20:57 06.03.2008

Новая крымінальная справа на актывіста руху

На актывіста БУНТ'у Антона Койпіша заведзена крымінальная справа. Ён абвінавачваецца ў парушэнні парадку і актыўным удзеле ў мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску (артыкул 342 частка 1 КК РБ, да трох год зняволення). Сярод іншага хлопцу інкрымінуецца перакрыццё праспекту Скарыны.

Антон Койпіш быў выкліканы ў Следчае ўпраўленне папярэдніх расследаванняў ГУУС Менгарвыканкаму ў якасці абвінавачваемага. Да гэтага Антон ніколі не меў прывадаў у міліцыю і праблемаў з законам. Нягледзячы на гэта, 4 сакавіка ён быў адлічаны з чацьвертага курсу БДУ за "акадэмічную непаспяховасць".

Намеснікі дэкана механіка-матэматычнага факультэта БДУ толькі разводзяць рукамі: "Ён доўга хадзіў па краю". Ужо не першы раз у такой сітуацыі спадары Курсаў і Мядзведзеў робяць выгляд нібыта і не яны выключаюць моладзь, а "нехта там".

На сёння абвінавачванне выстаўлена 14 чалавекам – М.Пашкевічу, А.Бондару, А.Барадзенку, П.Вінаградаву, В.Сяргееву, A.Дубскаму, А.Стральцову, А.Чарнышову, А.Кіму, А.Койпішу, М.Крываву, М.Субачу, Т.Цішкевіч, а таксама непаўнагадоваму М.Дашуку.

Каментарыі (1)

# Актывіст
06.03.2008 21:12

ТРЫМАЙСЯ ,АНТОН.

Дадаць каментарый