00:07 13.01.2010
"Сцяганосца" Каваленку выпусцілі
12 студзеня ўвечары Сяргей Каваленка, які быў змешчаны ў СІЗА за тое, што 7 студзеня вывесіў бел-чырвона-белы нацыянальны сцяг на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебску, быў адпушчаны са следчага ізалятара пад падпіску аб нявыездзе. Нагадаем: у СІЗА яго змясцілі на два месяцы.
Сяргей Каваленка лічыць, што выпусціць яго пад падпіску ўлады былі вымушаныя таму, што ягоны ўчынак мае шырокі грамадскі рэзананс.
Дарэчы, мясцовыя ўлады паспрабавалі арганізаваць свой спецыфічны “рэзананс”. Сёння ўсе віцебскія дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі надрукавалі артыкулы пра сцяг на елцы, дзе параўноўваюць спадара Каваленку з вандаламі, што б’юць ліхтары на вуліцах ды размалёўваюць платы. Газэта “Віцебскі рабочы” пайшла яшчэ далей і абразліва назвала Каваленку “мутантам”.




Каментарыі (3)
13.01.2010 16:39
Сяргей Каваленка: БУНТ, дзякуй :)
13.01.2010 17:21
http://www.svaboda.org/discussion/1/1180...
«13.01.10. Сяргей Каваленка, навіны за дзень»
http://nicolaev.livejournal.com/1347191....
13.01.2010 20:38
Очень хорошо что выпустили! Общественный резонанс тут тоже видимо повлиял
Дадаць каментарый