці з Андрэем Кімам у Маскве

Учора ў Маскве адбылася акцыя салідарнасці з палітзняволеным Андрэем Кімам.

Актывісты расейскай Обороны, беларускага БУНТ'у і Ініцыятывы ладзілі на працягу дня серыю адзіночных пікетаў ля ўваходу ў амбасаду РБ, пагадзінна трымаючы ў руках плакаты з патрабаваннем вызваліць Андрэя і бел-чырвона-белы сцяг. Таксама падчас акцыі былі распаўсюджаны інфармацыйныя ўлёткі, што выклікалі вялікі рэзананс сярод мінакоў.

Фотаздымкі

15:45 02.04.2008
Супраціў у свеце

Яшчэ адна дыктатура захісталася

Ужо трэці дзень зімбабвійскі ЦВК устрымліваецца ад абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў.

Сёньня ўвечара стала вядома, што за зачыненымі дзьвярамі ідуць інтэнсіўныя дыпляматычныя перамовы з мэтаю знайсьці ганаровае выйсьце для Робэрта Мугабэ — чалавека, які 28 гадоў кіраваў краінай жалезнай рукой, захоўваючы дэмакратычную форму, але бязьлітасна дыскрэдытуючы ці вынішчаючы апанэнтаў.

00:01 02.04.2008
Навіны

Канцэрт “Дай голас Беларусі” ў Варшаве

У Варшаве ў нядзелю ўвечары адбыўся грандыёзны канцэрт “Дай голас Беларусі”, у якім узялі ўдзел зоркі беларускай і польскай музыкі.

Падчас імпрэзы пад бел-чырвона-белымі сьцягамі выступалі польскія гурты і беларускія рок-выканаўцы Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Руся, Аляксандр Кулінковіч, Аляксандр Памідораў і IQ 48.

Фотаздымкі

20:55 01.04.2008
Акцыі

Акцыя салідарнасці з Андрэем Кімам. Фота, відэа

Сёння да будынку Цэнтральнага суду прыйшлі актывісты моладзевых арганізацый (БУНТ, Малады Фронт, Джынс за свабоду) і простыя грамадзяне, каб падтрымаць палітзняволенага Андрэя Кіма.

Каля 50 чалавек знаходзілася падчас працэсу ў залі суда, некалькі дзесяткаў - звонку. Яны трымалі ў руках расцяжку "Свабоду Андрэю Кіму!", плакаты з заклікамі вызваліць Андрэя, скандавалі лозунгі.

Фотаздымкі

15:16 01.04.2008
Навіны

Ідзе суд над Андрэем Кімам. Он-лайн рэпартаж

Сёньня а 14-й гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся разгляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Андрэя Кіма.

Улады, як прадчувалі, што хлопца прыйдзе падтрымаць багата народу і выдзелілі самую вялікую залю суду: на 70 чалавек. Нягледзячы на гэта, усе ахвотныя не зьмясьціліся. Рэшта сочыць за падзеямі на вуліцы. У залі -- Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Мікола Статкевіч.