23:41 20.04.2008

У Лукашэнкі новы ідэолаг

У свой традыцыйны кадравы дзень, пятніцу, Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэньняў. Ён прызначыў Усевалада Янчэўскага памочнікам прэзыдэнта Беларусі — начальнікам галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта. Экс-гэбісту Дземянцею знайшлі пасаду на мытні, а міністрам сельскай гаспадаркі паставілі прарынкавага дырэктара Шапіру.

Аляксандр Лукашэнка сёння назначыў Усевалада Янчэўскага памочнікам прэзідэнта Беларусі — начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта.

Да назначэння на гэту пасаду Усевалад Янчэўскі быў першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення па каардынацыі ідэалагічнай работы галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Як паведаміў журналістам Усевалад Янчэўскі, перад давераным яму ўпраўленнем «стаяць задачы растлумачэння дзяржаўнай палітыкі, а не прапаганды або націску на людзей, як некаторыя спрабуюць паказаць ідэалагічную работу».


Перад прыходам у Адміністрацыю прэзыдэнта Ўсевалад Янчэўскі займаў пасаду галоўнага рэдактара грамадзка-палітычнага часопісу «Планета» Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Ён спрабаваў зрабіць гэтае выданьне прапагандысцкім, прааўтарытарным, але ў форме «жоўтага» каляровага часопісу. Хадзілі чуткі, што менавіта Янчэўскаму належала ідэя паклікаць рок-музыкаў на канапу ў прэзыдэнтуру. Янчэўскі вядомы адноснай адкрытасьцю і ўвагай да недзяржаўных крыніцаў інфармацыі.


Усевалад Янчэўскі нарадзіўся 22 красавіка 1976 г. у Барысаве. Скончыў юрыдычны факультэт Белдзяржунівэрсытэту (1998). Працаваў першым сакратаром ЦК Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі (БПСМ, 1997--2001).

Дэпутат палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі (з 2000).

Сябра праўленьня Фонду сацыяльнай абароны моладзі, сябра калегіі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, сябра калегіі Дзяржаўнага камітэту па справах моладзі.

Быў актывістам прэзыдэнцкай кампаніі (1994) А.Лукашэнкі, сябрам перадвыбарнага штабу (1995) С.Шушкевіча падчас выбараў у Вярхоўны Савет.

Быў у партыі Славянскі Сабор "Белая Русь".

Паводле Нашай Нівы

Каментарыі (1)

# Coach
28.04.2008 10:22

Гэтага хлопца ня трэба да бабкі вадзіць-усё на твары напісана.Ламброза не ва ўсім памыляўся.

Дадаць каментарый