18:31 23.01.2008

ЗМІЦЕР ДАШКЕВІЧ НА ВОЛІ!!!

Змітра Дашкевіча сёньня вызвалілі са Шклоўскай калоніі!

Зараз ён спрабуе дабрацца дызелем да Оршы. Паводле словаў Зьмітра, гэта для яго была поўная нечаканасьць. Нібыта прыйшла пастанова, што тэрмін зьняволеньня - паўтара году - скасьцілі да году, і такім чынам Зьміцер пераседзеў чатыры месяцы.

Паводле Нашай Нівы


Бацькі Дашкевіча: Вызваленьне Зьмітра стала для нас поўнай нечаканасьцю.

Як расказаў бацька Зьмітра, Вячаслаў Дашкевіч, 10 дзён таму яны адправілі сыну бандэроль, але пазаўчора яе вярнулі безь ніякіх тлумачэньняў. Але бацькі ўспрынялі гэта як нейкія бюракратычныя перашкоды, а ня сьведчаньне хуткага вызваленьня.

«Калі мы ездзілі да сына ў калёнію, ён прынёс нам дзьве вялікія торбы ягонай турэмнай перапіскі. Але ён ня думаў, што выйдзе на волю, ён чакаў чагосьці горшага. Зьміцер быў упэўнены, што сядзець яшчэ доўга. І мы таксама ня думалі, што ён так хутка будзе з намі,» — кажа бацька.

Маці Зьмітра плача ад радасьці, хаця хвалюецца за тое, як сын даедзе дадому. «Дзякуй Богу, і дзякуй ўсім добрым людзям, што нас падтрымлівалі. Ўсё будзе добра, я ведаю. Хоць бы хутчэй ён прыехаў».

Бацькі кажуць, што праглядалі турэмную перапіску сына, і ўбачылі там шмат лістоў з розных краін і розных гарадоў Беларусі. Яны шчыра дзякуюць усім, хто дапамагаў Зьмітру ў гэты цяжкі час.


Праваабаронца Алесь Бяляцкі:

«Абсалютна нечаканае вызваленьне! Тым больш на фоне апошніх затрыманьняў і «справы Зьдзьвіжкова». Хаця тыдзень таму быў вызвалены Аўтуховіч, ніхто ня думаў, што зараз вызваляць і Дашкевіча.

Няпроста зразумець, чаму гэта адбылося, можна толькі меркаваць, што паўплывала цьвёрдая пазыцыя Эўропы па палітычных вязьнях Беларусі. Магчыма, гэта новая спроба рэжыму залагодзіць Захад і зьняць напружанасьць сытуацыі.»

Запісаў Яраслаў Сьцешык

Каментарыі (7)

# zmagarka і іншыя
23.01.2008 18:35

УРРАААА!!!!! СУПЕР!!! МЫ ЎСЕ ТУТ СКАЧАМ!

# verasen
23.01.2008 18:39

Уря!

# 1-1
23.01.2008 18:59

АААаааАААААААААААААААААААА!!!

# Vojša Milavid
23.01.2008 19:13

Vitaju na voli!

# zmagarka
23.01.2008 19:21

я і ўсе мае сябры шчаслівы з гэтай навіны!!!

Дзіма, толькі будзь абачлівым - гэта толькі гульні Лукі з Захадам. трымайся!!

# Андрій
23.01.2008 21:41

Прийміть щирі вітання від України!
Сябри, ми з Вами! Живе Беларусь!

# PATRYET1918BNR
23.01.2008 22:30

Я не думаю, што наш цар альбо ягоныя камітэтчыкі з'яўляюцца добрымі шахматыстамі і тым больш наўрад маюць які-небудзь разрад, каб разыграваць такі гамбіт(- ахвяраванне звычайна пешкі на пачатку гульні, дзеля таго каб атрымаць стратыгічную перавагу).
Але калі гэта так, тым больш што гэта маглі параіць “калегі-шахматысты” з Масквы, то ўсё самае цікавае яшчэ наперадзе…… і трэба чакаць горшага.

Дадаць каментарый