|
|
12:28 29.02.2008 Навіны
Cтаршыня Беларускага саюзу ў Польшчы Яўген Вапа, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак і старшыня Беларускага аб’яднаньня студэнтаў Радаслаў Дамброўскі зьвярнуліся зь лістом да прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска.
Аўтары ліста зьвяртаюць увагу польскага прэм'ера на здарэньне ў Беластоку падчас Фэстывалю беларускай песьні 23 лютага. Тады два студэнты з Беларусі, якія вучацца ў Польшчы па праграме імя Кастуся Каліноўскага, разгарнулі бел-чырвона-белы нацыянальны сьцяг.
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
00:39 28.02.2008 Навіны
Сьледзтва ў крымінальнай справе супраць Андрэя Кіма скончылася. Хлопца затрымалі 21 студзеня пры разгоне дэманстрацыі пратэсту прадпрымальнікаў. Яго абвінавачваюць у пагрозе супрацоўніку ДАІ.
Сьледчы пракуратуры Цэнтральнага раёну Менску Зьміцер Лугін, які вядзе сьледзтва, паведаміў, што Андрэй пачне знаёміцца з матэрыяламі справы ў панядзелак, 3 сакавіка.
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
02:04 27.02.2008 Аналітыка
Жах... Проста жах...
Не хацела ісьці на паніхіду, але не змагла не прыйсьці. Унутр касьцёла не заходзіла, але была доўга каля яго... Шмат людзей... са сьлязамі на вачох... з горам у вачох... На Казуліна было больна глядзець... А ад віду дачок увогуле хацелася самой заплакаць... Бедныя, бедныя людзі...
... і побач таўкліся гэтая мярзотная чэрнь, гэтыя хлопчыкі з камэрамі, гэтыя пачвары БТшнікі, гэтыя мужыкі ў чорным, якія стаялі і РЖАЛІ, ЯК КОНІ ў жалобным месцы!!!!!!!!!!
Чытаць далей...
Каментаваць (7)
23:23 26.02.2008 Навіны
Сёння ў Чырвоным касцёле адбылося развітанне з Ірынай Казулінай.
Заўтра ў 12-00 у Чырвоным касцёле адбудзіцца імша, адтуль жа пачнецца траўрная працэсія.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
13:34 26.02.2008 Навіны
А першай гадзіне ночы дамоў у Менск з калёніі «Віцьба‑3» прывезьлі Аляксандра Казуліна. Палітвязьня не вызвалілі, а толькі далі трохдзённы адпачынак на час пахаваньня яго жонкі Ірыны, якая памерла 23 лютага. СМС-паведамленьне пра гэта брат палітвязьня скінуў на рэдакцыйны тэлефон а 1.50.
Праз гадзіну журналісты радыё «Свабода» ўбачыліся з Аляксандрам Казуліным у ягонай кватэры, дзе стаяць партрэты Ірыны з чорнымі жалобнымі стужкамі.
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
00:01 26.02.2008 Акцыі
Учора ў Вільні актывісты Саюзу сацыял-дэмакратычнай моладзі Літвы правялі акцыю салідарнасці са зняволеным палітыкам Аляксандрам Казуліным, якому, насуперак усім беларускім і чалавечым законам, не даюць прысутнічаць на пахаванні жонкі Ірыны.
Удзельнікі правялі пікет каля амбасады Беларусі ў Літве, трымалі ў руках плакаты па-беларуску і па-літоўску "Свабоду Казуліну!". Каля амбасады яны пакінулі кветкі і запаленыя свечы ў памяць аб Ірыне Казулінай. Таксама яны распаўсюдзілі заяву для прэсы, дзе абураліся дзеяннямі беларускіх уладаў.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
18:55 25.02.2008 Акцыі
Сёння вечарам у Менску адбылася акцыя памяці Ірыны Казулінай. Каля 400 чалавек, спачуваючых гору сям'і Казуліных, сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, трымаючы ў руках партрэты Ірыны Іванаўны, свечы і кветкі. Была разгорнута расцяжка "Свабоду Казуліну!". У цэнтры плошчы са свечак людзі выклалі крыж, пасля чаго рушылі да Чырвонага касцёла.
Міліцыя як заўжды паводзіла сябе некарэктна, прамаўляючы ў мегафон, што акцыя несанкцыянаваная і «Кастрычніцкая плошча не з'яўляецца месцам дэманстрацыі жалобы». У двары за Чырвоным касцёлам стаяў аўтазак...
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (5)
12:19 25.02.2008 Навіны
Дочери политзаключенного Александра Козулина, Ольга и Юлия, обратились к белорусам с призывом выйти сегодня, в 18.00 на Октябрьскую площадь Минска со свечами и портретами их матери – Ирины Козулиной, умершей 23 февраля.
«Люди Беларуси! Мы обращаемся к вам в очень тяжелую минуту для нашей семьи - мы потеряли нашу любимую маму. Сегодня к нам приходят, звонят и пишут множество людей с выражением соболезнования в нашем горе. Наши сердца рвутся на части.
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
12:08 25.02.2008 Навіны
Начальнік калоніі "Віцьба-3" Віталь Агністыкаў раніцай 25 лютага адмовіўся размаўляць з журналістамі, але паведаміў праваабаронцу Паўлу Левінаву, што рыхтуе адмову Аляксандру Казуліну на выезд на пахаванне жонкі, якая сканала 23 лютага.
Як паведаміў журналістам П.Левінаў, адмову ў падаванні А.Казуліну магчымасці кароткачасовага выезду за межы выпраўленчай установы В.Агністыкаў матывуе тым, што за час знаходжання ў калоніі Казулін меў 4 дысцыплінарныя спагнанні і з улікам асобы зняволенага не ўяўляецца магчымым адпусціць яго на пахаванне жонкі.
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
16:32 24.02.2008 Навіны
Аляксандр Казулін аб'явіў галадоўку пратэсту
Сёння ён патэлефанаваў з калёніі “Віцьба-3”:
"Я объявляю голодовку. В случае, если в течение двух дней меня не выпустят, с 26 февраля я объявляю сухую голодовку, и тогда через 6-7 дней нас с моей женой похоронят вместе. Лукашенко убил мою жену, он убийца. Смерть моей жены на его совести. Я заявляю, что похорон жены не будет до тех пор, пока меня не выпустят.
Я обращаюсь к послам Европы и США с требованиями срочно объявить жесткие санкции лично против Лукашенко и основных предприятий Беларуси".
Каментаваць (0)
11:28 24.02.2008 Навіны
Развітанне з Ірынай Казулінай
Адпяванне Ірыны Казулінай пачнецца заўтра, у панядзелак, у 20:00 у Чырвоным касцёле.
Пахаванне адбудзецца ў аўторак у 14:00. Працэсія пачнецца з Чырвонага касцёла.
Сябры, прыходзьце праводзіць у апошні шлях моцную жанчыну.
Каментаваць (0)
21:10 23.02.2008 Навіны
Памерла Ірына Казуліна
Сёння а 20.30 вечара памерла Ірына Казуліна, жонка зняволенага палітыка Аляксандра Казуліна. З канца 90-х гадоў яна хварэла на рак малочнай залозы. Нават хворая, яна аддана і самаахвярна змагалася за вызваленне мужа і ратавала іншых рэпрэсаваных.
Рух супраціву БУНТ выказвае шчырыя спачуванні і словы падтрымкі сям’і Казуліных.
Каментаваць (1)
00:01 23.02.2008 Навіны
Сенсацыяй завяршылася апошняя тэлепраграма “Времечко” (тэлеканал ЛАД). Падчас размовы аб тым, як беларусы здымаюць псіхалагічнае напружанне, у студыю патэлефанаваў мужчына, які паскардзіўся на дэпрэсіўны стан ад разводу з жонкай.
Як высветлілася, дэпрэсію ён здымае з дапамогаю рыбалкі, а вось на пытанне вядучай “А якая ваша самая вялікая мара?” нечакана адказаў пра гранатамёт у руцэ і прэзідэнта насустрач.
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
18:33 22.02.2008 Супраціў у свеце
Чытаць далей...
Каментаваць (4)
12:46 22.02.2008 Супраціў у свеце
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
12:37 22.02.2008 Навіны
Тры гады палітвязьню замянілі на тры месяцы, ужо адседжаныя.
Сёньня ў 9.30 Вярхоўны Суд пачаў разгляд касацыйнай скаргі па справе журналіста газэты "Згода" Аляксандра Зьдзьвіжкова, асуджанага, на тры гады турмы за публікацыю карыкатураў на прарока Мухамэда. Паседжаньне было закрытым: журналісты мусілі чакаць абвяшчэньня вынікаў ля ганку суду.
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
00:01 22.02.2008 Гісторыя
...Яна зьявілася ўначы, як здань. Проста ніадкуль, бо што яна прайшла – жывая і некранутая – бальшавіцкія пазыцыі, паверыць было немагчыма. Аднак, пабачыўшы афіцыйныя паперы зь дзяржаўнай пячаткай, афіцэр перадавой каманды ўкраінскага войска адчуў, што гэтае дзяўчо – важная птушка, і загадаў з пашанай даставіць яе ў Камянец-Падольскі, у сядзібу ўраду.
Ня менш быў зьдзіўлены і прэм’ер-міністар Барыс Мартас, пабачыўшы акрэдытыў на паўтара мільёна карбованцаў і паперы падпісаныя яго папярэднікам – прэм’ерам Украінскай Народнай Рэспублікі Ўладзімерам Чахоўскім, якія падала яму дзяўчына, прадставіўшыся дыпкур’ерам Аўгіньняй Аляксюк.
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
15:35 21.02.2008 Навіны
Адных палiтзняволеных вызваляюць, але новыя трапляюць за краты. У лiку тых, вызвалення каго патрабуе беларуская i мiжнародная грамадскасць, — маладзежны актывiст Андрэй КІМ, абвiнавачаны ў нападзе на мiлiцыянера. Пра Андрэя, пра тое, што зараз адбываецца, расказвае “Народнай волі” яго мацi — Таццяна Андрэеўна.
Андрэй Кiм нарадзiўся ў Мiнску роўна за 2 месяцы да Чарнобыля — 26 лютага 1986 года. Яго мацi — караянка, бацька — беларус.
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
14:34 21.02.2008 Навіны
Моладзевыя актывісты Павел Кур'яновіч і Таццяна Цішкевіч былі выключаныя з сваіх навучальных установаў пасля адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыях 10 і 16 студзеня.
Павел вучыўся на 4 курсе Менскага дзяржаўнага вышэйшага радыётэхнічнага каледжа на аддзяленні электронікі па спецыяльнасці "тэхнічнае абслугоўванне і эксплуатацыя электронна-вылічальных сродкаў". Аб адлічэнні яму паведамілі прарэктар па навучальна-выхаваўчай працы Парафіановіч Тамара Антонаўна і рэктар Цыральчук Мікалай Андрэевіч.
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
13:04 20.02.2008 Навіны
Войскі NATO закрылі мяжу на поўначы Косава пасьля таго, як групы косаўскіх сэрбаў разграмілі два памежныя КПП. Цяпер поўнач Косава, дзе жыве ў асноўным сэрбскае насельніцтва, адрэзаная ад Сэрбіі.
Прадстаўнікі NATO заявілі,што пакуль плянуецца трымаць мяжу на замку цягам сутак.
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
12:56 20.02.2008 Гісторыя
Пачалася ўся гэтая гісторыя са студзеньскага вечара ў 1916 годзе. У віленскай кавярні «Чырвоны Штраль» бавіла вечар заўсёдная стракатая кампанія тутэйшых інтэлігентаў.
На той час ужо паўгода край жыў пад нямецкай акупацыяй. Віленскія палякі, літоўцы і беларусы пачыналі адкрыта гаварыць пра тое, пра што яшчэ зусім нядаўна, пад расейцамі, не спрабавалі нават думаць.
Чытаць далей...
Каментаваць (2)
14:04 19.02.2008 Навіны
На апошнім Сойме Партыі БНФ 16 лютага быў прыняты дакумэнт «За партыйную этыку і дысцыпліну».
Сярод іншага, дакумэнт утрымлівае наступныя палажэньне: «Недапушчальнай лічыцца публічная крытыка якіх-кольвечы рашэньняў Зьезду, Сойму Партыі, а таксама дзеяньняў і выказваньняў старшыні, намесьнікаў старшыні, сяброў Сойму Партыі ў прысутнасьці сяброў іншых партый ці беспартыйных асоб або ў непартыйнай прэсе».
Чытаць далей...
Каментаваць (2)
13:55 19.02.2008 Супраціў у свеце
Пасьля 49 гадоў кіраваньня Фідэль Кастра сыходзіць з пасады прэзыдэнта краіны, але застаецца кіраўніком Камуністычнай партыі.
На пасадзе галоўнакамандуючага яго замяніў родны брат. Пра гэта паведамляе агенцтва Франс‑Прэс з спасылкай на кубінскія СМІ.
81‑гадовы камандантэ не зьяўляўся на публіцы ўжо больш за паўтара году.
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
11:49 18.02.2008 Акцыі
Актывісты Баранавіцкага БУНТ'у разам з іншымі мясцовымі актывістамі адзначылі Дзень
беларускай салідаранасці ўрачыстым ускладаннем кветак да помніку ахвярам сталінскага гвалту 1937-1953 гадоў. У памяць нашых загінуўшых суайчыннікаў былі таксама запаленыя свечы.
У гэты ж дзень бунтаўцы адзначылі і стварэнне філіі руху ў Баранавічах - гэта была іх першая "афіцыйная" акцыя. Са свайго боку жадаем нашым новым паплечнікам мужнасці і непахіснай веры ў перамогу. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (5)
11:34 18.02.2008 Навіны
Косава ў аднабаковым парадку абвясьціла пра незалежнасьць гэтага краю ад Сэрбіі. Парлямэнт Косава, які сабраўся ў нядзелю на экстранае паседжаньне, у другой палове дня адзінагалосна — 109 чалавек — прагаласаваў за абвяшчэньне незалежнасьці краю ад Сэрбіі.
«Мы вельмі доўга чакалі гэтага дня», — заявіў Тачы перад тым, як пачаць зачытваць тэкст дэклярацыі пра незалежнасьць краю, насельніцтва якога складае 2 мільёны чалавек. Былы партызанскі камандзір Тачы заявіў, што Косава будзе імкнуцца стаць дзяржавай для ўсіх народаў, якія насяляюць край.
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
12:43 17.02.2008 Акцыі
У посольства Беларуси в Москве требовали освободить из белорусских тюрем активистов оппозиции. Пикет у дипломатического представительства организовали члены российских молодежных организаций, а также представители белорусского землячества в России.
Тридцать человек, невзирая на мороз и пронизывающий ветер собрались у белорусского посольства, чтобы поддержать активистов белорусской оппозиции.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
20:35 16.02.2008 Навіны
Сёння на вакзале Андрэя Клімава сустракалі маці, жонка, актывісты апазыцыі, сябры і журналісты. Адносна свайго вызваленьня Андрэй Клімаў сказаў:
“Зусім мне не зразумела. Я сядзеў, піў гарбату з сябрамі. Мяне выклікаў начальнік атраду і сказаў хуценька сабрацца. Я кажу, а што, куды. А ён кажа: “На этап”. Адзін з маіх сяброў кажа. што ў гэты час этапаў няма. Хутчэй за ўсё пойдзеш ты ўсьлед за сваімі сябрамі. Выходжу на кантрольна-прапускны пункт, а мне начальнік установы паведамляе, што гэта “гуманны акт прэзыдэнта, вы вольныя”.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
13:27 16.02.2008 Навіны
Открытое письмо жены Александра Козулина
Молчать трудно.
Первое.
Задело за живое пренебрежительное отношение к нашей семье. Хотя иногда кажется, что ничего подобного уже не может вывести из себя, цинизм поражает. В своих письмах, мой муж пишет, что самая большая его боль и забота - это я.
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
00:55 16.02.2008 Навіны
«Ён [Казулін] адмовіўся [выйсьці на свабоду пры ўмову эміграцыі ў Нямеччыну] нават пасьля таго, як ягоныя дочкі паехалі і ўгаворвалі ўратаваць маму, яму гэтая мама ўжо даўно не была трэба...», - сказаў Лукашэнка.
Пытаньне «так званых палітвязьняў» у Беларусі закрыта. Пра гэта заявіў учора ў Віцебску Аляксандар Лукашэнка ў адказ на пытаньне журналістаў.
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
18:57 15.02.2008 Навіны
Выйшаў на волю Андрэй Клімаў!
Пра гэта паведамляюць незалежныя крыніцы і жонка вязьня Тацяна Клімава.
Паводле яе словаў, Андрэй Клімаў у цягніку едзе з Мазыра дамоў. Клімава пад канвоем даставілі на вакзал Мазыра і пасадзілі ў цягнік «Мінск — Гомель — Калінкавічы — Мінск». Такім чынам, раніцай 16 лютага ён будзе ў Мінску.
Каментаваць (2)
15:57 15.02.2008 Навіны
15 лютага з трэцяга курсу журналісцкага факультэту БДУ быў адлічаны старшыня культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франак Вячорка. Афіцыйная прычына – «акадэмічная непасьпяховасьць».
Нагадаем, што напярэдадні акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня Франак Вячорка быў затрыманы ля будынку Цэнтральнага РУУС Менску, куды прыходзіў падтрымаць сваіх паплечнікаў. Франака асудзілі на 15 сутак арышту, якія ён правёў у спэцпрыёмніку на Акрэсьціна. За гэты час Вячорка прапусьціў два іспыты ў ВНУ.
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
16:13 14.02.2008 Парады
В начале месяца выяснилось, что ФБР дистанционно активировало микрофоны сотовых телефонов и использовало их для прослушивания бесед поблизости. Эта техника наблюдения, которая "работала вне зависимости от того, включен телефон, или нет.", вскрылась благодаря судебному постановлении. окружного судьи Льюиса Каплана о законности применения "блуждающих жучков".
Чытаць далей...
Каментаваць (3)
00:01 13.02.2008 Супраціў у свеце
У постсавецкіх краінах – за выняткам трох балтыйскіх дзяржаваў – і часткова ў былых югаслаўскіх рэспубліках на месца камуністычных рэжымаў прыйшоў аўтарытарны лад, а не лібэральная дэмакратыя на ўзор Заходняй Эўропы ці Паўночнай Амэрыкі. Супраць гэтых аўтарытарных рэжымаў выступілі посткамуністычныя народныя прадэмакратычныя рухі. Неабходнасьць такіх рухаў ня зьнікла па паразе камунізму, бо пераадоленьне аўтарытарных рэжымаў будзе магчыма больш цяжкім і працяглым працэсам, чым змаганьне з панаваньнем камуністычнай партыі.
Чытаць далей...
Каментаваць (3)
14:25 12.02.2008 Навіны
У панядзелак у Магілёве адбыўся устаноўчы сход РПГА «Рух «За Свабоду». Сход меў сваёй мэтай правесьці фармальныя працэдуры, неабходныя для рэгістрацыі руху ў Мін'юсьце. Аляксандар Мілінкевіч выкарыстаў яго, каб заявіць, што «неабходна спыніць практыку аб’яднаньняў з палітычнымі партыямі, погляды якіх на далейшае разьвіцьцё Беларусі дыямэтральна працілеглыя дэмакратыі і незалежнасьці краіны».
У панядзелак у Магілёве адбыўся устаноўчы сход РПГА «Рух «За Свабоду».
Чытаць далей...
Каментаваць (2)
13:39 12.02.2008 Акцыі
10-га лютага Беларускі Маладзевы Рух Амэрыкі правёў вялікую дэманстрацыю ў абарону маладых актывістаў Беларусі, якiя рэпрэсаваны сучасным таталітарным рэжымам.
Больш за 40 хлопцаў і дзяўчат прыйшлі да будынка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку, каб патрабаваць ад афіцыйных уладаў Беларусі спыніць крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту : Андрэй Цянюта, Кірыл Атаманчык, Арсень Ягорчанка, Кацярына Салаўёва. А таксама выказаць падтрымку ўсім, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
09:45 11.02.2008 Навіны
Свабоду Андрэю Кіму!
На моладзевага актывіста Андрэя Кіма, аднаго з удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня, заведзена крымінальная справа. Яго вінавацяць у «гвалце альбо пагрозе гвалту супрацоўніку міліцыі» (арт. 364 КК РБ). Па гэтым артыкуле Кіму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Будзь салідарным! Размесці банер на сваім сайце, жж, на форуме. Раскажы людзям пра бясчынствы лукашысцкай улады.
Каментаваць (6)
00:48 09.02.2008 Гісторыя
Беларуская Нацыянальная Памяць даўно мела жаданьне адшукаць магілу таямнічай Марыські, сяброўкі кіраўніка нацыянальна‑вызвольнага паўстаньня 1863 г. у Беларусі Кастуся Каліноўскага. Гэта ёй прысьвяціў ён свой адзіны вядомы верш. І вось 6 лютага пахаваньне Марыі Ямант было знойдзена на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.
На жаль, зьвестак пра Марыю Ямант маем пакуль няшмат. Нявеста Каліноўскага нарадзілася ў 1842 годзе (раней лічылася, што год яе нараджэньня 1843).
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (2)
15:43 08.02.2008 Навіны
Судзьдзя Савецкага раённага суду Гомеля Юрый Жораў прыпыніў выкананьне рашэньня Гомельскай гарадзкой прызыўной камісіі наконт прызыву ў войска на тэрміновую службу паўторна адлічанага з унівэрсытэту студэнта-выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі. Гэта зроблена ў якасьці меры забесьпячэньня судовага рашэньня.
Справа ў тым, што маці Зьмітра Ала Жалезьнічэнка ад імя сына накіравала ў суд скаргу на неправамерныя дзеяньні прызыўной камісіі абласнога ваенкамату.
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
00:42 08.02.2008 Навіны
Лідэры прадпрымальніцкага руху 7 лютага правялі прэс‑канфэрэнцыю. Галоўныя яе мэты — цьвяроза зірнуць на падзеі студзеня, а таксама распавесьці пра пляны перад акцыяй 18 лютага.
«Сёньня нас, лідэраў прадпрымальніцкага руху, спрабуюць сутыкнуць ілбамі, неяк пасварыць. Але ва ўладаў гэта не атрымаецца», — сказаў старшыня кампаніі «За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў.
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
23:24 07.02.2008 Супраціў у свеце
Наверное, в мире не найдется двух государств, столь разных, и в то же время настолько похожих друг на друга, как Сербия и Грузия.
Вместе с тем различия между Грузией и Сербией велики ровно настолько, насколько в Сербии сегодня решается вопрос о будущем международного правового пространства, Грузия делает только первые, робкие шаги, чтобы напомнить миру о своих проблемах. Международная политика всегда была достаточно циничной.
Чытаць далей...
Каментаваць (3)
23:17 07.02.2008 Навіны
На прэс-канферэнцыі ў Менску партыйныя лідэры абвесцілі аб планах па правядзенню Дня Волі. Заяўку на правядзенне акцыі падпісалі старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, кіраўнік руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч і старшыня аргкамітэта па стварэнні БСДП (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч.
Яны плануюць сабрацца 25 сакавіка ў 18.00 на плошчы Якуба Коласа перад будынкам Белдзяржфілармоніі.
Чытаць далей...
Каментаваць (11)
10:46 07.02.2008 Аналітыка
Существует устойчивый миф о мощном аналитическом потенциале спецслужб. Речь идет, прежде всего, о КГБ и ФСБ.
Между тем, на самом деле в Комитете государственной безопасности СССР до 1989 года не было аналитического аппарата вовсе. Неким предшественником такой структуры можно считать лишь созданную в 1960-м Группу при Председателе КГБ при СМ СССР (в то время им был Шелепин) по изучению и обобщению опыта работы органов госбезопасности и данных о противнике (возглавлял ее Т.Н. Бескровный).
Чытаць далей...
Каментаваць (2)
23:06 05.02.2008 Навіны
5 лютага ў Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі наконт прысуду палітвязьню Артуру Фінькевічу. Судзьдзя Ігар Прошка прыняў рашэньне вызваліць хлопца з СІЗА.
Пракурор Каранькоў заявіў, што прысуд Фінькевічу цалкам справядлівы, але пакараньне занадта жорсткае і запатрабаваў зьмяніць меру ўтрыманьня на 6 месяцаў «хіміі». Дні, праведзеныя ў турме, ідуць у параўнаньні з «хіміяй» у прапорцыі 2 да 1, таму Фінькевіча мусілі выпусьціць адразу пасьля завяршэньня паседжаньня суду.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
10:29 02.02.2008 Аналітыка
Пока мы шли к площади Независимости, в том числе и по проезжей части проспекта, милиция не предпринимала никаких действий, чтобы помешать шествию. Видимо, боялись. Позже, когда люди рассредоточились по площади Независимости, уже начались задержания. Хватали только тех, кто вышел из основной группы участников акции. Так удалось задержать нескольких человек.
Чытаць далей...
Каментаваць (15)
11:53 01.02.2008 Навіны
Пасьля таго як Андрэй Кім адсядзеў 10 сутак на Акрэсьціна, яго адвезьлі ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Мінску, дзе адбыўся допыт.
Паводле словаў маці арыштаванага, на допыце прысутнічаў супрацоўнік ДАІ. Пасьля гэтага Кіма адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску, а адтуль у сьледчы ізалятар ГУУС Менгарвыканкаму на Валадарскага. Як сказала маці Андрэя, яна прасіла пракурора зьмяніць меру стрыманьня на падпіску аб нявыезду.
Чытаць далей...
Каментаваць (2)
Архіў »
2008 »
02
|
|
|