14:58 12.01.2010

Мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць без міжнароднага назірання

Мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць без міжнароднага назірання. Пра гэта 12 студзеня заявіла журналістам старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына. Па яе словах, у кожнай краіны павінна быць паслядоўная тактыка і практыка прыцягнення міжнародных назіральнікаў на выбары.

"У Беларусі на мясцовыя выбары міжнародныя назіральнікі не запрашаюцца. Калі мы адзін раз запросім, то не зможам адмовіцца ад гэтай практыкі", — цытуе БелаПАН словы Ярмошынай.

Яна адзначыла, што ў свеце запрашэнне міжнародных назіральнікаў на мясцовыя выбары не практыкуецца, хоць гэта і не забаронена.

Кіраўніца ЦВК паведаміла, што часткова ў якасці міжнародных назіральнікаў на выбарах, якія адбудуцца ў другой палове красавіка, можна будзе разглядаць супрацоўнікаў амбасадаў, а таксама замежных гасцей, запрошаных па лініі парламенцкіх і рэгіянальных сувязяў.

Нагадаем, раней прадстаўнікі дэмсіл Беларусі заклікалі міжнародныя арганізацыі арганізаваць назіранне на мясцовых выбарах. Так, палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі на паседжанні 26 лістапада прыняла зварот да АБСЕ з просьбай накіраваць у Беларусь місію назіральнікаў на выбары ў мясцовыя саветы. Ярмошына, у сваю чаргу, падкрэсліла, што прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ могуць прыехаць толькі па афіцыйным запрашэнні ЦВК, і назвала заклікі апазіцыі правакацыяй.


Еўрарадыё

Каментарыі (1)

# 63199
15.01.2010 17:36

посмотри, какие автомобили зарегистрированы за нашими чиновниками! Все от 80 тыс. долларов США и выше. А квартиры у них какие. К одному зашел, чуть не упал от изумления - ну прям-таки дворец или музей. Все в золоте. Чинуша сказал мне, что сделал ремонт на 460 тыс долларов. Неплохо живут, барбосы, шикуют. Авторитарщина и сделана для того, чтобы чинуши жили хорошо без всякого контроля общества. Вы думаете для чего еще существует авторитарщина?

Дадаць каментарый