11:29 22.04.2008
Сёння - суд над Сяргеем Парсюкевічам

Сёння а 12-й гадзіне ў у судзе Маскоўскага раёну сталіцы (праспэкт газэты «Правда», 27. Гэта побач з гандлёвым цэнтрам «Кірмаш») пачнецца крымінальны працэс над віцебскім прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам. Судзьдзя – Уладзімер Аўдзеенка, адвакатка – Вера Страмкоўская.
Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на Валадарскага 4 сакавіка, калі прыйшоў на допыт да сьледчага Дзьмітрыя Разанкі. Супраць лідэра прадпрымальніцкіх пратэстаў 31 студзеня была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 364 КК («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Парсюкевічу пагражае да шасьці гадоў зьняволеньня.





Каментарыі (2)
22.04.2008 19:27
""Працэс 14-ці" - фінал" + С.Парсюкевіч + П.Севярынец...
http://nicolaev.livejournal.com/699433.h...
23.04.2008 16:43
"зьмітрыя Разанкі." --- гэта ж мой аднакурснiк -- першы год працуе -- сука заусёды быу безпрынцыпны --- вучыуся вельмi дрэнна-- двоешнiк -- бля няма слоу
Дадаць каментарый