21:13 29.07.2008
Новыя правілы забеспячэння бяспекі падчас масавых мерапрыемстаў

МУС змяніла стандарты забеспячэння бяспекі грамадзян пры правядзенні масавых мерапрыемстваў пасля выбуху ў Менску на афіцыйны Дзень незалежнасці. Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у МУС Беларусі.
"Паводле новых правіл, якія распрацаваныя пасля здарэння 4 ліпеня, месцы правядзення па ўсім перыметры агароджваюцца мабільнымі турнікетамі. Уваходы абсталююцца рамачнымі металадэтэктарамі, як у аэрапарту, альбо для праверкі грамадзян выкарыстоўваюцца партатыўныя металадэтэктары", - паведамілі ў МУС.
"Тэрыторыя правядзення масавага мерапрыемства будзе разбівацца на невялікія квадраты, за якімі для нясення службы замацоўваюцца супрацоўнікі міліцыі, абсталяваныя партатыўнымі металадэтэктарамі для перыядычнай праверкі людзей", адзначылі ў МУС.
Супрацоўнікі міліцыі "таксама будуць весці пастаянны маніторынг сітуацыі сістэмамі відэаназірання, усталяванымі такім чынам, каб кантраляваць і месца правядзення мерапрыемства, і прылеглую тэрыторыю", адзначылі ў міністэрстве.
Акрамя гэтага, "людзей будуць дапушчаць на месца правядзення масавага мерапрыемства толькі пасля візуальнага кантролю іх фізічнага стану, а таксама праверкі на наяўнасць выбуханебяспечных і іншых прадметаў, забароненых або абмежаваных да вольнага абарачэння", адзначылі ў МУС,
"Паводле новых правіл, катэгарычна забаронены допуск грамадзян, змешчаных у стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення. Не будуць прапускаць людзей, якія маюць пры сабе спіртныя напоі і піва", - адзначылі ў МУС.




Каментарыі (1)
30.07.2008 17:40
СПЕЦИАЛЬНО СПЛАНИРОВАННЫЙ ВЗРЫВ по указке Наумова
3 июля. До сих пор силовики не давали нормально, спокойно провести митинг - ГНАЛИ, КАК НЕИЗВЕСТНО ЧТО, ЛИШЬ БЫ ТОЛЬКО НЕ БЫЛО МАССОВОСТИ, А ТАКЖЕ ДЛЯ УСТРАШЕНИЯ, как при Гитлере - только на определённой территории, как в ГЕТТО. ЛУКА и НАУМ - ПРОТОТИПЫ, АНАЛОГИ ГИТЛЕРА И ГЕБЕЛЬСА, все те же пресловутые пропаганды и прочее
Дадаць каментарый