21:50 28.09.2009
Навіны

Палітпрызыўнік Яўген Скрабец прыме прысягу 8 кастрычніка

На вайсковую службу актывіста МФ гвалтоўна забралі 21 верасня. Прысяга адбудзецца 8 кастрычніка ў вайсковай частцы 83469 у Жлобіне. Пра гэта стала вядома сваякам Яўгена Скрабца.

19:10 28.09.2009
Навіны

Беларусаў заклікалі падчас перапісу пазначыць беларускую мову роднай

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі напісалі зварот да народа. Як гаворыцца ў звароце, праз некалькі дзён у Беларусі распачнецца чарговы перапіс насельніцтва. Адным з пунктаў у лісце апытанкі значыцца пытанне пра родную мову.

«Беларуская мова – неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага еўрапейскага народа.

22:12 24.09.2009
Навіны

З Юрыя Лявонава знялі ўсе абвінавачанні

З былога палітвязьня, ваўкавыскага прадпрымальніка Юрыя Лявонава зьнялі ўсе абвінавачаньні і спынілі супроць яго крымінальны перасьлед. Пастанову аб прыпыненьні справы адносна Юрыя Лявонава аб падпале дома міліцыянта падпісаў сьледчы з Галоўнай управы барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю Міністэрства ўнутраных спраў Віктар Клачко.

20:53 21.09.2009
Гісторыя

Дзень, калі плакаў Пазняк

19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі надаў Бел-Чырвона-Беламу Сцягу і гербу «Пагоня» статус дзяржаўных сімвалаў. Але перш чым прыгадаць падрабязнасці таго паседжання — колькі слоў пра даволі распаўсюджаны міф, звязаны з цяперашнім кіраўніком дзяржавы. Піша Сяргей Навумчык.

Фотаздымкі

18:00 17.09.2009
Акцыі

Пратэсты ў Вільні супраць дыктатуры ў Беларусі

Учора ў Вільні неабыякавыя грамадзяне Літвы, а таксама мясцовыя беларусы зладзілі некалькі акцый пратэсту супраць дыктатуры ў Беларусі.

Пікетам сустаркалі картэж Лукашэнкі ля літоўскай Прэзідэнтуры. Удзельнікі акцыі заявілі, што яны выступаюць за наладжванне партнёрскіх сувязей з суседняй краінай, аднак пратэстуюць супраць парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

Фотаздымкі

23:47 16.09.2009
Навіны

Лукашэнка з Грыбаўскайтэ «пра ўсё дамовіліся»

Сёння літоўскія палітыкі вырашылі праявіць салідарнасць з беларускім народам. Дзеля гэтага яны запрасілі ў Вільню дыктатара Лукашэнку.

Лукашэнка ўпершыню за шмат гадоў змог наведаць Еўрапейскі Звяз. На запрашэнне прэзідэнта Літвы ён адкрывае выставу «Беларусь ЭКСПА 2009» у Вільні. Раней за фальсіфікацыі вынікаў выбараў і рэферэндумаў, а таксама парушэнні правоў чалавека беларускаму кіраўніку быў забаронены ўезд у краіны ЕЗ.

Фотаздымкі

21:25 16.09.2009
Акцыі

Акцыя на Кастрычніцкай ізноў скончылася затрыманнямі

Сёння з нагоды гадавіны знікнення Ганчара і Красоўскага дэмакратычныя актывісты зладзілі акцыю салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы. Аднак ужо праз дзесяць хвілін ад пачатку акцыі спецназаўцы пачалі зацягваць людзей у аўтобусы. Агулам было затрымана і адвезена ў Цэнтральны РУУС некалькі дзесяткаў чалавек. Праз тры гадзіны ўсіх затрыманых адпусцілі, узяўшы ў некаторых адбіткі пальцаў.

Фотаздымкі

14:15 16.09.2009
Акцыі

Сёння ўвечары «Ланцуг неабыякавых людзей»

16 верасня а 18:00 з нагоды дзесятай гадавіны знікнення Ганчара і Красоўскага апазіцыя ладзіць акцыю салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы. Акцыя будзе праводзіцца ў традыцыйным фармаце «Ланцуга неабыякавых людзей» з партрэтамі зніклых.

Сярод іншых на акцыю запрошаныя дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі 12 і 13 скліканьняў, сваякі зьніклых, актывісты апазыцыі.

15:06 11.09.2009
Навіны

У Вілейцы зьнішчылі крыжы на месцы расстрэлу Лапіцкага

У чацьвер прадстаўнікі ўладаў зьнішчылі тры крыжы на месцы расстрэлу кіраўніка пасьляваеннага антыкамуністычнага падпольля на Смаргоншчыне і Мядзельшчыне Расьціслава Лапіцкага – паведамляе сайт Vialejka.org.

Крыжы былі ўстаноўленыя 1 верасьня, а 9 верасьня, у сераду, асьвечаныя. Да таго, як грамадзкія актывісты паставілі крыжы, на месцы расстрэлу Расьціслава Лапіцкага стаяў памятны камень, але ён таксама быў зьнішчаны.

01:26 11.09.2009
Акцыі

Карнікі (фота, відэа)

Арыштаваным удзельнікам акцыі 9 верасня яны казалі: «Мы – карная арганізацыя!».

Ну што ж, за сваю нялёгкую гісторыю Беларусь перажыла нямала карнікаў. Перажыве і гэтых. Мы ж пакуль дададзім у Чорны спіс.

Фотаздымкі

21:45 09.09.2009
Акцыі

У Мінску жорстка разагналі акцыю пратэсту супраць уводу расійскіх войскаў (фота, відэа)

Сёння апазіцыя паспрабавала правесці на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Мінску акцыю пратэсту супраць уводу расійскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Расійскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у сумесных вучэннях "Захад-2009".

На пачатку акцыі на плошчы было каля 40 чалавек. Яшчэ да таго былі затрыманыя 7 чалавек, у тым ліку Зміцер Дашкевіч, Зміцер Каспяровіч, Алесь Макаеў.

Фотаздымкі

13:35 07.09.2009
Навіны

Партыю БНФ узначаліў малады

33-гадовы Аляксей Янукевіч атрымаў 174 галасы дэлегатаў. Лявону Баршчэўскаму не дапамаглі апеляцыі да падтрымкі Пазняка.

Усяго на XII з’езд Партыі БНФ у Дом культуры МТЗ з’ехалася 326 чалавекі. Над сцэнай зноў, як і на Кангрэсе Міколы Статкевіча, вісеў чырвона‑зялёны сцяг. Здымаць яго строга забаранілі.

13:59 05.09.2009
Гісторыя

Самая слаўная перамога беларусаў

8 верасня 1514 года нашы продкі перамаглі ў Аршанскай бітве — адной з найбольшых у Еўропе баталіяў Сярэднявечча.

8 верасня 1992 года ў Мінску, на плошчы Незалежнасці, група беларускіх афіцэраў прыняла прысягу на вернасць Беларусі. Гэта быў, хутчэй, сімвалічны крок, аднак ён быў важны, каб падштурхнуць постсавецкія ўлады да актывізацыі тварэння Беларускага войска.

15:48 03.09.2009
Супраціў у свеце

Афіцэры Піначэта адкажуць за рэпрэсіі

У Чылі арыштаваныя 129 былых саратнікаў дыктатара Аўгуста Піначэта. Супраць іх узбуджана крымінальная справа па абвінавачванні ў масавым парушэнні правоў чалавека. Адстаўныя афіцэры тайнай паліцыі абвінавачваюцца ў гвалтоўных выкраданнях і забойствах камуністаў-апазіцыянераў, здзейсненых трыццаць гадоў таму.

23:13 02.09.2009
Навіны

У ЗША прадухілі чарговы выпадак махлярства на беларускай справе

Яшчэ адзін беларус асуджаны судом штата Вірджынія за махлярства з візамі. 1 верасня амерыканскае выданне The Virginian-Pilot паведаміла пра тое, што суд штата Вірджынія асудзіў 27-гадовага Пятра Баравіка на пяць гадоў пазбаўлення волі.