15:45 02.04.2008

Яшчэ адна дыктатура захісталася

Ужо трэці дзень зімбабвійскі ЦВК устрымліваецца ад абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў.

Сёньня ўвечара стала вядома, што за зачыненымі дзьвярамі ідуць інтэнсіўныя дыпляматычныя перамовы з мэтаю знайсьці ганаровае выйсьце для Робэрта Мугабэ — чалавека, які 28 гадоў кіраваў краінай жалезнай рукой, захоўваючы дэмакратычную форму, але бязьлітасна дыскрэдытуючы ці вынішчаючы апанэнтаў.

Афрыканскага дыктатара пахавала эканоміка. Пасьля ўвядзеньня Захадам эканамічных санкцый інфляцыя ў краіне дасягнула 100 000 працэнтаў, а датацый ад Чавэса і Мбэкі аказалася замала для падтрыманьня сацыяльнай стабільнасьці.

У выніку Мугабэ прайграе выбары свайму даўняму праціўніку, лідэру кааліцыі Рух за дэмакратычныя перамены, прафсаюзнаму босу Моргану Цвангірай.

Паводле вынікаў паралельнага падліку галасоў паводле пратаколаў участковых камісій, праведзенага хаўрусам 25 грамадзкіх і царкоўных арганізацый, Цвангірай набраў 49,4 % галасоў супраць 41,8 % у Мугабэ. Яшчэ 8% ад’еў зімбабвійскі Казулін — былы міністар фінансаў Мугабэ, які перайшоў у апазыцыю. Цікава, што апошняга Мугабэ назваў няйначай як «жабай», а Цвангірай — «марыянэткай». Гэта фэнамэнальная перамога ва ўмовах дыктату дзяржаўных СМІ і манапалізацыі сілавых структураў прыхільнікамі Мугабэ. На мінулых выбарах Мугабэ ўдалося апярэдзіць Цвангірай.

Апазыцыя, здаецца, выйграе таксама большасьць месцаў у парлямэнце.

Паводле інфармацыі з паўднёваафрыканскіх дыпляматычных крыніцаў, учора ўначы паплечнікі Мугабэ паінфармавалі дыктатара, што яму не ўдалося набраць большасьці галасоў. Пасьля 3-дзённага прамаруджваньня Цэнтравыбаркам меў намер выдаць вынікі ўласнага падліку: зь іх вынікае, што Мугабэ сабраў толькі 42 % галасоў проці 48 % у Цвангірай. Гэта азначае неабходнасьць правядзеньня другога туру выбараў, у якім Мугабэ ня мае шанцаў на перамогу.

Закуліснымі перамовамі аб бяскроўнай перадачы ўлады занялася Паўднёвая Афрыка — найбольшы сусед Зімбабвэ. Мяркуецца, што Мугабэ будзе забясьпечаны пажыцьцёвы імунітэт, а кіраўнічая партыя Афрыканскі саюз народу Зімбабвэ (Патрыятычны фронт) атрымае пасаду віцэ-прэзыдэнта.

Такое выйсьце многім афрыканцам падаецца добрым кампрамісам. Яны яшчэ памятаюць, як пасьлявыбарчыя сутычкі ў Кеніі нядаўна забралі больш за 1000 жыцьцяў.

Мугабэ пачынаў сваю кар’еру як шанаваны лідэр нацыянальна-вызвольнага руху. Аднак прага ўлады вымушала яго шукаць сумнеўных саюзьнікаў — ад Карэі да Кітаю. Таксама дзеля ўтрыманьня ўлады ў састарэлых руках ён не цураўся распальваньнем варожасьці да апазыцыі і меншасьцяў, у тым ліку белых, у якіх ён канфіскаваў зямлю, што прывяло да поўнага развалу сельскагаспадарчай вытворчасьці.

Супраць яго выступала шырокая кааліцыя сілаў, якая ўключала ня толькі палітычныя партыі, але і каталіцкую царкву.

І ўлады Паўднёвай Афрыкі, і Зімбабвэ пакуль аспрэчваюць інфармацыю пра перамовы, аднак крыніцы ў амэрыканскім пасольстве ў Харарэ перадаюць, што неўзабаве чакаецца зварот Робэрта Мугабэ да краіны.

Аўтар Мікола Бугай

Каментарыі (7)

# Боны сосут!
02.04.2008 16:24

БУНТ - есть такая контора по отмыванию грантов : один фотокор, пару активистов и отбитая на голову Еловая за границей.

p.s. Еловая,ты ответишь за обсёр антифашистов, которые по твоим словам только и делают что “дубасят” траву. То ты против мусоров, а поддерживаешь мусорскую команду "Динамо" (80 процентов фанатов которой ярые лукашисты), то за мишу сакаашвили.

# 1-1
02.04.2008 16:40

2 Першы прамоўца:

ты што дэбіл штоль?

# nick
02.04.2008 22:28

Сапрауды, аб чым гэты "адбіты на голаву" "Боны с**ут!" гаворыць? Канешне, можа гэта не мая справа, але мне здаецца што пагражаць чалавеку, які сказау нешта не зусім адпаведнае тваей ідэалогіі, па меншай справе непрыгожа. Так сама непрыгожа называць дзяучыну словазлучэннем "отбитая на голову ". Яшчэ я лічу што гаворыць такія рэчы такому разумнаму чалавеку як Таццяна(хоць я яе не ведаю але чытау яе каментарыі і інш) неразумна. Я яшчэ больш упэунеуся у тым, якія неразумныя бываюць людзі. Так сама, калі нават 80% фанатау якой небудзь каманды "ярые лукашисты", гэта не паказвае што гэтую каманду нельга падтрымліваць. Я так сама, як і Таццяна, "адбіты на голаву", таму што не усе падтрымліваю у ідэях антыфашыстау, так як і нічога у бонхэдау.
Яшчэ. Боны сосут! - вельмі "круты", "брутальны" і "незвычайны" нік. Каб я б быу фашыстам, я б баяуся чытаць твой нік [:-().
P.S.: "Боны сосут!"
ANTI-STATE ANTI-FASHIST ANTI-CAPITALIST.

# Таццяна Елавая
02.04.2008 22:56

2 ідыёты:

мяне больш за ўсё прыкалвае той факт, што за апошні месяц бачу ў інтэрнэце **ўжо другі камент** наконт дачынення маёй персоны да фанацтва ў ФК "Дынама" (як не дзіўна, пры паралельным узгадванні на Міхаіла Саакашвілі). дык вось, хлопчыкі. баюся вас расчараваць, але я да канца не ведаю нават правілаў гульні ў футбол, не магу дакладна назваць ні аднаго прозвішча зборнай "Дынама", больш за тое - я НІ РАЗУ не была не футболе :=)). перавагу аддаю Формуле-1 і боксу.

памылачка выйшла, таварышы ідыёты! навошта вы пазорыце сваіх паплечнікаў з "аўтаномнага дзеяння", не разумею. вашыя алдовыя - нармальныя людзі, не раз піва пілі ў былыя годы разам, а вось маладняк зусім мазгі папаліў сэксам/драгсам/рок-н-ролам (ці што там цяперака слухаеце?).

2 # nick:

дзякуй за падтрымку. ты правільна сітуацыю ацаніў :=)

# Беларус-Минск
03.04.2008 01:53

2 Урод недоразвитый, сам соси. На большее ты не способен. Умеешь только гнать на тех, кто умнее и круче тебя. Еще рраз на этом сайте вякнешь -ребра поломаю. К счастью, через ІР в 21-первом веке не сложно пробить адрес и выщемить гада. Мы никогда не будем оправдываться перед мразью. Поэтому говорите, что хотите, а за ложь предется расплачиваться вашим ребрам.

# Беларус-Минск
03.04.2008 02:05

... Первый раз слышу, что к "БУНТ"у имеют отношение боны. Кто "в теме", тот знает, какие у нас с ними отношения! Мы не собираемся влезать в терки между антифа и фа, это они бесятся от того, что делать нечего больше, вот придумали себе развлекаловку ("войну"). А мы занимаемся Беларусью, а не этими войнушками людей, многие из которых даже не понимают за что конкретно они воюют. Если кто-то у нас "левый" или "правый", то это вообще никак не влияет на общее дело, т.к. это ДЕЛО ВАЖНЕЕ всех личных вещей. С Татьяной знаком с марта 2006 года и никогда не слышал вещей, против которых был бы точно против (уж меня никак боном не назвать, я знаю многих RASH). Она часто говорит и делает радикальные вещи, но никогда просто так без смысла не накидывается и не гнобит людей, даже врагов. Поэтому ты тут полностью не прав!!! Про гранты уже промолчу ЭТО ПРОСТО СМЕШНО СЛЫШАТЬ ПРО МИЛЛИОНЫ БУНТА, УЖЕ КАК СКАЗКИ ЧИТАЮ В ИНТЕРНЕТЕ НА НОЧЬ!!

# Vojša Milavid
03.04.2008 13:05

Ja ŭ ach*je ad AntiFa! Alie, viartajučysia da temy...
Президент Зимбабве Роберт Мугабе признал поражение на выборах...
http://www.charter97.org/ru/news/2008/4/...

Дадаць каментарый