Навіны
Аналітыка
Беларусь и инвестиции
Краткая расшифровка доклада по возможностям инвестирования в Беларусь на довольно крупной инвесторской конференции.
Первый и важный для инвестора вопрос – это вопрос о том, что такое белорусская политэкономическая система, каким образом она устроена и как она работает. Белорусская экономика – это экономика рентного типа, в том смысле, что рента составляет примерно половину всех доходов, со всеми вытекающими отсюда политэкономическими последствиями.
Навіны
Стыхійны сацыяльны пратэст у Менску
Учора ў Менску ў двары дома №20 па вуліцы Гамарніка адбыўся стыхійны мітынг жыхароў, якія пратэставалі супраць будаўніцтва на месцы дзіцячай пляцоўкі 12-павярховага дома. Каля сотні жыхароў выйшлі з кватэраў на вуліцу, бо вельмі абураныя, што будаўнікі зьнеслі бульдозэрам дзіцячую пляцоўку, зрэзалі дрэвы і на гэтым месцы зьбіраюцца будаваць жылы дом з двухузроўневымі падземнымі гаражамі, паведамляе.
Навіны
Білі прафэсійна. Расьцягвалі шыю. Рабілі “ластаўку”
Апазіцыйнага палітыка з Бабруйску Алеся Чыгіра затрымалі каля поўначы з чацьвярга на пятніцу супрацоўнікі аддзелу міліцыі бабруйскага гарвыканкаму. Сёння а 12 гадзіне пачаўся суд над Алесем Чыгіром. Чыгір вызвалены з-пад варты. Судзьдзя Натальля Чарапуха накіравала справу на дасьледаваньне.
Паводле спадарыні Чыгір, мужа падчас затрыманьня моцна зьбілі.
Навіны
C.Парсюкевіча пераводзяць з Жодзіна ў іншую калёнію
Пра гэта паведаміла жонка прадпрымальніка Натальля Парсюкевіч, якая ўчора бачылася з мужам у Жодзінскай калёніі. Паводле яе, Сяргея Парсюкевіча раніцай папярэдзілі пра адпраўку ў іншую калёнію, але не сказалі, куды дакладна.
Спатканьне Сяргея Парсюкевіча з жонкай доўжылася ўсяго 40 хвілін. Вось што Натальля распавяла пра сустрэчу: Усяго ў пакоі было 6 чалавек, усе размаўлялі са сваімі сваякамі, яшчэ сядзеў міліцыянт, які ўсё слухаў.
Аналітыка
Як я "пазнаёміўся" з КДБ
Я студэнт фізічнага факультэта БДУ. 27 траўня 2008 мяне запрасілі ў кабінет дэкана для "беседы". Літаральна за пару сэкундаў я скеміў, хто ж мною зацікавіўся. У пакоі мяне чакалі два маладых чалавекі (натуральна, што ўсе факультэцкія звальваюць): адзін з іх прадставіўся агентам КГБ, паказаўшы пасведчаньне, але адразу ж схаваў у кішэню, так і не назваўшы сваіх імя і прозвішча, сваёй займаемай пасады.
Аналітыка
"Ограничение свободы". Что значит этот приговор?
Большинство обвиняемых по "делу 14-ти" были приговорены к 2 и 1.5 годам ограничения свободы без направления в исправительные учреждения.
Назначенный молодежным активистам вид ограничения свободы стал применяться менее двух лет назад. Что же значит в этом случае формулировка "ограничение свободы"?
Навіны
Real history. "Жывот Беларусь!"
Фрашка, дасланая Ўладзіславам Ахроменкам:
"Сёньня 28 траўня а гадзіне ночы стаім з Кумам Максімам Клімковічам на прыпынку каля ягонага дома па Альшэўскага, палім. Як і мае быць, кіроўца чакае, пакуль мы абмяркуем агульную працу.
Сядаю, замаўляю родную Малінаўку.
Аналітыка
Автозак для младенцев
Мы с годовалым сыном Данькой любим гулять в парке Горького. А Лукашенко терпеть не может, когда мы гуляем в парке. Впрочем, ничего личного – к другим мамашам с колясками он относится так же.
Дней десять назад, в субботу, парк был заполнен детьми и родителями. Карусели, сахарная вата, машинки напрокат, песочницы и горки – нехитрое счастье для наших детей, еще не знающих, где они живут.
Навіны
Урад ўводзіць адзіны падатак - 12%
Міністэрствы фінансаў і падаткаў ды збораў распрацавалі рэформу падатку на даходы, якая прадугледжвае адзіную для ўсіх грамадзянаў стаўку гэтага падатку. Прыхільнікі рэформы прагназуюць павялічэньне сумы сабраных з грамадзян грошай, але крытыкі папярэджваюць пра небясьпеку сацыяльных пратэстаў.
У прэсавай службе Міністэрства фінансаў пацьвердзілі пляны рэфармаваць падатак на прыбытак, але не пракамэнтавалі дэталі магчымых навацыяў.
Аналітыка
Лукашенко может выиграть выборы 2011-го и даже 2016 года, но это ничего не меняет
Если оценивать политическую деятельность Александра Лукашенко с точки зрения соотношения целей, ресурсов и результатов, а не демократических ценностей, ему нужно было бы писать панегирик.
Все свои 14 лет у власти президент Беларуси оставался достаточно популярным. И хотя его успехи на выборах становились все менее "элегантными" и все более зависели от административного ресурса, и сегодня в стране нет политика, способного бросить ему вызов.
Навіны
Прысуды - 1,5 і 2 гады абмежавання волі
Суд Цэнтральнага раёна Менску прысудзіў удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў Міхаіла Субача і Паўла Вінаградава да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў спецкамендатуру. Яшчэ адзін удзельнік «Працэса 14-ці», непаўнагадовы Максім Дашук прысуджаны да 1,5 год абмежавання волі. Прысуд вынес суддзя Валерый Есьман.
Нагадаем, што пракурор Лук’янаў патрабаваў для ўсіх трох абвінавачаных абмежавання волі на два гады без накіравання ў спецкамендатуру.
Аналітыка
Рай для нищих и шутов
Наш госаппарат был бы идеален для управления неким суперкладбищем. Можно было бы со всего мира экскурсии возить в этот образцовый циклопический некрополь…
Тема счастья-несчастья неисчерпаема. Естественно, личное счастье отнюдь не всегда жестко связано с материальным достатком или политическим режимом (хотя в принципе тут нельзя отрицать корреляцию, причем двойную: благосостояние тоже ведь зависит от типа власти).
Навіны
Пракурор патрабуе падсудным па 2 гады абмежавання волі
Працягваецца суд над трыма абвінавачанымі ў “справе 14-ці”: Паўлам Вінаградавым, непаўналетнім Максімам Дашуком і прадпрымальнікам Міхаілам Субачам. Пракурор Лук'янаў запатрабаваў усім тром абвінавачаным абмежаваньня волі на два гады без накіраваньня ў спэцкамэндатуру.
Адвакаты папрасілі суд апраўдаць усіх падсудных. На іх думку, папярэдняе сьледзтва не прадставіла дастатковых доказаў віны.
Аналітыка
После драки. Выборы в Грузии
Ошеломительную победу на парламентских выборах партия Саакашвили праздновала скромно. Ни президента, ни масштабных торжеств в главном штабе «Национального движения» не было. Ночной Тбилиси не рассекали машины с крестоносными флагами, как это было, например, после президентских выборов. Фанаты Саакашвили мирно сидели у телевизоров, смотрели футбол, болели за «Манчестер». («Челси» здесь считают российской командой.)
Супраціў у свеце
Нищета в ЮАР вызвала массовые беспорядки
Две недели погромов и террора вынудили африканских иммигрантов тысячами покидать Южную Африку. На родину вернулись более 26 тысяч мозамбикцев, которые больше других пострадали в погромах в трущобах вокруг южноафриканских мегаполисов.
Накануне стало известно о полусотне погибших и 17 тысячах ставших беженцами из-за нападений.
Фотаздымкі
Навіны
Пачаўся суд над абвінавачваемі па "справе 14-ці"
У судзе Цэнтральнага раёну Менску судзяць абвінавачаных у крымінальнай справе, якую празвалі “справаю 14-ці”: Аляксандара Баразенку, Паўла Вінаградава, Максіма Дашука і Міхаіла Субача. Падчас працэсу супрацоўнік ДАІ Аляксандар Субач заявіў у судзе, што трох абвінавачаных бачыць упершыню.
Былі дапытаныя яшчэ два супрацоўніка ДАІ.
Навіны
Андрэя Кіма пераводзяць у Бабруйскую калонію
Аб гэтым паведамілі маці Андрэя, калі яна спрабавала перадаць сыну перадачу на СІЗА. Новы адрас, па якім Андрэю можна будзе даслаць ліст, ёй не сказалі.
Касацыйная скарга па крымінальнай справе Кіма была пададзена 2 траўня, але паколькі суддзя знаходзіцца ў адпачынку, разгляд скаргі перанесены на чэрвень, паведаміла адвакат Андрэя Кіма Тамара Сідарэнка.
Навіны
Напярэдадні саміту Пуцін ізноў шантажуе Беларусь
Напярэдадні саміту кіраўнікоў урадаў СНД у Менску «крыніца ў расейскім урадзе» распаўсюдзіла інфармацыю, што Расея гатовая абмеркаваць новы льготны крэдыт для Беларусі на аплату газу, але ўзамен прапануе падзяліцца з расейскімі інвэстарамі чарговай порцыяй прывабных актываў, на гэты раз — прадпрыемствамі машынабудаваньня. У фармулёўцы расейскага ўраду, «Беларусь здолела б пераадолець нэгатыўныя наступствы росту цэнаў, калі б пашырыла супрацу з РФ ва ўсіх сфэрах».
Навіны
Суд па "справе 14-ці" перанесены
Суд над трыма абвінавачанымі ў “справе 14-ці” перанесены на 26 траўня. Ні самі абвінавачаныя, ні некалькі дзясяткаў чалавек, якія сабраліся каля будынку суду Цэнтральнага раёну Менску на знак салідарнасьці зь імі, ні нават адвакаты абвінавачаных не даведаліся пра прычыну пераносу судовага паседжаньня.
Назіральнікі прычынай пераносу суду лічаць нежаданьне ўладаў, каб падчас правядзеньня саміту ў цэнтры сталіцы быў заўважаны натоўп людзей каля будынку суду ў атачэньні спэцназаўцаў.
Акцыі
Акцыя салідарнасці з арыштаванымі
Сёння зранку бунтаўцы правялі акцыю салідарнасці з арыштаванымі 15-га траўня Глебам Курцовым і Яраславам Сцешыкам.
На плоце, што абкружае будынак Цэнтральнага РУУС, былі вывешаныя нацыяльнальны бел-чырвона-белы і бунтаўскі сцягі, а таксама фота арыштаваных хлопцаў з подпісам "Свабоду палітвязням! Ганьба халуям рэжыму!". Менавіта ў гэтай установе іх "аформілі" як злосных мацяршчыннікаў.
Фотаздымкі
Навіны
Сёння з Акрэсціна выходзяць Глеб Курцоў і Яраслаў Сцешык
Сёння прыкладна ў 18:30 - 19:00 (хто можа, прыходце к 18:00) са спецпрыёмніка на Акрэсціна пасля 5 сутак арышту выходзяць бунтавец Глеб Курцоў і пазаштатны карэспандэнт газеты "Наша Ніва" Яраслаў Сцешык. Нагадаем, што хлопцы былі затрыманыя 15 траўня падчас акцыі "Ўсе дыктатары падобныя".
Заклікаем усіх неабыякавых прыйсці падтрымаць хлопцаў (шампанскае забяспечана)!
Акцыі
Далучайся!
Не па мне ЛУКАвы бруд
і жыццё без змен.
лепей ужо пайду ў БУНТ,
чым загніваць у БРСМ!
Слова - за слова!
Паўстаў - змагайся!
Яшчэ не ў Бунце?
Дык ДАЛУЧАЙСЯ!
Навіны
Лукашенко готов отдать МАЗ российскому олигарху Дерипаске?
Александр Лукашенко считает перспективной реализацию совместных проектов с ОАО "Русские машины", в частности, с участием "Минского автомобильного завода": "Мне давно известны ваши предложения и интерес российских компаний к нашему машиностроению. Это естественно, нам надо вместе работать, чтобы получать наибольшую выгоду от наших совместных проектов, чтобы мы смогли противостоять в этой жесткой конкуренции".
Навіны
Жахі "рэканструкцыі" нясвіжскага палацу
Прапануем вашай увазе інтэрв'ю з Уладзімерам Папругай. Ён - архітэктар, былы галоўны дзяржаўны інспэктар па ахове спадчыны Менгарвыканкаму, гадаванец ICCROM (міжнароднай інстытуцыі, створанай пад патранатам ЮНЭСКА ў 1959 у Рыме як галоўны мэтадычны цэнтар для кансультаваньня апошняй ў дачыненьні да гісторыка‑культурнай спадчыны), ляўрэат Прэміі прафсаюзаў БССР у галіне архітэктуры.
Фотаздымкі
Супраціў у свеце
Андыжан. Гісторыя гораду, што перажыў трагедыю
Год назад, У ноч з 12 на 13 траўня 2005 году на цэнтральнай плошчы ўзбэцкага гораду Андыжан вайскоўцы стралялі ў безабаронны натоўп дэманстрантаў. Загінулі сотні людзей. Дакладныя абставіны падзеяў дагэтуль застаюцца невядомыя.
У ноч на 13 траўня ўзброеныя людзі захапілі будынак гарадзкой адміністрацыі узбэцкага гораду Андыжан, напалі на вайсковы гарнізон і турму, захапілі зброі і вызвалілі зьняволеных.
Фотаздымкі
Аналітыка
Выбары ў ЗША: who is who?
У ЗША бушуюць перадвыбарныя жарсьці. Хоць ужо засталіся за спіной і большасьць праймэрыз (уключаючы так званы супэраўторак) і большасьць кандыдатаў зьнялося з гонкі, у партыі дэмакратаў назіраецца бязьлітасная барацьба паміж двума магутнымі кандыдатурамі. Разгледзем хто ёсьць хто:
Пачнем з Хілары Клінтан, жонкі 42-га прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана, які запомніўся ўсім нам сваімі музычнымі талентамі.
Акцыі
Учора прайшла традыцыйная акцыя Салідарнасці
На Кастрычніцкай плошча сабралася 60 чалавек. Абсалютна кожны трымае ў руках партрэт палітвязьня -- Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча, а таксама партрэтамі зьніклых грамадзкіх дзеячаў: Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Дзьмітрыя Завадзкага.
Як заўжды, АМАП выцясніў людзей з плошчы. Аднак сутычак не было.
Фотаздымкі
Акцыі
Прысуды ўдзельнікам учорашняй акцыі
Толькі ў 18:00 пачаліся суды над удзельнікамі нашай учорашняй акцыі.
Хлопцаў звінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Бунтаўцу Глебу Курцову і пазаштатнаму карэспандэнту "Нашай Нівы" Яраславу Сцешыку далі па 5 сутак арышту.
Затрыманага ўчора бунтаўца Зміцера Е. адпусцілі без складання пратакола. Магчыма, хлопца ўратавала пасведчанне "намеснік дырэктара" адной з даволі вядомых менскіх фірмаў, што яны знайшлі ў асабістых рэчах.
Фотаздымкі
Навіны
“Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы
Гэта чарговы лагічны крок пасля таго, як прадмет пачалі выкладаць па-руску. Курс “Гісторыі Беларусі” ў нашых школах выкладацца больш не будзе. У праекце вучэбнага плана на наступны год напісана проста – “гісторыя”. Для новага прадмета рыхтуецца і адмысловы падручнік.
Такую інфармацыю пацвердзіла Еўрарадыё намесніца начальніка упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Валянціна Маеўская.
Навіны
Сёння - суды над удзельнікамі бунтаўскай акцыі
Сябры, увага.
Сёння пройдуць суды над затрыманымі ўчора ўдзельнікамі акцыі "Ўсе дыктатары аднолькавыя". Ноч затрыманыя правядуць у Цэнтральным РУЎСе ў "абязьянніку".
Заклікаем усіх неабыякавых прыйсці 16 чысла к 10:00 да будынку суда Цэнтральнага раёну Менска (Кірава, 21, былы будынак ліцэю імя Якуба Коласа) і падтрымаць нашых паплечнікаў. Праяві салідарнасць у Дзень Салідарнасці!
Акцыі
Затрыманні падчас акцыі БУНТ'у ў Менску
Сёння прыкладна ў 19 30 падчас акцыі "Ўсе дыктатары аднолькавыя" ля гандлёвага дому "Няміга" амапаўцамі былі затрыманыя некалькі актывістаў БУНТ'у і журналіст "Нашай Нівы" Яраслаў Сцешык. У дадзены момант іх тэлефоны недаступныя.
Маладыя людзі праводзілі апытанне. Мінакам прапаноўвалася даць адказ на пытанне "Ці падобныя гэтыя людзі?", ацаніўшы характэрныя партрэты дыктатараў Гітлера, Сталіна, Лукашэнкі: з дзецьмі, у вайсковых строях і інш.
Фотаздымкі
Гісторыя
Лукашэнка – латвійскі агент
У размовах пра характар сёньняшняй улады ў Беларусі непазьбежныя пытаньні – адкуль гэтыя людзі паходзяць і з кім у гісторыі сябе атаясамліваюць. Выснова атрымліваецца парадаксальная. Паходзіць большасьць намэнклятуры з тых сем’яў, што пацярпелі ад сталінскіх рэпрэсіяў, а атаясамліваюць яны сябе з тымі, хто гэтыя рэпрэсіі ажыцьцяўляў. Інфармацыя пра рэпрэсаваных па-ранейшаму закрытая ў архівах КГБ, але стакроць глыбей хаваецца тамсама інфармацыя пра тых, хто рэпрэсаваў.
Аналітыка
Тени белорусской приватизации
Теневая финансовая деятельность режима Лукашенко всегда являлась одним из самых тщательно охраняемых табу. Попытки независимых экспертов и политических сил пролить свет на источники финансирования и точки приложения капиталов правящей в Беларуси политической команды привели к промежуточному выводу: режим финансируется исключительно за счет реэкспорта российских энергоносителей и вооружений и распродажи остатков советского военного потенциала бывшего Белорусского военного округа.
Навіны
Сербы опять показали России ее место
В парламентских выборах в Сербии победу одержал проевропейский блок "За европейскую Сербию" президента страны Бориса Тадича.
Но ни президентская коалиция, ни радикалы не получили большинства мест в парламенте страны и потому лишены возможности сформировать правительство в одностороннем порядке.
Фотаздымкі
Навіны
Станцыя мэтро «Кастрычніцкая» 1 чэрвеня зачыняецца на рамонт
Станцыя Менскага мэтрапалітэну «Кастрычніцкая» зачыняецца 1 чэрвеня бягучага года на рэканструкцыю перасадачнага вузла. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік КУП «Дырэкцыя па будаўніцтве Менскага мэтрапалітэну» Васіль Жыбуль.
"Для правядзення рэканструкцыі перасадачнага вузла "Кастрычніцкая-Купалаўская" станцыя "Кастрычніцкая" будзе зачыненая для пасадкі і высадкі пасажыраў.
Навіны
Лукашэнка спрабаваў узброіць FARC
Згодна з інфармацыяй гішпанскай газэты El Pais, вэнэсуэльскі прэзыдэнт Уга Чавэс спрабаваў узброіць калюмбійскіх паўстанцаў з дапамогай Беларусі. Гэтыя меркаваньні заснаваныя на дакумэнтах, знойдзеных у кампутары забітага FARCаўскага лідэра. El Pais цытуе е-мэйл Івана Маркеса, лідэра Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калюмбіі (FARC), датаваны 8 лютага, у якім гаворыцца, што Чавэс разглядаў зь беларускімі ўладамі магчымасьць прадстаўленьня зброі FARC.
Гісторыя
Адзін з найвядомейшых пастановачных здымкаў
На пажарышчы Райхстагу фотакарэспандэнт лейтэнант Халдзей угаварыў знаёмага папазаваць на даху са сьцягам. Здымак зрабіўся адначасова й сымбалем паразы нацысцкай Нямеччыны, і савецкае перамогі.
8 траўня ў Бэрліне адчынілася вялікая рэтраспэктыўная выстава найбуйнейшага савецкага фотажурналіста ХХ стагодзьдзя Яўгена Халдзея, прымеркаваная да гадавіны заканчэньня вайны.
Фотаздымкі
Гісторыя
Паўстанне 1863-64 на Меншчыне
Паўстанне 1863–1864 гг. у Беларусі было разрозненым, складалася з соцень асобных выступленняў, выбухаў, сутычак. і сапраўдных бітваў. Быў паўстанцкі ўрад, быў генеральны план паўстання, але практычна на тэрыторыі Беларусі існавалі дзесяткі цэнтраў, якія праводзілі сваю палітыку і сваё кіраўніцтва. Гэта адбывалася часткова таму, што паўстанне пачалося раней прызначанага тэрміну і план не мог быць распрацаваны да тонкасцей, часткова таму, што некаторыя сувязі не паспелі наладзіцца або губляліся ў працэсе самога паўстання.
Навіны
Студэнта ЕГУ Алега Грубіча не выпускаюць за мяжу
Студэнт 1 курсу факультэту Гісторыі Беларусі і культурнай антрапалогіі Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэту Алег Гурбіч прыехаў з Вільні ў Менск на сьвяты, аднак выехаць назад ня здолеў. Памежнікі зьнялі яго з цягніка без тлумачэньня прычынаў і 5 гадзінаў прымусілі чакаць, пасьля чаго адправілі ў Менск для далейшага высьвятленьня абставінаў.
Вярнуўшыся дадому, студэнт накіраваўся ў райаддзел міліцыі, каб даведацца, па якой прычыне яму адмоўлена ў выездзе за мяжу.
Навіны
Аляксей Шыдлоўскі: Дзёньнік азылянта, альбо Ўцёкі ў нікуды
Піша былы палітвязень Аляксей Шыдлоўскі, які папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі і атрымаў адмову.
Падзеі апошніх пяці месяцаў кардынальна зьмянілі прыярытэты ў маім жыцьці. За гэты час, які падаецца мне ня месяцамі, а доўгімі гадамі, я пасьпеў даведацца пра асабістасьці людзкога характару больш, чым у турме, чым у падпольлі, чым за ўсё папярэдняе існаваньне.
Навіны
У палітвязняў Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча праблемы са здароўем
Актывіста Андрэя Кіма перавялі пазаўчора з турэмнага шпіталя зноў у менскі сьледчы ізалятар, паведаміла маці вязьня Тацяна Кім. Дзяжурны ізалятара, які гэта пацьвердзіў, не сказаў, у якім стане здароўя вярнулі Андрэя Кіма.
Болей за два тыдні таму актывіста паклалі ў шпіталь з захворваньнем вачэй. 7-га траўня Тацяна Кім бачылася з сынам у шпіталі. Жанчына кажа, што сын не выглядаў ужо цалкам здаровым. “Лепш сталі вочы, але я лічу, што яшчэ не зусім паправіліся.
Акцыі
Бунтаўцы з Бабруйску павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі
9 траўня ў Бабруйску падчас святочных мерапрыемстваў на плошчы Перамогі актывісты БУНТ'у павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі - дарылі кветкі, паштоўкі. Трэба адзначыць, што дзядулі і бабулі вельмі прыязна ставіліся да беларускай мовы, выказвалі словы падзякі, ціснулі руку.
Можна па-рознаму адносіцца да мэтазгоднасці той вайны, разважаць адно аб змене акупацыйных рэжымаў і выкарыстанні ўладамі жыццяў простых людзей.
Фотаздымкі
Аналітыка
Расія Мядзьведзева
Улада ад Пуціна пераходзіць да дуумвірату Пуціна і Мядзьведзева. Хто трымае рэальную ўладу ў сёньняшняй Расіі? На каго яна абапіраецца? Як функцыянуе? Пра групу бізнэсоўцаў-сілавікоў, рэшткі «Сям'і», групу «сапраўдных чэкістаў» і іншыя сілы, ад якіх будзе залежаць Мядзьведзеў, піша Эндру Ўілсан.
Прапануем Вашай увазе скарочаны варыянт аналізу, які быў цалкам надрукаваны ў №4 часопісу «ARCHE».
Акцыі
Фота са "Звитяги-2008"
Актывісты БУНТ'у прынялі ўдзел у спартова-патрыятычнай гульні "Звитяга", арганізаванай украінскай моладзевай арганізацыяй "Нацыянальны Альянс". На фота - прыезд удзельнікаў на месца і інструктаж камандзіраў.
Фотаздымкі
Навіны
БРСМ займётся геями
4 мая в Гомеле прошёл семинар по защите прав человека представителей ЛГБТ-сообщества. Помимо активистов из разных городов Беларуси, в нём принял участие секретарь БРСМ ГГУ им. Ф. Скорины, скандально известный Роман Мандрыкин.
Бурная общественная деятельность Романа также не прошла незамеченной в Гомеле и регионе. В 2003-2004-х он назойливо предлагал свои услуги оппозиционным лидерам Гомеля и Минска, обещая создать в своём родном городе Речица структуры.
Акцыі
Адбылася спартова-патрыятычная гульня "Звитяга"
Актывісты БУНТ'у прынялі ўдзел ва ўкраінскай спартова-патрыятычнай каманднай гульні "Звитяга" ("Перамога").
Рэалізацыю мерапрыемства забяспечыла ўкраінская моладзевая грамадская арганізацыя "Національний Альянс". Табараванне адбывалася з 1 па 4 траўня ў лясным масіве Валынскай вобласці, агулам у гульні прынялі ўдзел каля 200 чалавек з усёй Украіны.
Акцыі
Свіная галава для міністра інфармацыі
На сталічным Галоўпаштамце сьвіная галава была загорнутая ў газэты “Советская Белоруссия" і дасланая на адрас Міністэрства інфармацыі. Так незвычайна вырашылі павіншаваць міністра Уладзімера Русакевіча з Сусьветным днём свабоды прэсы актывісты МБНФ.
Так, у часы ВКЛ самых лепшых ваяроў было прынята ўзнагароджваць сьвінымі галовамі – гэта быў сымбаль мужнасьці і адвагі. "Спадар Русакевіч таксама прадэманстраваў вялізныя здольнасьці ў справе ліквідаваньня незалежнай прэсы.
Фотаздымкі
Навіны
«Валадарку» пачалі расфарміроўваць
Міжведамасная камісія перадала ва ўрад прапановы наконт перамяшчэння следчага ізалятара № 1 і рэканструкцыі Пішчалаўскага замка ў Мінску. Нагадаем, такое даручэнне было дадзена камісіі, створанай яшчэ ў 2005 годзе з прадстаўнікоў міністэрстваў культуры, фінансаў, эканомікі, Мінгарвыканкама, іншых структур, прэм’ер‑міністрам Сяргеем Сідорскім пасля таго, як 20 красавіка абвалілася адна з чатырох вежаў Пішчалаўскага замка.
Навіны
ЗША: санкцыі застаюцца без кампрамісаў
Пра гэта намесьнік дзяржсакратара ЗША Дэйвід Мэркель заявіў у інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода.
Наконт выгнаньня зь Менску 10 амэрыканскіх дыпляматаў пакуль Вашынгтон выказаўся толькі вусна. Аднак намесьнік дзяржсакратара ЗША Дэйвід Мэркель, адказны за дачыненьні зь Беларусьсю, Расеяй і Ўкраінай, лічыць, што Вашынгтон можа штосьці дадаць да тых санкцыяў, якія ўжо былі ўведзеныя да Беларусі з-за масавых парушэньняў правоў чалавека беларускімі ўладамі.
Акцыі
Хваля бунтаўскай агітацыі ў Баранавічах
На выходных актывісты БУНТ'у з Баранавіч правялі распаўсюд друкаванай прадукцыі. Былі распаўсюджаныя флаеры з Маніфестам руху, улёткі і налепкі з заклікамі "Хопіць чакаць - дзейнічай!" і "Ніякіх шанцаў рэжыму!". Асноўная частка прадукцыі раздавалася мэтанакірава ў рукі патэнцыйным актывістам супраціву - у месцах збору моладзі.
Акрамя таго, на сценах баранавіцкіх будынкаў і плытоў з'явіліся графіці на сацыяльную тэматыку і выявы з беларускім гербам "Пагоня".
Фотаздымкі
Навіны
Мікалая Статкевіча пакаралі 10-цю суткамі
Старшыню БСДП «Народная Грамада» Мікалая Статкевіча асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Нагадаем, што ўчора каля Нацыянальнай бібліятэкі было затрымана каля 30 чалавек, якія прыйшлі на мітынг дзяржаўных праўсаюзаў са сцягамі Еўразвязу. Усе, акрамя Статкевіча, учора былі адпушчаныя.
Навіны
Небяспечны прэцэдэнт
Менскі гаспадарчы суд прыняў рашэньне прызнаць сайт www.ucpb.org уласнасьцю Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Яшчэ мінулым летам на інтэрнэт‑партал у суд падала юрыдычная група «Аргументъ». Прычына — публікацыя на сайце артыкулу «Сям’я» робіць бізнэс. Пад надзейным дахам дзяржавы». На думку пазоўнікаў, артыкул наносіў шкоду дзелавой рэпутацыі таварыства і яго заснавальніка Андрэя Леанідавіча Козіка, сына старшыні ФПБ.
Акцыі
Першамай не для ўсіх: затрыманні на афіцыйным мітынгу ў Менску
Сёння ля Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску адбыўся афіцыйны прафсаюзны мітынг з нагоды Свята працы. Як толькі ў натоўпе з'явіліся еўразвязаўскія сцягі, наляцелі амапаўцы, пачалі затрымліваць людзей і рваць сцягі. Нікалай Статкевіч паспеў праз мегафон выступіць з невялікай прамовай, пасля чаго таксама быў з прымяненнем фізічнай сілы запханы ў міліцэйскі аўтобус. Пры затрыманні амапаўцы разбілі галаву моладзеваму актывісту Міхаілу Сяргейцу.
Фотаздымкі
Аналітыка
Олег Аронсон: Бунт ненасилия
Революция невозможна. В современную эпоху новых медийных технологий, революция в ее традиционном понимании невозможна.
Кино и телевидение мобилизуют массы людей куда более эффективно, нежели любая "революционная ситуация". Не надо забывать, что само понимание "революционной ситуации" есть часть партийной риторики, призванной мобилизовать массу, сделать из нее фиктивного субъекта исторического процесса.



