14:04 19.02.2008
БНФ "лукашызуецца"?

На апошнім Сойме Партыі БНФ 16 лютага быў прыняты дакумэнт «За партыйную этыку і дысцыпліну».
Сярод іншага, дакумэнт утрымлівае наступныя палажэньне: «Недапушчальнай лічыцца публічная крытыка якіх-кольвечы рашэньняў Зьезду, Сойму Партыі, а таксама дзеяньняў і выказваньняў старшыні, намесьнікаў старшыні, сяброў Сойму Партыі ў прысутнасьці сяброў іншых партый ці беспартыйных асоб або ў непартыйнай прэсе».
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі кажа, што падобныя пункты ў статутах ёсьць у многіх эўрапейскіх партый.
«Дакумэнт цалкам адпавядае нашаму статуту. Ён ўпарадквае звычаёвае права, якое існуе ў кожнай арганізацыі. Напрыклад, сябар нашай партыі ня можа агітаваць за іншую партыю ці палітычную структуру», – кажа Л.Баршчэўскі.
Паводле Нашай Нівы





Каментарыі (2)
19.02.2008 14:09
А Ивашкевич спрятался где-то. С "Хартией" водзяру хлещет, наверное. Радикалов уже не вызывает никто, наоборот, фашистские законы в партии вводятся.
20.02.2008 01:03
ну,млять,Зянона на вас не хватает..)
Дадаць каментарый