13:41 09.11.2007

У Венесуэле расстраляная студэнцкая дэманстрацыя

Учора ў Каракасе дзесяткі тысяч венесуэльскіх студэнтаў, якія пратэстуюць супраць рэжыму прэзыдэнта Уга Чавеса, накіроўваліся да будынка Вярхоўнага суду краіны, калі невядомыя ў масках адкрылі па іх агонь.

Па розных дадзеных, ад аднаго да дзевяці чалавек загінула. Шасьцёра атрымалі раненьні. Пакуль яшчэ сапраўды невядома, хто менавіта страляў па студэнтах. Твары людзей, якія нападалі, былі ўтоеныя лыжнымі маскамі.

Дэманстрацыя пратэсту была выкліканая папраўкамі ў канстытуцыю краіны, якія былі ўхваленыя 3 лістапада кангрэсам Венесуэлы. Новаўвядзеньні ў канстытуцыю адмянілі абмежаваньні па тэрмінах прэзыдэнцтва. Дадзеныя папраўкі прэзідэнт краіны Уга Чавес прапанаваў яшчэ ў ліпені. Зараз засталося толькі правядзеньне рэферэндуму ў сьнежні.

Акрамя магчымасьці перавыбірацца на прэзыдэнцкі пост неабмежаваную колькасьць раз, папраўкі даюць магчымасьць затрымліваць грамадзян без прад'яўленьня ім абвінавачваньня падчас палітычных хваляваньняў і стыхійных бядот. Разам з вышэйпаказанымі, прасоўваны дзеючым прэзыдэнтам пакет мер утрымоўвае і такія рэформы, ад якіх народ не зможа адмовіцца: прапаноўваецца скараціць працоўны дзень і інш. сацыяльныя рэформы.

Па неафіцыйных зьвестках толькі за апошнія 3 дні дэманстрацый загінула каля 10 чалавек, а ранена каля 100 студэнтаў.

Паводле Хартыі'97 і Associated Press

Фотаздымкі:

Каментарыі (2)

# Гузікрокер
10.11.2007 12:59

Вось у гаго трэбабраць прыклад!!! Малайцы Венесуэльцы!
Хопіць нам ужо баяцца рэжыму!!!! Хопіць баяцца спэцназу!!
Нас яшчэ дзякуй Богу ніхто не страляе..!! А мы усёроўна баімся...
ХОПІЦЬ!!!

# Сова
19.11.2007 19:14

Хлопці! Те, що роблять венесуельські студенти--молодці, борці! Але скидаючи Чавеса вони підставляють Батьківщину під США. Отож --борітеся-- поборете, Вам Бог помагає, але Ваша боротьба повинна бути до побудови дійсно Білоруської Самостійної Соборної Держави! Не піддавайтесь під вплив американських (інтернаціональних) жидів. Борітесь на два фронти проти Москви і Сіону!

Дадаць каментарый