20:08 06.09.2008
У Менску адбыўся матч Расея-Грузія (фота, відэа)

У пятніцу ў Мінску адбыўся матч паміж юнацкімі зборнымі Грузіі і Расіі. Пасля вайны ў Паўднёвай Асэтыі менавіта сталіца Беларусі была абраная нейтральнай краінай дзеля правядзенні гэтай гульні. Аднак сапрўднага “нейтраалітэту” не атрымалася.
За дзве гадзіны да пачатку матчу ўлады пачалі звазіць да стадыёна “Трактар” на “замоўных” аўтобусах моладзь з БРСМ. На уваходзе на стадыён функцыянеры раздавалі ім афіцыйныя беларускія і расійскія сцягі. Некаторым дасталіся таксама некалькі грузінскіх сцяжкоў. Гэтыя “балельшчыкі” павінны былі зклікаць да сяброўства паміж Грузіяй і Расіяй. Тым, каму не далі сцяжкоў, дасталіся плакаты з надпісамі: ”Беларусь і Расія – сяброўства на стагодзі”, “Спорт і Мір”. Аднак пераканаўчую большасць гэтая група ўсё ж балела за расіян У дадатак да гэтага цэлы сектар стадыёна быў адведзены расійскім балельшчыкам. Якія у майках – “Я- рускі” ці “Я люблю Маскву” – увесь матч скандыравалі “Слава Расіі!” ды іншыя шавіністычныя лозунгі ”.
Што тычыцца балельшчыкаў грузінскай зборнай, то іх назбіралася каля пяці дзесяткаў. Сярод іх былі і беларусы. Каб патрапіць у гэты сектар шмат каму з іх прйшлося 20 хвілінаў угаворваць супрацоўнікаў міліцыі прапусціць іх на стадыён з грузінскімі сцягамі і ў майках з гербам і сцягам Грузіі.
Сама гульня атрымалася не вельмі цікавай, але багатай на галы. Расіяне былі значна мацней сваіх сапернікаў і перамаглі з лікам 4:0. Матч праходзіў ва ўмовах павышаных мераў бяспекі. Разам з простым міліцыянтам за парадкам на трыбунах сачылі амапаўцы. Аднак іх дапамога не спатрэбілася. Ніякіх сутычак паміж бакамі ні на футбольным полі, ні за яго межамі не адбылося.
Відэа
Паводле радыё Рацыя. Фота Наша Ніва














Каментарыі (2)
16.09.2008 12:24
Cаромеюся спытаць, але у Менску сколькі стадыёнаў? Нешта не верыцца, што на такім можно праводзіць міжнародныя матчы.
16.09.2008 13:03
2 rudoborodiy :
у менску багата пляцовак. самая "крутая" - стадыён "дынама". ён адпавядае ўсім міжнародным стандартам. гэты матч адбыўся на стадыёне "трактар". ты правільна заўважыў, што выглядае ён, мякка кажучы, не вельмі.............знаходзіцца, да таго ж, у спальным раёне ў лесапарку :=)
чаму вырашылі рабіць менавіта там - не ведаю.
Дадаць каментарый