17:23 21.01.2008

Заява наконт жорсткага разгону мітынгу прадпрымальнікаў

Заява Альянсу Маніфеста “Час перамагаць!” аб разгоне мітынгу прадпрымальнікаў у Менску 21-01-2008

21 студзеня ў другі раз за апошні месяц беларускія ўлады ўжылі сілу як спосаб рэакцыі на справядлівы пратэст прадпрымальнікаў супраць стварэння невыносных умоваў працы ў іх сектары бізнэсу. Падчас разгону мітынгу былі затрыманыя шэраг актывістаў моладзевых ініцыятываў, што прыйшлі падтрымаць удзельнікаў мітынгу. У тым ліку шэраг актывістаў Альянсу Маніфеста “Час перамагаць!”.

Мы выказваем сваю падтрымку патрабаваннямі ўдзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў, а таксама салідарнасць з усімі затрыманымі. Патрабуем беларускія ўлады адпусціць затрыманых. Просім міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, прэсу, замежныя ўрады ўздзейнічаць на беларускія ўрад з мэтай недапушчэння далейшых рэпрэсіўных дзеянняў у дачыненні затрыманых падчас разгону мірнага мітынгу.

21-01-2008, Менск

Падпісалі:

БУНТ
Ініцыятыва
Моладзь.орг
Трэці Шлях

Каментарыі (2)

# 1-1
21.01.2008 17:29

+1

# Spis
21.01.2008 17:47

Спіс затрыманых тут: http://zmagarka.livejournal.com/313876.h...

Дадаць каментарый