12:56 25.04.2008

БДЭУ: падаўленне студэнцкай салідарнасці

Трэці дзень аміністрацыя Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсітэту выклікае на размову кожнага студэнта, хто не пабаяўся паставіць подпіс пад пратэстам аб магчымым выключэньні з унівэрсітэту маладафронтаўкі Людвісі Атакулавай. У выніку, рэктар Шымаў абмежаваўся адно строгаю вымоваю.

Кожнага з падпісантаў выклікаюць у дэканат факультэта (подпісы зьбіраліся з 9 факультэтаў!). Прымушаюць тлумачыць, чаму ён падпісаўся пад заяваю: у знак падтрымкі Людвісі ці з-за еднасьці палітычных поглядаў, прычым некаторым студэнтам пагражаюць адлічэньнем ці праблемамі падчас разьмеркаваньня. Па словах навучэнцаў, найбольш неадэкватна да студэнцкай салідарнасьці ставяцца на факультэце “Кіраваньне эканомікі і гандлем”: у дэканаце студэнтам прапануць адмовіцца ад подпісаў ці падпісаць наступную заяву: “Мы паставілі свой подпіс, але ня думалі, што справа прыме апазыцыйны характар”.

Як кажа Людвіся Атакулава, нягледзячы на на тое, што большасьць не адмаўляеца ад сваіх подпісаў, такі ціск прыводзіць да таго, што студэнты ўвогуле баяцца прымаць ўдзел у грамадзкім жыцьці.

Паводле mfront.net

Дадаць каментарый