Join us!

Today's reality requires Belarusian patriots to have the conspiracy level most appraximate to underground. The question of sequrity is becoming even more urgent in the matter of inter-organizational communication. That is why all major communication goes through the Internet.
If you want to join the resistance movement or find out more details about BUNT, you can send an email to bunt@buntby.com.
You are kindly asked to provide as much information about yourself as possible. Any suspitious emails are deleted.
You can also provide some welfare (with money, equipment, paper, paint, etc.). We do not refuse any financial help, but under one condition only: help provided does not give the right to influence our objectives, strategy and methods.
TOGETHER WE SHALL WIN!




Comments (111)
Page: 1 2 3 4
13.05.2008 01:12
2 Зніклы:
такое пытанне ты задаў філасофскае. у двух радках не адкажаш. наконт Захаду. усё сітуацыйна. у адзін момант "буржуі" табе дапамогуць танным крэдытам і ціскам на рэжым, у іншы не паспееш азірнуцца, як трэба будзе сплочваць яго плясаннем пад дудку.
як па мне, дык супраца, але на роўных.
увогуле "Захад" - гэта ідэалагема чыстай вады. ніякага аднаго гамагеннага Захаду не існуе. існуе ж шэраг асей тыпу токіо-берлін (" "), якія цягнуць сусветныя нітачкі, часта ў супрацьлеглы адзін ад аднаго бок.
што тычыцца дыскурсу глабалізма, тут таксама праблемы. вельмі часта блытаюцца паняткі глабалізацыі і глабалізму. што ёсць зусім рознымі рэчамі, а не тым, як гэта разумеецца на вульгарна-бытавым узроўні. глабалізацыя - непазбежна. яна не "там", ад якога можна абараніцца, стварыўшы кокан самаізаляцыі. яна - тут і паўсюль. у самым простым сэнсе глабалізацыя - гэта інтэнсіфікацыя ўсіх сфераў сацыяльнага жыцця, адно больш шырокая сістэма каардынат, чым межы нацыі-дзяржавы. для мяне глабалізацыя - гэта перадусім магчымасць.
глабалізм часцей за ўсё разумеецца як нэаліберальная ідэалогія сусветнага рынку, якая навязвае астатнім свае культурныя мадэлі і імкнецца да гамагенізацыі свету (знічтажэння адрозненняў). зразумела, я асабіста супраць гэтых рэчаў у сілу прычын, што, мабыць, тлумачыць не трэба.
13.05.2008 14:13
А вы за уступленне у Эуразьвяз i за байкот на выбарах?
Р.S. Прабачце за у-кароткае i, калi ласка, трохi паменшыце лiк малюнкау' на сайце.
13.05.2008 15:57
Таццяна Елавая :
Дзякуй за адказ. Ён мне вельмі падабаўся. Я так сама лічу, што Захад - гэта не аднародная маса, ён так сама розным бывае. Я магу не далюбліваць ЗША, але вельмі паважаю Францыю, а казаць аб іх як аб адзінай супольнасьці нельга.
А вось як вы глядзіце на косаўскае пытанне? (проста для сябе цікава)
13.05.2008 16:29
2 Зніклы:
маё асабістае меркаванне. тут ізноў жа падвоеныя пачуцці. з аднаго боку, ёсць права нацый на самавызначэнне. з іншага, ёсць неабходнасць абараняць цэласнасць дзяржаўных межаў. трэба ўлічваць у пытанні Косава і гістарычны кантэкст. усе гэтыя бясконцыя войны 90-х, рэпрэсіі Мілошавіча ў дачыненні да албанцаў і харватаў (генацыд), затым - фактычнае выжыванне самімі гэтымі албанцамі этнічных сербаў з Косава, у выніку чаго само Косава стала монаэтнічным і мусульманскім. што і ёсць асноўным аргумантам "сепаратыстаў": яны - гэта не сербы і хочуць мець уласную дзяржаву, нягледзячы на тое, што этнічная албанская краіна - адпаведна Албанія - ужо існуе.
мне таксама цяжка гаварыць на гэтую тэму, бо маю знаёмых сербаў, што вельмі негатыўна ставяцца да гэтай сітуацыі, бо былая "велічная імперыя" Югаславія рассыпалася на вачах за апошнія 2 дзесяцігоддзі.
засмучае факт лёгкага міжнароднага прызнання гэтай рэспублікі. навідавоку падвойныя стандарты Захаду - на тэму той жа Корсікі ці краіны Баскаў яны нават не асмеляцца весці размовы аб прадастаўленні незалежнасці.
карацей, улічваючы ўсё гэта, усёткі лічу аддзяленне Косава заканаменым крокам на шляху агульных глабальных працэсаў распаду імперый. негатыўным, балючым для Сербіі, але заканамерным. людзі, якія хочуць быць свабоднымі, маюць права імі быць. іншая справа, што ад гэтага "права" пакутуюць тыя адсоткі не-албанцаў і не-мусульман, якія змушаныя зараз бегчы, кідаючы свае дамы, працу, сяброў, у Сербію, калі разгромлена эканоміка.
13.05.2008 20:30
Таццяна Елавая :
Некалькі дзён таму, чытаў тваё інтэрв'ю пра Чарнобыльскі шлях і пра анархістаў на ім. Побач з табой на пытанні адказваў яшчэ і анархіст. Мне шмат у чым сымпатызуюць левацкія думкі у тым ліку і радыкальныя, але ў гэты раз, па адказам ты яго зрабіла. Мяркую, што за вашым БУНТам вялікая будучыня!
Жыве Беларусь!
13.05.2008 20:46
# Зніклы:
жыве вечна! :)
наконт "за вашым БУНТам вялікая будучыня" - я ў гэтым упэўнена. калі б было інакш, мы б нават не пачыналі гэтую каніцель. проста не ўсё адразу ў нашай беларускай рэчаіснасці адбываецца.
што наконт лявацкіх ідэяў, то я таксама некаторым з іх сімпатызую. аднак ізноў жа - "левыя" - гэта і марксісты, і трацкісты, сацыялісты, етс, і ў кожнага свая "прымочка". вось анархію не прымаю і не цярплю. стрыжня няма. няма ЗА ШТО змагацца. ну аб поўнай утапічнасці і гаварыць не варта.
14.05.2008 20:34
# Таццяна Елавая :
У наш час ёсьць людзі якіх як раз прыцягвае гэтая ўтапічнасць. Шмат з іх ня ведаюць і галоўных цэлей і задач сваёй ідэалогіі. А шмат хто думае, што толькі пры анархізму можа быць прамая дэмакратыя.
А вось якая дэмакратычная мадэль кіравання краінай можа быць прапанована пасля зьвяржэння рэжыму?
14.05.2008 20:44
2 #Зніклы:
відавочна, Беларусь чакае працяглы перыяд трансфармацыі. палітычнай, эканамічнай, культурнай. хутчэй за ўсё - дэстабілізацыя эканомікі з пагаршэннем на пэўны перыяд узроўню жыцця насельніцтва (спыненне грошай з Расеі, перакрыццё газава-нафтавага краніка, раскрыццё фінансавых махінацый рэжыму, з дапамогай якіх папаўняўся бюджэт - зброя, нелегальны бізнэс, экстранная прыватазацыя і гд).
будзе час смуты. многія расчаруюцца. ну як па кніжнай схеме. але праз гэта трэба будзе прайсці, Раю не бывае адразу.
новай Беларусі патрэбная моцная ўлада. не хлюпікі, а сур'ёзная каманда, якая будзе на роўных гутарыць з патэнцыйнымі сябрамі і ворагамі, інвестарамі, крэдыторамі. гэта маё меркаванне. і паступова адпускаць лейкі. перадусім у эканоміцы (у культуры і гд больш-менш зразумела). бо не паспеем азірнуцца, як краіну раскрадуць.
на сённяшні момант існуе праблема - няма дастатковай колькасці будучых спецылістаў-дзяржаўнікаў, фінансістаў, палітыкаў, ідэолагаў, эканамістаў. нешта ідзе (тое ж ЕГУ прыкладам), але гэтага не хапае. каб у краіне насамрэч адбыліся кардынальныя паспяховыя змены, патрэбныя надзейныя кадры і чоткія планы па рэструктурызацыі і мадэрнізацыі краіны. яны пішуцца (хаця б таго ж Раманчука ўзяць), але на мой капыл недастаткова якасна.
мала проста скінуць Луку. трэба думаць, што рабіць з краінай далей.
14.05.2008 20:46
а ўвогуле БУНТ выступае за нацыянальна арыентаваную дзяржаўную палітыку, моцную краіну ва ўсіх сэнсах. "прамая дэмакратыя" - гэта ідэал. нам да яго яшчэ ісці і ісці. і не забываць, што дэмакратыя - гэта не толькі права, але і АДКАЗНАСЦЬ.
15.05.2008 17:14
Зараз вы будзіце сьмяяцца. Калі я ў першыню пачуў пра БУНТ, то чамусьці мне ў галаву прыйшла думка, што гэта аднаўленне БУНДА (габрэйскай партыі пачатку ХХ ст.) :)
Але з часам зразумеў, што вельмі памыляўся. У вашым а'яднанні шмат нацыяналістаў, а як яны ставяцца да габрэяў?
15.05.2008 20:51
Зніклы,
Маё мерванне, што БУНТ такія пытанне (расава-этнічныя) не падымае, а больш скіраваны на працу на перамены. І мабыць тады аднаго адказу няма ад арганізацыі. Але мабыць цяжка казаць пра кепскае ці добрае стаўленне ў краіне, дзе была мяжа яўрэйскай аседласці і яўрэі жылі поруч з беларусамі. Так традыцыйна склалася.
17.05.2008 19:44
А хіба габрэі - не людзі? Як да іх можна ставіцца іначай, як нэйтральна? Гэта пытаньне троху не па тэме... Усёткі БУНТ - не нацыянал-бальшавіцкі рух...
18.05.2008 10:32
Да я ж супраць іх так сама нічога не мею. Проста паглядзеў што на гэтым сайце шмат прыхільнікаў нацыяналізму і вырашыў спытаць. То што БУНТ далёка не НБП я разумею. І з Алесем поўнасцю згодзен.
І прабачце... Мабыць пытанне сапраўды не па тэме.
20.05.2008 16:50
А якія вашы адносіны да зьвязу Беларусі і Расеі?
20.05.2008 17:47
ніякіх саюзаў з імперскай расеяй! :=)
21.05.2008 17:00
Я гляджу, шмат хто з вас прытрымліваецца правапісу беларускай мовы да рэформы 1939г. Гэта так сама супрацьстаянне русіфікацыі?
11.06.2008 17:47
я за независимую Беларусь,
а лучше что бы западная часть ушла в польшу
13.06.2008 21:48
идея популярной беларусской игровой флешки
Флеш игра "Оппобол". Вместо ворот - ПАЗики, вместо мяча - старушка с красно-белым платком или студент в красно-белой куртке. Играют две команды ГОМОН и УЕБ, первые - в форме с широкими плечами, большими сапогами и маленькими кепками, вторые - с форме с гигантскими фуражками. Выигрывает тот, кто изощрённее забьёт оппа в ПАЗик. Оппомяч издаёт вскрики при каждом ударе "ЗА Беларусь" и в случае штрафного удара "ЗА Жыве Беларусь". Пинальти назначается в случае забития оппобола досмерти в ворота соперника.
Удачи!
зы предлагаю снять видеоролик с костюмированными персонажами в качестве заставки к игре. типа матч типа на площади типа загоняют краснобелых прохожих как мячик типа гандбол. "ой!"
13.06.2008 22:03
# Ганьбит:
ты мабыць трохі не тых грыбоў сёння паеўшы. зліў не залічаны.
15.06.2008 14:04
2 Ганьбит
Сапрауды, зліу не залічаны. Яшчэ, калі ты не ведаеш, то трэба пісаць не "пінальті", а "пенальті". Лінгвіст!
27.06.2008 21:23
А какой регистрационный номер в Министерстве юстиции у оргинизации "Бунт"?
Post comment