12:19 31.03.2008
Заўтра, 14:00 - суд над Андрэем Кімам

1 красавіка у 14:00 ў судзе Цэнтральнага раёну горада Менска пачнецца суд над моладзевым актывістам Андрэем Кімам, які абвінавачваецца ў "гвалце альбо пагрозе гвалту супрацоўніку міліцыі" паводле арт.364 КК РБ.
Нагадаем, што Андрэй Кім быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў, што адбыліся 10-га й 21-га студзеня. Ад 21-га студзеня ён знаходзіцца ў СІЗА.
Мы заклікаем усіх неабыякавых прыйсці заўтра да будынку суда (Кірава, 21), каб выказаць салідарнасць з Андрэем.
Мапу праезду да суда вы можаце паглядзець далей. Таксама змяшчаем вялікі партрэт Андрэя для раздрукоўкі (пры кліканні на малюнак павялічыцца).






Дадаць каментарый