23:47 16.09.2009

Лукашэнка з Грыбаўскайтэ «пра ўсё дамовіліся»

Сёння літоўскія палітыкі вырашылі праявіць салідарнасць з беларускім народам. Дзеля гэтага яны запрасілі ў Вільню дыктатара Лукашэнку.

Лукашэнка ўпершыню за шмат гадоў змог наведаць Еўрапейскі Звяз. На запрашэнне прэзідэнта Літвы ён адкрывае выставу «Беларусь ЭКСПА 2009» у Вільні. Раней за фальсіфікацыі вынікаў выбараў і рэферэндумаў, а таксама парушэнні правоў чалавека беларускаму кіраўніку быў забаронены ўезд у краіны ЕЗ.

Раніцай беларускі дыктатар сустрэўся з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ, пазней - з прэм'ер-міністрам Андрусам Кубілюсам.

Напярэдадні сваякі выкрадзеных беларускіх апазіцыянераў заклікалі прэзідэнта Літвы не запрашаць Лукашэнку ў Літву, паколькі «маюцца сур'ёзныя доказы, якія сведчаць пра датычнасць вышэйшых службовых асобаў дзяржавы да злачынных дзеянняў», і паколькі «улады Беларусі доўгі час дэманструюць нежаданне аб'ектыўна расследаваць справы аб выкраданні апазіцыянераў, ігнаруючы шматлікія патрабаванні беларускай і міжнароднай грамадскасці».


На беларуска-літоўскім форуме кіраўнік Беларусі распавёў пра вынікі перамоваў са сваёй літоўскай калегай Даляй Грыбаўскайтэ. На заявы Лукашэнкі прысутныя рэагавалі стрыманымі аплядысмэнтамі. Авацыяў не было.

Лукашэнка адзначыў, што «вельмі задаволены» праведзенымі ў Вільні перамовамі з прэзыдэнтам Літвы. «Мы пра ўсё дамовіліся», — дадаў ён.

Перамовы Лукашэнкі і Грыбаўскайце пачаліся аб 11 гадзіне. Замест запланаванай адной гадзіны яны доўжыліся амаль дзьве гадзіны. На пытаньне журналіста, чаму перамовы занялі столькі часу, Лукашэнка адказаў: «Хіба доўга? Нам падалося, што час прайшоў непрыметна».

Лукашэнка лічыць непрымальным навязваньне краіне выбару паміж Эўропай і Расеяй: «Міжнародныя прыярытэты Беларусі дакладна вызначаныя на падставе нашых уласных нацыянальных інтарэсаў. Мяняць іх для атрыманьня імгненных і сумнеўных выгодаў мы ня маем намеру».

Паводле Лукашэнкі, Беларусі спрабуюць навязаць нейкі выбар паміж Эўропай і Расеяй, сьцьвярджаючы пра несумяшчальнасьць гэтых двух вэктараў.

«Лічу такую пастаноўку пытаньня няправільнай», — цытуе выступ Лукашэнкі на эканамічным форуме ў Вільні Інтэрфакс. — «Наша прынцыповая пазыцыя — быць сувязным мостам паміж Усходам і Захадам».

«Я хачу, каб эўрапейцы зразумелі, што нас нельга нахіляць, нас нельга прымусіць нешта рабіць. Мы адукаваныя людзі, і мы ведаем, што трэба рабіць і што мы можам. (…) Мы сьвята павінны берагчы беларускі народ і яго інтарэсы. Мы ня можам разбураць краіну — канстытуцыйны лад і той шлях, якім мы ідзем ужо болей за 10 гадоў. Ён прынёс нам пэўныя дывідэнды: мы першыя з рэспублік пасьлясавецкай прасторы падвоілі ВУП», — заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка разьлічвае, што Эўразьвяз прыме рашэньне зьнізіць кошты шэнгенскіх візаў. «Уступленьне Польшчы і краінаў Балтыі ў Шэнгенскую зону значна ўскладніла перасоўваньне грамадзянаў. Чым правініўся беларускі народ? Калі вы ня любіце Лукашэнку, то рабіце захады супраць Лукашэнкі, але ня супраць беларускага народу. Бо для Лукашэнкі віза за 60 эўра — гэта не праблема». Гэтыя словы прысутныя ў залі сустрэлі сьмехам.

Лукашэнка просіць Эўразьвяз вярнуць гандлёвыя прывілеі. «Важным крокам, накіраваным на актывізацыю гандлю Беларусі і Эўразьвязу, магло б стаць аднаўленьне ўдзелу нашай краіны ў Абагульненай сыстэме гандлёвых прэфэрэнцыяў Эўразьвязу».

«На сёньняшні дзень Эўразьвяз прымяняе да нас гандлёвы рэжым, аналягічны таму, які дзейнічае ў адносінах да ЗША, Аўстраліі, Японіі і шэрагу іншых перадавых індустрыяльна разьвітых краінаў. Цалкам відавочна, што рэальныя эканамічныя магчымасьці Беларусі і гэтых краінаў непараўнальныя, і мы знаходзімся ў менш выгодных умовах», — перадае Інтэрфакс словы Лукашэнкі.

«Беларусь аб'ектыўна прывабная для эўрапейскага бізнэсу», — перакананы Лукашэнка. У сваю чаргу, «Эўразьвяз важны для Беларусі як крыніца найноўшых тэхналёгіяў і інвэстыцыяў (…) Мы зацікаўленыя ў рэалізацыі энэргетычных, транспартных і экалягічных праектаў, вырашэньні агульных мытных праблемаў».

Ён лічыць «вельмі своечасовым зьяўленьне ініцыятывы «Ўсходняе партнэрства», якое прадугледжвае пашырэньне супрацоўніцтва Эўразьвязу з эўрапейскімі суседзямі».

Лукашэнка пахваліўся, што «Беларусь адной зь першых сярод краін-удзельніцаў «Усходняга партнэрства» прыступіла да распрацоўкі канкрэтных рэгіянальных праектаў».

«Мы актыўна працуем на дадзеным напрамку зь Літвой, Эўрапейскай Камісіяй, калегамі з Польшчы, Украіны», — адзначыў беларускі прэзыдэнт.


Паводле Хартыі'97, радыё Свабода, Нашай Нівы
Фотаздымкі Юліі Дарашкевіч

Фотаздымкі:

Каментарыі (8)

# Таццяна Елавая
17.09.2009 22:13

a journalist from "Lietuvos Rytas" has asked about disappeared politicians and journalists in Belarus, Lukashenka's answer was: "Viktar Hanchar? how could he be an oppositionist? he worked for anyone who paid money, how could you say that. I know Viktar better than you". U can and u SHOULD see a lot of video there (part 1-6):

http://www.lrytas.lt/videonews/?id=12530...
in russian + Lithuanian subtitles

and.. the government of Lithuania must understand that hosting Europe's Last Dictator is incongruent with their position as chair of the Community of Democracies. that's all.

# 45129
23.09.2009 17:34

Что лука стал другом Евросоюза, везде он и его прихвостни-чинуши желанные гости, да и европейские политики и бизнесмены в последнее время что-то уж очень зачастили в Минск. Ситуация за последний год прямо на 360 градусов изменилась. К чему бы это?

Евродеятели просто "кинули" белорусскую оппозицию. А может быть лука щедро отваливает им (вот куда идут бешенные деньги, вот для чего берутся кредиты). А почему белорусская оппозиция не умеет себя повезти как скажем грузинская или молдавская? Чего Вам не хватает? Чем Вы их хуже?...
С такими темпами Вы никогда ничего не добьётесь.

# 26310
23.09.2009 17:44

Интересно что пишут в комментариях на сайте www.Irytas.It/videonews, там ведь всё на литовском языке, хотелось бы узнать о чём. По БТ показывали интервью Лукашенко с литовскими журналистами, так там журналист литовец рассказал анекдот:" звонит Путин Лукашенко, а Лукашенко по второму телефону говорит: "хорошая, хорошая, плохая... (это о картошке). Путин ему говорит: "А что без Вас не могут картофель перебрать?". Литовский журналист просит пояснить, Лукашенко ему в ответ: "Я просто в этом разбираюсь". Затем женщина-корреспондент литовского телевидения спрашивает: "А кроме картофеля Вы ещё в каких-нибудь сферах разбираетесь?".Прямо так и спросила.

# 15705
09.10.2009 14:55

Что лука стал другом Евросоюза, везде он и его прихвостни-чинуши желанные гости, да и европейские политики и бизнесмены в последнее время что-то уж очень зачастили в Минск. Ситуация за последний год прямо на 360 градусов изменилась. К чему бы это?

ЛУКАШЕНКО ВОСПОЛЬЗОВАЛСЯ ПОМОЩЬЮ КОЛДУНОВ, ШАМАНОВ.

Евродеятели просто "кинули" белорусскую оппозицию. А может быть лука щедро отваливает им (вот куда идут бешенные деньги, вот для чего берутся кредиты). А почему белорусская оппозиция не умеет себя повезти как скажем грузинская или молдавская? Чего Вам не хватает? Чем Вы их хуже?...
С такими темпами Вы никогда ничего не добьётесь

ЛУКАШЕНКО просто ВОСПОЛЬЗОВАЛСЯ ПОМОЩЬЮ КОЛДУНОВ, ШАМАНОВ.

# 38064
09.10.2009 14:59

Грыбаўскайтэ просто сволочь, плюнула в лицо белорусским женщинам-жёнам пропавших мужей оппозиционеров, которые накануне поездки написали ей письмо с просьбой не пускать лукашенко в Литву, она наплевала на весь белорусский народ.

P.S./ И что это так все стали уважать вдруг этого мерзавца, колхозника и самозванца, причинившего зло миллионам людей????????????? Колдовство не иначе

# #ivan
09.10.2009 19:51

Ne nado oskorblat kogo-to,posmotrite na sebia.Ne nado govorit za milliony,takish kak vy gorstka.

# 13071
09.10.2009 20:41

Nachalas oxota na vedm,prishli vremena Liudovika x!!

# 41638
12.10.2009 15:12

#ivan Ne nado govorit za milliony,takish kak vy gorstka. Таких как Вы ублюдков - деточек расхитителей народного добра уже миллионы, Вы быдло как гитлеровцы всё уничтожили, нахапали себе милиарды, теперь душите других, не даёте слова отличного от режима высказать, Вы и Ваши папашки - воры, уголовники, расхитители.

Дадаць каментарый