21:38 10.01.2010

Арышт Сяргея Каваленкі працягнуты на два месяцы

Пастанову пра затрыманне віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі на два месяцы ў следчым ізалятары падпісаў у нядзелю пракурор. Пра гэта НН паведаміла маці Сяргея – Лідзія Уладзіміраўна. Сяргея Каваленку сёння пераводзяць з ізалятара часовага ўтрымання ў Віцебскі следчы ізалятар.

Грамадскі дзеяч, у сваю чаргу, запатрабаваў, каб усе паперы яго справы вяліся па-беларуску.

Сяргей Каваленка быў затрыманы вечарам 7 студзеня, пасля таго як ускараскаўшыся на самы верх галоўнай ёлцы Віцебска ды вывесіў там бел-чырвона-белы сцяг. За гэта бясстрашнаму чалавеку пагражае да шасці гадоў зняволення. Нагадаем, што ў панядзелак у Віцебску пройдзе нарада дзеячоў мясцовага дэмакратычнага руху. На парадку дня – адзінае пытанне: як ратаваць Каваленку.


Наша Ніва

Дадаць каментарый