14:10 13.07.2009

Дубскага перавялі ў Бабруйскае СІЗА

Актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Арцёма Дубскага перавялі ў Бабруйскае СІЗА. Пра гэта паведаміў дзяжурны асіповіцкай міліцыі.

У следчым ізалятары юнак будзе знаходзіцца да перагляду крымінальнай справы вышэйшымі інстанцыямі.

Нагадаем, фігурант «справы 14‑ці» А.Дубскі асуджаны на 1 год калоніі агульнага рэжыму за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня.


Радыё Свабода

Дадаць каментарый