02:39 30.10.2009
Акцыі

Бел-чырвона-белыя сцягі на праспекце Незалежнасці (+відэа)

Дзесяткі сцягоў вывесілі на галоўным праспекце сталіцы актывісты «Еўрапейскай Беларусі». У Мінску абапал праспекту Незалежнасці, на адцінку ад вуліцы Макаёнка да аўтавакзалу «Маскоўскі», на ліхтарных слупах вісіць некалькі дзясяткаў бела-чырвона-белых сцягоў. Людзі на вуліцах узрушыліся, здымалі на мабільнікі, смяяліся. «Гэта што? Лукашэнка памёр?» -- спытаўся адзін хлопец другога ў прысутнасці карэспандэнта.

Фотаздымкі

19:00 26.10.2009
Акцыі

Шэсце на Дзяды дазволілі

1 лістапада КХП-БНФ праводзіць у Мінску традыцыйныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці продкаў «Дзяды».

Заяўнікі атрымалі дазвол Мінгарвыканкама на правядзенне акцыі. Удзельнікі шэсця збяруцца ў 10:30 каля будынку Мінскага гадзіннікавага завода на праспекце Незалежнасці, 95.

14:33 22.10.2009
Аналітыка

Сіліцкі: З усіх беларусаў моладзь найменш жадае размаўляць па-беларуску

Беларусы паважаюць родную мову, але не хочуць на ёй размаўляць. Бо ставяцца да яе не як да асабістай каштоўнасці, а як да грамадска важнай справы, якую “заўжды робіць хтосьці, а я магу сачкануць”. Самае горшае стаўленне да мовы — сярод моладзі.

Пра гэта і іншае ў інтэрв'ю “Еўрарадыё” расказвае адзін з аўтараў даследвання “Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў: хто мы і якімі будзем”, сацыёлаг Віталь Сіліцкі.

20:43 20.10.2009
Навіны

Вядомыя даты прэзідэнцкіх выбараў і выбараў у Мясцовыя Саветы

Выбары прэзідэнта рэспублікі Беларусь пройдуць у пачатку 2011 году, а ў мясцовыя саветы дэпутатаў — у красавіку 2010. Такія тэрміны былі вызначаныя 20 кастрычніка падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнічкай ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.

18:09 17.10.2009
Акцыі

Жорсткі і хуткі разгон акцыі на Кастрычніцкай

Учора на Кастрычніцкай плошчы Менска каля 40 чалавек прынялі ўдзел у традыцыйнай акцыі салідарнасці з палітвязнямі і зніклымі палітыкамі і журналістамі.

Акцыя доўжылася толькі дзве хвіліны, пасля чаго была разагнаная спецназам з ужываннем грубай фізічнай сілы. 22 чалавекі былі адвезеныя ў РУУС Цэнтральнага раёна, адкуль былі адпушчаныя праз некалькі гадзінаў.

Фотаздымкі

16:28 14.10.2009
Акцыі

Украінскі "Нацыянальны Альянс" - за свабоду Дубскаму

Гэтымі днямі актывісты ўкраінскай моладзевай арганізацыі "Нацыянальны Альянс" правялі шэраг пікетаў з патрабаваннем вызваліць беларускага палітвязня Арцёма Дубскага. Акцыі адбыліся ў Львове, Палтаве, Калушы (Івана-Франкоўская вобласць).

Удзельнікі акцый у кайданках і з залепленымі скотчам вуснамі трымалі ў руках партрэты Арцёма Дубскага. Пад час акцый былі раздадзеныя ўлёткі з інфармацыяй аб сітуацыі ў Беларусі, а таксама праходзіў збор подпісаў у падтрымку беларускага палітвязня.

Фотаздымкі

22:58 11.10.2009
Навіны

Перапіс‑2009: чым ён нам пагражае

Ад 14 да 24 кастрычніка ў Беларусі пройдзе агульнарэспубліканскі перапіс насельніцтва.

Звесткі пра дэмаграфічны склад і сацыяльна‑эканамічны стан беларусаў, сцвярджае Мінстат, дапамогуць спланаваць шляхі далейшага развіцця краіны. Але тут, як і ў любой іншай шырокамаштабнай кампаніі, ёсць свае падводныя каменьчыкі, камяні і нават валуны.

22:43 08.10.2009
Навіны

Салдат будуць караць за партыйную прыналежнасць

У Беларусі мяркуецца ўвесці адказнасць для вайскоўцаў тэрміноввай службы за ўдзел у дзейнасці палітычных партый. Пра гэта заявіў міністр абароны Леанід Мальцаў 8 кастрычніка, адказваючы на пытанні журналістаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Мальцаў падкрэсліў, што грамадзяне, якіх прызываюць на ваенную службу, павінны прыпыніць сваё членства ў палітычных партыях і іншых арганізацыях, якія пераследуюць палітычныя мэты.

22:07 05.10.2009
Аналітыка

Результаты сентябрьского национального опроса НИСЭПИ

Предлагаем вашему вниманию статью, содержащую важнейшие результаты национального опроса, проведенного Независимым институтом социально-экономических и политических исследований (НИСЭПМ) в сентябре 2009 г. (опрошено 1505 чел., ошибка репрезентативности не превышает 3%).

18:46 04.10.2009
Навіны

БТ давяло тату Севярынца да інфаркту (+ Відэа)

Віцебскі журналіст Кастусь Севярынец трапіў у лякарню з вострым сардэчным прыступам. Дактары паставілі дыягназ «інфаркт». Паводле ягонай жонкі Тацяны Севярынец, спадар Кастусь апошнімі днямі дужа нэрваваўся з прычыны тэлеперадачы пра іхнага сына, Паўла Севярынца, паказанай на БТ 27 верасьня.

12:46 02.10.2009
Навіны

Рыбака раскрытыкавалі за фатаграфію з беларускім дыктатарам

Нарвежская прэса «выбухнула» шэрагам негатыўных артыкулаў у сувязі з абуральным пастом у блогу спевака.

Нарвежскі беларус Аляксандр Рыбак выставіў свой фотаздымак з Аляксандрам Лукашэнкам, які быў зроблены падчас двухдзённага візіту ў Менск. На фотаздымку Рыбак абдымае Лукашэнку і трымае вялікае палец уверх.