15:03 03.12.2007

Чавэс прайграў рэфэрэндум

Большасьць грамадзян Вэнэсуэлы прагаласавалі супраць канстытуцыйнай рэформы прэзыдэнта краіны Уга Чавэса, што мусіла значна пашырыць прэзыдэнцкія паўнамоцтвы. Паводле зьвестак Нацыянальнай выбарчай рады Вэнэсуэлы пасьля падліку 90 % бюлетэняў, 50,7 % вэнэсуэльцаў не падтрымалі адпаведныя папраўкі ў канстытуцыю Вэнэсуэлы.

У нядзелю, 2 сьнежня, у Вэнэсуэле адбыўся рэфэрэндум, падчас якога грамадзяне краіны выразілі сваё стаўленьне да зьменаў канстытуцыі, прапаноўваных прэзыдэнтам Чавэсам. У прыватнасьці, прапанову адмяніць абмежаваньне на колькасьць тэрмінаў аднаго чалавека на пасадзе прэзыдэнта, падтрымалі 49,29 % удзельнікаў. Наагул прэзыдэнт прапанаваў унесьці ў канстытуцыю краіны 33 зьмены.

Сярод іншага, меркавалася аддаць пад кантроль прэзыдэнта цэнтральны банк, стварыць новыя правінцыі, якія мусілі падначальвацца цэнтру, і зьменшыць правы мясцовага самакіраваньня.

Чавэс таксама прапанаваў скараціць працоўны дзень да шасьці гадзін і абвесьціць 16 гадоў узростам, які дае права на ўдзел у выбарах.

Паводле "Нашай нівы"

Каментарыі (3)

# Бунтарь
03.12.2007 15:05

Удивительно.. или фальсификации были столь огромными, что более 49 % уже было стыдно ставить, или... всё же там демократичнее, чем у нас.

# Агент
08.12.2007 01:08

Я ранее говорил, что в Венесуэле авторитарный, а не диктаторской режим. Вот очередное подтверждение.

# Активист
08.12.2007 15:23

Агент, ты употребляешь понятия из разных категорий. Советую заглянуть в словарь и проверить, что значит диктатура и чем есть авторитаризм.

Аналогичная типичная ошибка "молодых экспертов": синонимичность понятий демократия и либерализм.

Дадаць каментарый