13:04 20.02.2008
Войскі NATO закрылі мяжу Косава

Войскі NATO закрылі мяжу на поўначы Косава пасьля таго, як групы косаўскіх сэрбаў разграмілі два памежныя КПП. Цяпер поўнач Косава, дзе жыве ў асноўным сэрбскае насельніцтва, адрэзаная ад Сэрбіі.
Прадстаўнікі NATO заявілі,што пакуль плянуецца трымаць мяжу на замку цягам сутак.
Сотні пратэстоўцаў супраць абвяшчэньня незалежнасьці Косава 19 лютага падпалілі памежныя пераходы Мітравіца й Банье. Паводле сьведчаньня відавочцаў, у часе нападу выкарыстоўваліся бульдозэры й нават выбухоўка. Паліцыянты й службоўцы былі змушаныя пакінуць свае месцы й уцячы.
Цяпер вайскоўцы ЗША заблякавалі галоўную дарогу, якая вядзе ў Сэрбію. Салдаты з Эстоніі й Францыі ўзялі пад кантроль мяжу між Косавам і Чарнагорыяй.
Паводле BBC Russian





Дадаць каментарый