13:55 19.02.2008

Фідэль сыходзіць

Пасьля 49 гадоў кіраваньня Фідэль Кастра сыходзіць з пасады прэзыдэнта краіны, але застаецца кіраўніком Камуністычнай партыі.

На пасадзе галоўнакамандуючага яго замяніў родны брат. Пра гэта паведамляе агенцтва Франс‑Прэс з спасылкай на кубінскія СМІ.

81‑гадовы камандантэ не зьяўляўся на публіцы ўжо больш за паўтара году. Пасьля апэрацыі на кішэчніку, перанесенай у ліпені 2006 году, ён перадаў большую частку сваіх паўнамоцтваў свайму меншаму брату Раулю, і з таго часу толькі ў прэсе публікаваліся фатаграфіі Фідэля Кастра, а афіцыйны друкаваны орган кампартыі Кубы Гранма рэгулярна друкаваў ягоныя артыкулы.

У сваім звароце на старонках Гранма Фідэль Кастра заяўляе, што больш ня зможа займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасты — галоўнакамандуючага і старшыні Дзяржрады.

«Я не зьбіраюся чапляцца за ўладу й не магу вынесьці гэтую ношу», — цытуе Кастра Франс‑прэс.

Таксама Фідэль аб’явіў, што перадае стырно ўлады свайму меншаму брату, які ўжо дэ факта цягам 19 месяцаў быў кубінскім лідэрам.

Фідэль Кастра прыйшоў да ўлады ў 1959 годзе і з таго часу быў нязьменным лідэрам Кубы й займаў большасьць кіраўнічых пастоў.

Паводле «Эхо Москвы»

Каментарыі (1)

# zmagarka
19.02.2008 13:58

cапраўдны чорт па стылістыцы, баец па характары і палітык па прызванні, дарагі камандантэ Фідэль услых прызнаў сваю нямогласць.

амбівалентныя пачуцці..
з аднаго боку, дыктатура на Кубе паступова сыходзіць на не, дабрабыт для масаў і астатнія *прэлесці сюррэалізма*.
з іншага, перагортваецца змагарная старонка гісторыі не толькі Кубы, але ж і ўсіх рамантыкаў, якія верылі ў справядлівасць і праўду, а атрымалі.. пачытайце вікіпедыю..... сыходзіць эпоха. але мы ўсё адно будзем давіць.

* * *
сышоў. дзякуй богу!

Дадаць каментарый