14:05 29.07.2009
Малдова: Грамадзянак Беларусі звінавацілі ў падрыхтоўцы беспарадкаў
Улады краіны, дзе сёння адбываюцца выбары, дэпартавалі трох жыхарак Магілёва. Аксана Закрэўская, Аксана Самуйлава ды Тацяна Каралёва цяпер знаходзяцца ў Адэсе.
Усе яны — сябры магілёўскага незарэгістраванага аб’яднаньня «Модэс (моладзевыя дэмакратычныя сілы), якія вялі маніторынг выбарчай сітуацыі ў Малдове.
«Нас звінавацілі ў фінансаванні малдаўскай апазіцыі і ў арганізацыі беспарадкаў сёлета 7 красавіка, на мінулых выбарах. Учора каля 17‑й у нумар гатэлю, дзе мы жылі, прыйшлі васьмёра супрацоўнікаў эміграцыйнай службы. Яны заявілі, што нас няма ў іх кампутарнай базе. У камісарыяце мы напісалі тлумачэнні. Яны доўга нешта высвятлялі. У камісарыяце нас трымалі да гадзіны ночы. Потым прымусілі пакінуць тэрыторыю Малдовы. У нас забралі тэлефоны, і мы нікому не маглі патэлефанаваць. Цяпер мы ў Адэсе. Нам забаронена ўяжджаць у Малдову на працягу чатырох гадоў», — паведаміла Аксана Закрэўская.
Перавыбары ў парламент у Малдове пачаліся ў сераду раніцай.
Наша Ніва, Радыё Свабода




Каментарыі (4)
30.07.2009 14:00
И правильно сделали власти Республики Молдова, а что вообще делали могилёвчанки в Кишенёве? Как сообщили в новостях по ТВ, что чтобы голосовали за молдавскую оппозицию давали таким людям по 200 леев, а это уже беспредел, не демократия, народ должен самостоятельно, сам выбрать, вот где истинная демократия. Само слово "демократия" переводится как власть народа и для народа. Так что не нужно так грубо вмешиваться.
30.07.2009 21:29
На адным з белардаўскіх парталаў з'явіўся артыкул пра назіральнікаў, якіх таксама выслалі з Малдовы http://rechyca.belarda.org/index.php?mod...
А для 10464 я хочу пажадаць, калі ў нашай краіне зноў будуць выбары, падайдзіце да назіральнікаў з СНД да і скажыце ім тое самае- "Чаго вы сюды прыперліся, у нас дэмакратыя і народ сам будзе выбіраць без вашай дапамогі" - Цікава будзе на вас тады паглядзець
30.07.2009 21:53
ХХХХ, вельмі цікавая інфармацыя, дзякуй!
12.08.2009 17:34
Понимаете, ХХХХ, в СНГ повсюду действуют "двойные стандарты", разве Вы этого не знаете? Навести порядок в СНГ можно разве что с помощью силы НАТО - разогнать бардак, беспредел и построить там новый мир с новыми порядками и законами, иначе СНГ никогда не выкорабкается из ямы. СНГ опутан коррупцией и прочим, как паутиной, как онкозаболеванием, поэтому без внешней помощи никак ему не выкорабкаться.
Дадаць каментарый