14:34 21.02.2008
Моладзевых актывістаў адлічылі з ВНУ

Моладзевыя актывісты Павел Кур'яновіч і Таццяна Цішкевіч былі выключаныя з сваіх навучальных установаў пасля адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыях 10 і 16 студзеня.
Павел вучыўся на 4 курсе Менскага дзяржаўнага вышэйшага радыётэхнічнага каледжа на аддзяленні электронікі па спецыяльнасці "тэхнічнае абслугоўванне і эксплуатацыя электронна-вылічальных сродкаў". Аб адлічэнні яму паведамілі прарэктар па навучальна-выхаваўчай працы Парафіановіч Тамара Антонаўна і рэктар Цыральчук Мікалай Андрэевіч. Прычына адлічэння - пропуск заняткаў з 17 студзеня па 5 лютага (у гэты час Павел знаходзіўся на Акрэсціна).
Таццяна вучылася на 2 курсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры на факультэце спартовых гульняў і адзінаборстваў па спецыяльнасці "трэнер коннага спорту". Аб адлічэнні яе паведамілі дэкан Шахлай Аляксандр Міхайлавіч, прарэктар па навучальна-выхаваўчай працы Гататулін Аляксей Геньятавіч і рэктар Кобрынскі Міхаіл Яхімавіч. Прычына адлічэння - адміністрацыйнае правапарушэнне, накіраванае супраць грамадскай маралі і маральнасці. Таццяна Цішкевіч была арыштаваная 10 студзеня на акцыі пратэсту і асуджаная на 20 сутак арышту.





Каментарыі (1)
23.02.2008 01:55
надо было бы вам,ребята сходить к Адвокатам,мож и удалось хоть 1 из вас отстоять!...грустно как то...главное руки не опускать,а мутузить сволочей этих до смерти+))))
Дадаць каментарый