14:07 25.09.2008
Ужо 7% выбарцаў прагаласавалі датэрмінова
У датэрміновым галасаваньні на выбарах дэпутата палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу 23 і 24 верасьня ўзялі ўдзел 7 % выбарцаў. Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
На Берасьцейшчыне датэрмінова прагаласавалі 6,3% выбарцаў, на Віцебшчыне — 8,3%, у Гомельскай вобласьці — 7,7%, Гарадзенскай — 5,8%, Менскай — 7,5%, Магілёўскай — 7,3%, і ў Менску — 6,2%.
БЕЛТА




Дадаць каментарый