14:39 04.02.2010
Судзяць затрыманага журналіста Белсату Івана Шульгу

Івана Шульгу затрымалі 3 лютага каля дома, у якім здымае кватэру прадстаўнік «Белсата» ў Беларусі Міхась Янчук. Сп. Шульга разам з яшчэ некалькімі незалежнымі журналістамі быў у гэтай кватэры і выйшаў у краму якраз перад пачаткам міліцэйскай «аблогі» (каля. 15.00). Відавочна, убачыўшы каля кватэры міліцыю, Іван пазваніў звонку ў дамафон і папярэдзіў калег пра прысутнасць праваахоўных органаў. Пасля гэтага сувязь з імі абарвалася.
Увечары таго ж дня намеснік начальніка Савецкага РУУС, які прыехаў да кватэры М. Янчука, пацвердзіў факт затрымання І. Шульгі сваімі супрацоўнікамі. Ён паведаміў, што сп. Шульга нібыта аказаў супраціў міліцыянтам і сарваў з аднаго з іх шэўрон, і што яго калегі-міліцыянты не выключаюць, што ён быў п’яны.
Івана абвінавачваюць у парушэнні арт. 17. 1 КаАП - дробнае хуліганства. (Пакаранне - ад 2 да 30 базавых велічыняў альбо адміністратыўны арышт на тэрмін да 15 сутак). Паводле папярэдніх звестак, справу вядзе суддзя Аксана Рэлява.
Чытайце больш падрабязна далей - http://baj.by/m-p-viewpub-tid-1-pid-7983.html




Дадаць каментарый